З гэтым Засевіч не стаў спрачацца. Няхай супадае. Пасля першага кілішка Шульман не закусваў, пасля другога ўзяў скрылік лімона. Спытаў зморшчана:
— А чаму мы за Броўку п’ём? У яго юбілей?
— Не.
— Ён вам нейкі сваяк?
— Не.
— Тады хто?
— Ён мой калега па рабоце. Таксама канструктар дзіцячых цацак.
— А… Тады чаму мы п’ём за яго?
— Мы за яго не п’ём.
Шульман паклаў на сподак скурку дасмактанага лімона. Сподак быў рубінавы, колеру крамлёўскіх зорак, і жоўтая скурка глядзелася на ім прыгожа. Засевіч падумаў, што трэба будзе гэтыя колеры спалучыць у нейкай з цацак.
— А што мы робім? — кіўнуўшы на пляшку, спытаў Шульман.
— П’ём, але не за яго.
— Правільна. Нам яшчэ за яго піць! Хто ён нам такі? — Шульман зноў кіўнуў на пляшку. — Руку не мяняць, гэта закон. — І калі Сяргей Рыгоравіч разліў, Шульман падняўся з чаркай. — Прапаную выпіць за жанчын, бо трэці тост!
Не чакаючы Сяргея Рыгоравіча, нават не чокнуўшыся, Шульман выпіў, паганяў, заплюшчыўшы вочы, каньяк у роце, праглынуў і адразу ж, вачэй не расплюшчваю чы, заспяваў:
ландышы, ландышы… ах, хто з вас не ведае гэтай лі рычнай, лёгкай, нібы святлом і кветкамі напоўненай, ме лодыі? Але мала каму вядома, што аўтар яе, знакаміты савецкі кампазітар Аскар Барысавіч Фельцман, пер шую сваю Сталінскую прэмію атрымаў не за яе і на ват не за самае сіняе ў свеце… — Шульман пачакаў, па куль Засевіч выпіў, узяў з рук ягоных і пакруціў перад носам ягоным сіняваты кілішак… — чорнае мора маё, а за санату для віяланчэлі, створаную ім яшчэ на другім курсе Маскоўскай кансерваторыі, куды ён паступіў па заканчэнні з залатым, прашу заўважыць, медалём знакамітай музычнай школы імя Сталярскага П.С., што сведчыць як пра глыбіню, так і пра шматфарбнасць… — Шульман паставіў на стол сіняваты кілішак і пакруціў перад носам Засевіча кілішкам зеленаватым… — так і пра шматфарбнасць таленту Аскара Фельцмана, які нарадзіўся ў 1921 годзе ў Адэсе, а ў 1941, ва ўзросце дваццаці гадоў, як толькі пачалася Вялікая Айчынная вайна, ажаніўся з Яўгеніяй Пятроўнай Кайданоўскай, таксама студэнткай Маскоўскай кансерваторыі, але дырыжорскахаравога факультэту, якая падрабляла ў Габрэйскім тэатры Беларусі, які гэтаксама, як і Маскоў ская кансерваторыя, знаходзіўся ў эвакуацыі ў Нава сібірску, і Аскар Фельцман, пра што ўжо ніхто не ве дае, апроч мяне, пісаў для гэтага тэатра музыку і быў яму верны, але не ўсё жыццё, бо пасля вайны Габрэй скага таэтра Беларусі не стала, і ўсё жыццё кампазітар Аскар Фельцман быў верны толькі сваёй жонцы Яўгеніі Кайданоўскай, а, можа быць, і не толькі ёй… За пара ход! — зусім не да месца скончыў Шульман гэтую сваю філарманічную лекцыю.
Каньяку не было адпіта яшчэ і паловы, а ўжо Засевіч пачаў паціху шкадаваць, што прызнаў у Шульмане армяніна.
— За які параход?
— За песню «Параход», якую ў 1952 год зе Аскар Фельцман напісаў для Леаніда Уцёсава, з чаго і пачало ся іх сумеснае вялікае плаванне, іначай бы прэзідэнт Расіі Ўлад зімір Пуцін не ўзнагарод зіў бы Аскара Фельцмана ордэнам «За заслугі перад Айчынай» трэ цяй ступені, і мы сёння за гэта… мы б за гэта сёння… а давайце мы Броўку затэлефануем!.. Скажам яму, што прэзідэнт Расіі Ўладзімір Пуцін узнагародзіў яго ордэ нам трэцяй… другой… ды хай сабе нават першай ступені!
І за гэта вып’ем!..
Засевіч падумаў, што Шульман калі не армянін, дык алкаголік. Хоць той не выглядаў п’яным. Дый не мог мужык напіцца з паўпляшкі на двух.
— За што ўзнагародзіў?..
— За дружбу народаў! Беларусь з Расіяй дружыць?
— Дружыць…
— Во і ўзнагародзіў! За дружбу.
— А чаму яго?..
— А чаму не яго? Ён хіба дружыць меней за ўсіх астатніх?..
Засевіч не ведаў, як і з кім сябруе Броўка, бо іх адно сіны нельга было назваць сяброўскімі. Калі б можна было, дык каньяк гэты, які Броўка купіў, яны з тым жа Броўкам даўно б і выпілі. Тым больш, што Броўка знаўца ў каньяках, а Шульману, падобна, усё адно, што піць.
— Дружыць ён, памойму, як усе… За астатніх не меней…
— Во! — тыцнуў пальцам Шульман, ён без гэтага паль ца свайго не абыходзіўся. — Сярод усіх астатніх, з гуш чару людскога, можна сказаць, вылавіў і ўзнагародзіў! Ну, можа, не сам вылавіў, у яго там ёсць каму лавіць… А ўзнагародзіў сам! Прапаную за высокую ўзнагароду… руку не мяняць!
«А чаму гэта я, — спытаўся ў сябе, выпіўшы, Засевіч, не сябрую з Броўкам? Ён не дурны, інтэлігентны. І не скупы: каньяк мне шваграў аддаў, хоць мог сабе пакінуць. А я абы з кім сябрую, з Шульманам п’ю, а з Броўкам — не. Чаму? Бо ён не армянін?.. Ці не рускі, каб з ім сябра ваць і піць?..»