— Які вянок?
— Апошні. Дамавіна даўно гатовая, так што пара. Намыкаўся я з табой. Чаю зноў не паставіла?
У Андрэя патыліца пахаладзела.
— Ну і жарты ў цябе, дзед…
— Здурнеў пад старасць, — абыякава сказала бабуля.
— Не здурнеў! Каторы дзень кадыхаю — хоць бы хто пачуў, — не здаваўся дзед. — Толькі цягайся ды цягай ся, ды ўсё на марозе, бадай на яго…
— Сядай вячэраць ужо, — голасам змоўшчыцы, так, як толькі яна адна і ўмела, калі хацела, гаварыць, сказала бабуля. — Зрабіла я табе твайго чаю.
І дзед абмяк.
— Сказала б адразу… А то драцяны нейкі кашаль, нутро ўсё падраў…
Пасля вячэры Андрэй з бабуляй націралі дзеда гарэл кай, захутвалі ў коўдры і аўчыны, паілі зёлкамі. Ноччу дзед спаў спакойна, амаль не кашляў.
Досвіткам Андрэй прачнуўся і першае, што ўбачыў — вянок. «Дзед!» — мільгнула спрасонку думка.
— Дзед! — галяком кінуўся Андрэй у дзедаву бакоўку, але ложак там быў пусты, засцелены, Андрэй выскачыў на кухню: «Дзед!..» — і ўбачыў іх абаіх: бабуля таўкла паранку, а дзед падліваў у саган ваду і аж вядро ўпусціў з перапуду.
— Чаго ты?
— Фу ты! — выдыхнуў Андрэй. — Нічога, сон дурны падняў.
— Бо вянок у гумне пакінуў, — падняўшы вядро, сказаў дзед. — І я, як на грэх, забыўся… Нічога нябожчыцкага пры сене не пакідай: на сене сын Божы нарадзіўся. От табе і сон паганы. Добра, што старая па вянок схадзіла, а то горш магло быць.
— Мышы там з пацукамі, таму я і прынесла, каб не згрызлі, — таксама трохі спуджаная Андрэевым крыкам, сказала бабуля. — Толькі не туды паставіла… І не пры чым тут сын Божы, — набрала яна голас на дзеда. — З нерваў яны крычаць, гарадскія.
— Можа, і з нерваў, — згадзіўся дзед.
— А, можа, і не, — і з ім, і сама з сабой не згадзілася бабуля.
Дзед сумеўся.
— З чаго ж тады?
— З таго, што глухіх стала шмат. Не крыкнеш — не пачуюць.
— Я хутка… Я зараз жа яго… — страсянуў галавой Андрэй і пайшоў апранацца.
— Хай пастаіць, паснедаем і пойдзеш!.. — пакрыквала ў адчыненыя дзверы бабуля. — Гэта добра, што ты пры вёз яго. Бо ейныя якраз не прыехалі…
— Хто ейныя?
— А ты іх ці ведаеш… Над ложкам картка ў рамцы вісіць. Як тым летам прыязджалі — мы ўсёй раднёй і зняліся. Цябе толькі і не было.
— Дзед, ты ж казаў, што рамка пустая.
— Пустая была, пакуль яна картку не ўставіла. Апрануўшыся, Андрэй падышоў да фотаздымка. На ім — ён пералічыў — сядзелі і стаялі амаль два тузіны ягонай радні, з якіх ён нават паловы не ведаў. І сярод гэ тых незнаёмых ці забытых людзей, якія былі яму хай не роднымі, але ўсё ж братамі і сёстрамі, былі пляменнікамі і пляменніцамі, дзядзькамі і цёткамі, Андрэй, спачат ку самому сабе не паверыўшы, убачыў і пазнаў сваіх гарадскіх суседзяў: ён, як заўсёды, з сынам на руках, а яна з гаспадарчаю сумкай…
— Бабуля! — паклікаў Андрэй, і калі тая падыйшла, спытаўся. — Гэтыя во, з малым, хто такія?
— Яны і ёсць, нябожчыцы ўнук якраз. Жонка ягоная не з нашых, аднекуль зпад Воршы ўзяў, як у войску служыў. Дзеўка ладная, адно згуляная. Яны ўсе згуля ныя з таго боку.
— Як яго зваць?
— Толікам, здаецца… Стары! — гукнула яна дзеда. — Гэльчынага ўнука меншага Толікам зваць?
— Толікам.
— Во, бачыш, не забылася, — працерла картку, ручнік з шафы дастаўшы, бабуля, а Андрэй спытаўся:
— А прозвішча?
— Ото дажыліся, — буркнуў дзед. — Карунскі, як і ў цябе, якое ў яго яшчэ прозвішча можа быць…
На могілкі пайшлі, трохі затрымаўшыся, бо трэба бы ло надпіс на вянку падправіць: Бабулі Грудзе ад унука. Бабуля нажніцамі выстрыгла сваё імя і акуратна сшыла чорную стужку чорнымі ніткамі. «Во, як новая, — ска зала яна. — Ніхто і не падумае нічога. Бабулі ад унука». Кавалак стужкі са сваім іменем яна загарнула ў папер чыну і паклала на шафу, дзе жаўцеў фельетон, сохлі мята і дужэц, дзівасіл і святаянкі.
Вечарам, прытупаўшы да аўтобуса, Андрэй убачыў на прыпынку Ніну, тую самую маладзіцу, з якой учо ра ехаў з горада.
— На турму недастачу налічыў! — замест прывітання выпаліла маладзіца. — На мордзе ў самога напісана, што жулік, а мяне судом страшыць! Мы да яго, п’янага ў каноплі, абедзве і перадам, і задам, а ён хрэн у пор тках знайсці не можа! Хрэну не знайшоў, а недастачу знайшоў, чуеш?.. Ну калі ўжо гэта праўду праўдзівыя людзі знойдуць, скажы ты мне?.. Як жыць на свеце?.. Што баба Грудзя рабіць будзе?..
Ліпень 1980, Крэва.
МУЗЕЙ БРОЎКІ,