Машына рванула з месца.
Вера паднялася і пайшла, кінуўшы разгубленаму афіцыянту: «Ён за ўсё разлічыцца!..»
Па ўсім выходзіла, што так…
Я глядзеў, як яна ішла, не ведаючы, куды, па ходніку ў бок Купалаўскага тэатра — і не вярнуў, не паклікаў. Ня хай ідзе — дакуль дойдзе?..
Яна дайшла да канца.
— Магчыма, у вас былі праблемы праз жанчыну? — да пытвае шведскі следчы, і я адказваю яму, што не, ніякіх праблем праз жанчыну з забітым у мяне не было. След чы кажа, што шкада, бо, з улікам шведскіх законаў, гэта быў бы для мяне найлепшы варыянт.
— А найгоршы?
— Той, які вынікае з вашых паказанняў. Забойства па прычынах палітычных. Па новым законе, прынятым шведскім парламентам, гэта тэрарызм. А значыць, па жыццёвае зняволенне.
— Я не забіваў яго па палітычных прычынах.
— А па якіх?..
— Я казаў вам, па якіх. Але тое, што ён беларус — не палітычныя прычына.
— Тады якая?..
— Ну, можаце лічыць, эталагічная.
Шведскі следчы задумваецца і кажа: «Такой прычыны ў шведскіх законах няма».
Няма дык няма…
— У шведскіх законах і пажыццёвага зняволення няма.
Следчы не згаджаецца:
— Пажыццёвае зняволенне ёсць.
— Якое?
— 15 гадоў.
— І вы не бачыце супярэчнасці?
— У чым?
— У тым, што пажыццёвае — і 15 гадоў?..
Шведскі следчы не бачыць супярэчнасці ні ў адным шведскім законе. Бо для яго закон ёсць закон.
А для майго адваката — не. Ва ўсякім выпадку, не ва ўсім і не заўсёды. Таму ён спадзяецца, што мы выкруцімся, хоць праз нейкі новы закон раптам зноўку ўзнікла небя спека дэпартацыі. Але гэтым разам, тлумачыць мне ад вакат, не руціннай дэпартацыі, калі вывозяць за мяжу — і каціся ва ўсе чатыры бакі, а дэпартацыі з перадачай уладамі шведскімі ўладам беларускім з рук на рукі, як крымінальніка. Што азначае нават не дэпартацыю, а экстрадыцыю.
Выходзіла: адкуль я выехаў — туды прыехаў. А след чы страшыў, што найгоршае, што мяне чакае — пажыц цёвае зняволенне на 15 гадоў.
— Гэта не закон, а рашэнне ўраду, — нервова даводзіць мне адвакат, я ўпершыню бачу яго нервовым. Мусібыць, калі мяне вышлюць, Ражон яму не заплаціць, бо за што плаціць?.. — І яно не можа быць законам! Швецыя пе ранасычана імігрантамі, цяпер іх пры любой магчымасці будуць выпраўляць туды, скуль яны прыехалі. Найперш тых, каго на нечым за руку зловяць… Але ў рашэнні ска зана пра дробныя злачынствы, пра дробныя!.. Дык ня хай пакажуць мне закон, па якім забойства ў Швецыі — дробнае злачынства!
Не падобна, што адвакат сам верыць у тое, што ра шэнне шведскага ўраду ў Швецыі не закон. Фармальна не, але… Улада ўсюды ўлада.
Адвакат разумее, што не давёў нічога ні мне, ні сабе, таму кажа, што ў любым выпадку дэпартуюць мяне не заўтра, бо шведская бюракратычная машына — не
«Формула1», і мы паспеем прайсці псіхіятрычную экс пертызу, а ўжо прызнанага хворым хай мяне хоць хто паспрабуе дэпартаваць хоць па якіх рашэннях ці зако нах. А ў тым, што мяне прызнаюць хворым, ён не мае сумневу. І не таму, што ў экспертах ягоны сябар, з якім пра ўсё дамоўлена, а таму, што любы чалавек, які жыў там, дзе жыў я, і лічыў сваё жыццё нармальным — хво ры і ёсць. Як след падумаўшы, адвакат прыйшоў да та кой высновы.
Развітваючыся, ён спытаў ціха, шэптам: «А вы там, дома, нікога, апроч ката, не забілі?.. Ды што вы так наструніліся, я жартую…»
Ён не жартаваў.
Вярнуўшыся ў камеру, я ўключыў тэлевізар. У выпу ску навінаў выступаў нейкі нацыяналіст. Худы, востра твары. Шведскія нацыяналісты пераважна худыя і назы ваюць сябе шведскімі дэмакратамі. І вось гэты шведскі дэмакрат, а насамрэч шведскі нацыяналіст, казаў якраз пра мяне, беларускага нацыяналіста. Не персанальна пра мяне, а ўвогуле пра такіх, як я… «Яны прыязджаюць да нас, крадуць, страляюць, а мы павінны судзіць іх па на шых законах, даглядаць і карміць у нашых турмах — за чые грошы? Я не згодны, каб за мае. І ніводны швед не згодны. Няхай іх судзяць і ў турмы садзяць дома…»
Востратвары нацыяналдэмакрат глядзеў некуды міма камеры і прамаўляў так, нібы апраўдваўся. Не выглядаў ён перакананым, што кожны швед з ім згод ны. Нехта ж можа крык усчаць: «А гуманітарныя прын цыпы! А правы чалавека!..» Тут ёсць каму крычаць, тут кантораў па правах чалавека не меней, чым па ахове жывёлін.
Неяк прыснілася, быццам Вера прыехала і служыць ў такой канторы. Стаіць у пікеце на Södra Förstagatan з плакатам: «Здавайце забітых у пункт прыёмкі забітых». І Ражон каля яе з белчырвонабелым сцяжком круціцца, у мяне пытаецца: «Ты чаму забітага ў пункт прыёмкі не здаў?..» Я Ражна адпіхваю, бо што мне Ражон, хоць і з белчырвонабелым сцяжком, мне Веры трэба растлума чыць, што Södra Förstagatan — не Бангалор, што ўвогуле ў Швецыі дэмакратыя, тут забітых здаюць, куды захо чуць, а Вера адказвае, што так няправільна, бо, як хава юць на адным месцы, гэтаксама ў адно месца трэба зда ваць, вунь у нас жа здаюць у судмедэкспертызу…