альбо За шчасце выпіць з Шульманам!
У Сяргея Рыгоравіча Засевіча доўгадоўга стаяла ў бары пляшка каньяку. Армянскага з трыма зоркамі. Хто разбіраецца ў каньяках, ведае: армянскі з тры ма зоркамі — найлепшы. З пяцю зоркамі і болей най лепшыя каньякі грузінскія, а з трыма — армянскія. Ды яшчэ ў бары прастаяў той каньяк гады тры, не меней. Вось і лічы…
Бар — гэта замоцна сказана, проста шафка ў секцыі, у якой і сірацела адна пляшка, і для нечага Ружане, жон цы, тая шафка была патрэбная, Ружана вымала пляшку і вымала, ставіла ў секцыі на святло, а Сяргей Рыгоравіч хаваў і хаваў яе зноў у шафку: яму сказалі знаўцы, што каньяк павінен выстойвацца ў цемры.
Сам Засевіч не разбіраўся ў каньяках, ён быў кан структарам дзіцячых цацак, а пра каньякі распавёў яму Броўка. Не той Броўка, які вершы пісаў лоўка і пасля якога музей застаўся, непадалёку ад якога Засевіч жыў, а Броўка Алег Мікалаевіч, калега па рабоце, таксама кан структар дзіцячых цацак, які неяк, гады тры таму, спытаў, ці не мае Засевіч знаёмага лекара зубнога, каб танна і добра зуб зрабіў? Засевіч меў знаёмага лекара, які не проста знаёмым, а шваграм яму быў, і швагер Засевіча так добра і танна зуб Броўку зрабіў, што Броўка прынёс Засевічу ў падзяку пляшку каньяку, прызнаўшыся, што купіў каньяк для швагра, але той не ўзяў, бо не піў. Не таму нават не ўзяў, што не піў, а не ўзяў прынцыпова, паколькі на дзвярах ягонага кабінету шыльдачка вісела:
«З каньяком і цукеркамі не ўваходзіць!» — а Броўка ўсё адно прыпёрся з каньяком.
— Ты б яго ўжо ці аддаў некаму, ці выпіў з якім армянінам, — кожны раз казала Ружана, выціраючы пляшку ад пылу, і Засевічу так і запала ў галаву, што армянскі каньяк трэба было б выпіць з армянінам. Больш, зрэшты, не было з кім, бо гэтакіх сяброў ці знаёмых, з якімі выпіваюць, Засевіч не меў. Знайсці, канечне, мож на было б, на армянскі каньяк шмат каго набегла б, але навошта шукаць непатрэбнае? Шукаць жа армяніна — дзе і як? Не ў Арменію ж падавацца. Па сённяшнім часе за тыя грошы, якія каштуе білет да Ерэвану, канья ком зальешся… А калі ў Менску армяніна шукаць, дык не падыйдзеш да чалавека на вуліцы і не спытаеш: «Ты армянін?..»
Мінаў час, пылілася і выціралася пляшка. Армянін, з якім можна было б выпіць, ніяк не знаходзіўся. Засевічу ўжо сніцца пачало, як яны ўдвух, без баб, памужчынску сядуць, падымуць чаркі і пра нешта такое, можа, нават пра тых жа баб, але, зразумела, не пра жонак, пагаво раць.
— З Шульманам выпі, — параіла аднойчы Ружана. — А то месца твая пляшка ў маёй шафцы займае без тол ку. — І зноў, зараза, паставіла каньяк на святло.
З некім трэба было ўрэшце каньячную праблему вырашаць, і Сяргей Рыгоравіч падумаў: «А чаму б не з Шульманам?..»
Шульман прыехаў у Менск аднекуль з поўдня яшчэ ў савецкі час, калі вайна ў Карабаху была, але наўрад ці Шульман быў армянінам. Хоць, з другога боку, мог і быць.
Шульманы суседзілі з Засевічамі, кватэру мелі на той жа лесвічнай пляцоўцы, а ўсё адно Шульман здзівіўся, калі Засевіч пазваніў яму ў дзверы і прапанаваў выпіць добрага армянскага каньяку.
— З якой нагоды? — спытаў Шульман, якога звалі
Аскарам і які працаваў некім у філармоніі.
— З той нагоды, што суседзі… — няўпэўнена адказаў Засевіч, усё яшчэ разважаючы, прызнаць ці не прыз наць Шульмана за армяніна, на што Шульман, адчуўшы няўпэўненасць Засевіча, заўважыў, што суседзі яны ўжо даўно, а да каньякоў справа не даходзіла, дык жа нагода, мусібыць, не ў гэтым, а тады ў чым, бо ён без нагоды не п’е, не п’янтос ён якінебудзь, каб абы піць.
Прамаўляючы ўсё гэта, дзверы перад Засевічам Шуль ман, тым не менш, не зачыняў, з чаго Засевіч зрабіў вы снову, што выпіць сусед не супраць, толькі, як чала век, які працуе ў філармоніі, гоніць культуру. Не ў тым сэнсе гоніць, што адганяе яе, культуру, а ў тым сэнсе гоніць, што нясе абышто, каб культурна выглядала. Таму Засевіч вырашыў сказаць Шульману ўсю праўду.
— У мяне ёсць калега па рабоце, ягонае прозвішча Броўка… — пачаў Засевіч, і Шульман раптам яго пера пыніў:
— Во, гэта нагода. А то суседзі… Я ў халаце і шлёпках, нічога?..
Тое, як Шульман быў апрануты, трохі псавала карціну, якая снілася Засевічу, але ж не змушаць суседа святоч ны гарнітур апранаць, каб лесвічную пляцоўку перайсці,
і Засевіч адчыніў дзверы да сябе ў хату:
— Нічога. Пасуседску.
Ружаны дома не было, Засевіч наўмысна падчакаў час, каб яе не было дома. Каб ніхто не замінаў памужчынску выпіць і пагаварыць.
— Як там у вас у філармоніі з бабамі? — адразу ж, каб не цягнуць, спытаў, ставячы пляшку на стол, Засевіч. Ад нолькавых кілішкаў ён не знайшоў, некуды іх Ружана засунула, таму паставіў тыя, якія былі на кухні, нейкія рознабойныя: адзін, зеленаваты, большы, другі, сіняваты, меншы.