— У яе ёсць, — не згадзілася Наста. — Гэта ў мяне няма, яна адбіла.
— Магу вярнуць.
— Ды што ўжо цяпер… Карыстайся.
Мы гатовыя былі плёхнуць адна ў адну кавай, у мяне ўжо рука пацягнулася… Вера гэта адчула, узяла маю руку ў сваю, прыціснула да стала.
— Я пераказвала ёй тое, што ўчора ад цябе пачула. Што трэба верыць у сваіх. Калі нават свае апошнія, трэба на ўвесь свет крычаць, што найпершыя.
Наста паставіла кубачак.
— Мы найпершыя і ёсць. Мы перанеслі вайну, вытрымалі Чарнобыль… І цяпер ратуем чалавецтва.
Я ўспомніла жарабя, якое зратавала ад пажару. Каб потым знішчыць.
— Ад чаго мы яго ратуем?.. Ад дыктатуры? Сніду?
— Ад пагібелі, якая зусім не ў дыктатуры. І не ў снідзе, не ў тэрарызме, а ў грамадстве спажывання, якім і ёсць сёння ўвесь Захад. Грамадству спажывання цалкам адпавядае філасофія хрысціянства, таму трэба мяняць і грамадства, і веру.
Вера не ўцяміла:
— Якую веру?
— Хрысціянскую, на якой грамадства спажывання і ўзгадавалася. Свой духоўны пік чалавецтва прайшло напярэдадні хрысціянства, пасля пачаўся заняпад, што адчулі на Ўсходзе, дзе стварылі новую сусветную рэлігію, але і яна не вырашае праблему, бо не зразумета галоўнае: сёння, каб ісці наперад, трэба бегчы назад. А нам не трэба назад, мы і так там. У тым сэнсе, што, хоць у нас ёсць хра мы, але мы ў сутнасці сваёй ніякія не хрысціяне, а, як ста ражытныя грэкі з рымлянамі, паганцы, і грамадства спа жывання ў нас не сфармавалася. Цывілізацыя перагнала нас, як на стадыёне, на круг, але з трыбун здаецца, што мы не апошнія, а першыя, і самае цікавае, што так яно і ёсць. Стаўшы аўтсайдэрамі, мы сталі лідэрамі. І не трэба лезці да нас з правамі чалавека, з усёй бліскучай лухтой, прыдуманай грамадствам спажывання дзеля апраўдання свайго існавання. Бо гэта — як вешаць на нашу паган скую елку не цукеркі, а фанцікі. Не нам трэба рухацца да Еўропы, а Еўропе да нас, да той чалавечай сутнасці, да тых нязменнасцяў, якія мы захавалі. Калі, канечне, Еўропа не хоча, каб яе крывяносныя сасуды пазабівала халестырынам, а хоча, каб у ёй білася жывое сэрца і дух жывы лунаў.
Вера так заслухалася, што адпусціла маю руку, у мяне з’явілася магчымасць плёхнуць кавай, але яна была дапітая, і пакуль прынеслі яшчэ кубачак, Наста паднялася, села ў машыну, угледзелася ў нас абедзвюх: «Цікава ўсё ж, для чаго вы гэтак падобныя? Для нечага ж падобныя?..» — і яе кіроўца з гэбісцкай мордай рвануў з месца.
— Яна і ў нас зрабіла б кар’еру, — улюбёна сказала ўслед ёй Вера, якая стаяла зараз голая перада мной і спраба вала цалавацца.
Я падумала: чаму не?.. Калі цёплая вада ўжо набраная ў ванну.
Астыне — можна дабраць.
Смерць адкладзеная… Жыццё адкладзенае яшчэ ра ней… Я ўжо чакаць не чакала, што нешта ў гэтым ад кладзеным жыцці можа стацца са мной упершыню…
— …дык ён ката за лапы і аб вушак галавой, — нацала ваўшыся, расказвала пра свайго мужа, які нібыта ёсць і якога нібыта няма, Вера.
— Калі?.. У дзяцінстве?..
— У якім дзяцінстве, ты не слухаеш зусім… Два дні таму. У нас у Мальма дзве кватэры: у адной я з катом, у другой ён. Я ўжо з ім і не жыву, а тут ён прыпёрся з тур мы, дабівацца свайго пачаў: адразу каля дзвярэй, каля ўваходу паваліў на падлогу, дык кот, як сабака, я сама не чакала, накінуўся на яго з нейкім рыкам нутраным, да вай драпаць і грызці, а ён яго за лапы — і галавой аб ву шак! Мяне адкінуў, а ката біў, біў і біў, пакуль ад галавы нічога не засталося, усе сцены ў крывянцы… А нібыта ж не мужык, ануча, з яго вяроўкі можна віць… Я ў той ква тэры быць не магла, у Мальма не магла быць, у Швецыі, шведаў не магла бачыць… Збегла. На самалёце да Ма сквы — і цягніком сюды. Вы найлепшыя ў свеце, най лепшыя, — зноў пачала яна цалаваць мяне і плакаць. — Ты, Наста, вы ўсе, вы ўсе…
Так, мы ўсе найлепшыя. Асабліва адзін. Ён забіў ката — і ў Менску не можа быць, у Беларусі быць не можа, беларусаў не можа бачыць. Збягае. Цягніком да Ма сквы — і самалётам у Швецыю. Дзе, як і ў нас, і паўсюль, забіваюць катоў.
— А за што твой муж сядзеў?
— Ні за што не сядзеў… З чаго ты ўзяла?..
— Ты ж сказала: з турмы прыпёрся.
—Ён юрыст, следчы… Асатанеў, пэўна, з турэмшчыкамі… — Вера паднялася з ложка, схадзіла ў ванну, адмылася ад слёз. Вярнулася: — Там вада твая астыла.
— Дабяру.
Вада не жыццё. Можна дабраць.
Хоць і жыццё дабраць можна. Калі тое, што зараз у мяне з Верай, лічыць даборам.
Яна кінулася побач са мной на ложак, прытулілася, гуллівая…
— А я да цябе з прапановай прыехала! З вясёлай прапановай, бо ты сумна, мне апошнім разам здалося, жывеш.