— Хіба ў Швецыі давяраюць ананімкам?
— А дзе не давяраюць? Паўсюль любяць плёткі, не лю бячы плеткароў. Хоць нідзе, дзе ёсць закон, ананімка, ка нечне, не дакумент. Была б дакументам, можна было б лічыць, што мы ўжо выйгралі суд. Бо мелі б доказ, што вы даўно псіхічна хворы. То катоў забіваеце, то людзей… І ўсё без дай прычыны, без матывацыi, што прызнае на ват следчы. — Адвакат склаў паперы, двума пальцамі ўзяў тэчку за ражок, паківаў ёю, як маятнікам. — А вось я, паміж намі, не прызнаў бы, што без матывацыі… І, калі вам цікава, магу сказаць, чаму.
Голас ягоны ў апошніх словах змяніўся… Нібы адгава рыўшы ўсё, за што яму заплацілі, самае істотнае пад самы канец ён вырашыў сказаць за так.
— Чаму?
— Бо матывацыя ёсць. Там, дома, вы ненавідзіце тых, хто над вамі. Але зусім не таму, што яны, як спрабуеце вы давесці следчаму, душаць свабоду і дэмакратыю, а таму, што ў іх улада, грошы — усё тое, чаго б хацелі вы. І вы не здольны нічога змяніць, нічога зрабіць, бо тыя, хто над вамі, моцныя, а вы слабы. Таму вы збеглі ад іх, і ўсю сваю злосць і нянавісць скінулі на таго, хто з іхняга ж статку, але ўсё ж слабейшы, не важак з ікламі, на якога ў вас і рука не паднялася б, здранцвела б, як зараз… Вось пад што падвярнуўся ваш зямляк з пакетам, як некалі кот. І называецца гэта, калі хочаце ведаць, пераразмер каваннем агрэсіі.
Адвакат вырашыў, што разабраўся ўва мне, і я не збіраўся яму пярэчыць. Калі чалавек робіць тое, за што яму плацяць, дык без розніцы, што ён пры гэтым думае. Ён глядзеў на мяне так, нібы нутро маё выкруціў навы варат, мне самому адкрыўшы там нешта патаемнае, а мяне здзіўляла адно: як ён здагадаўся, што ў мяне рука здрацвела?..
Асатняе ўсё я ведаў.
Прыблізна тое самае казала мне на Шведавай гары ў Ваўкавыску тая жанчына, якой прызнаўся я ў парыве адкрытасці, што забіў ката. Яна дапытвала й дапытвала: хто перад тым мяне зняважыў, пакрыўдзіў, каму я хацеў — і не мог адпомсціць? Я выдумляў нейкія крыўды на су седзяў, настаўнікаў, хоць ніхто мяне не крыўдзіў. Проста мне хацелася, каб жанчына, якую я кахаў і якая лічыла сябе разумніцай, не мела сумневу ў тым, што я кахаю яе і што яна разумніца.
Аднойчы, калі ў чарговы раз пасадзілі нас за ўдзел у чарговым мітынгу, яна спытала: «Ты ведаеш, дзеля чаго ўсё гэта? Не для свабоды і дэмакратыі, а для цябе — дзеля чаго? Што ты за ўсё гэта мець хочаш? Ну, калі адсядзім, адбегаем сваё пад дубінкамі? Грошы? Славу? Уладу?..» Я адказаў, што, мусіць, нічога, бо пра гэта нават не ду маю. Яна сказала: «Я таксама, але ж не ўсе прыдуркі, нехта ж думае».
Так яна пасеяла ўва мне сумненні, так аслабіла мяне — і слабога пакінула. Калі я сказаў, што нарэшце прыдумаў, як нам жыць разам, у сваім доме, сям’ёй, з дзецьмі, што нам трэба з’язджаць адсюль, бо, калі ўсім можна, дык чаму нам нельга? — яна адказала: «Едзь, я нікуды з табой не паеду. Ты мне тут абрыд. Усе вы мне абрыдлі».
— Хто — усе?..
Мы сядзелі ў Менску непадалёку ад купалаўскага тэа тра ў кавярні пад парасонамі, на ходніку вуліцы, па якой Наста якраз праязджала, спынілася каля нас, хоць там знак вісеў, што спыняцца нельга, але гэта некаму нельга, а не ёй; яна апусціла шкло і так блізка была, нібы мы ў адной кампаніі, толькі Наста ў машыне, а не за столікам, і яна ўсё чула, што казала Вера, якая сядзела бокам да яе і, утаропіўшыся ў кубак з кавай, Насту не заўважала…
— Усе, каму я некалі паверыла. Усе, праз каго згубіла найлепшыя свае гады, маладосць, жаночае шчасце — хто мне ўсё гэта верне? Недацалаваныя дні і недапешчаныя ночы, якія днямі адстаяла я ў пікетах, адхадзіла ў шэс цях, начамі адбегала ў цёмных ветрах… Хто і чым мне заплаціць за гэта?.. «Трэба, Верачка, трэба!» «Ты малай чынка, дзяўчынка…» «Заўтра наша свята!» «Заўтра — перамога!» Заўтра, заўтра… Хто верне мне маё жыццё?.. Ты? Дык ты здольны толькі…
Каля кавярні пачаў стварацца затор, вуліца засігналіла, цяпер Вера заўважыла Насту, на імгненне замерла, неяк сутаргава зглынула недагавораныя словы: «…катоў забіваць…» — і раптам змахнула кубак з кавай са століка ў вакно машыны. Наста паспела адхінуцца, яе толькі апыр скала кавай, кубак ударыўся ў плячо кіроўцы, здаравен нага бамбізы з гэбісцкай мордай, які сабраўся выйсці, каб разабрацца, але Наста, атрасаючыся, злосна крык нула яму: «Едзь давай, разбярэшся!..»