— Тут і там…
— Там і тут…
Вера села, абняўшы калені.
— Дык якая розніца?.. Якая розніца, калі ніякай?.. Я таксама села, абняла калені.
— Выходзіць, што без розніцы…
Мы доўга сядзелі, абняўшы калені, і глядзелі адна на адну, шкадуючы і сябе, і ўсіх, глядзелі і маўчалі так, быц цам пра тое, што і ў нас, і ва ўсіх было і будзе, мы ведалі, і праз гэта мне раптам стала няўтульна, я расхацела ўсё, што было і будзе, ведаць і спытала:
— Ты з якой прапановай прыехала?
— З ніякай… Няма ніякай розніцы і няма ніякіх прапаноў… Якія тут могуць быць прапановы?..
— Нейкія ж могуць быць… Хоць адна…
— Ой!.. — страсянула Вера галавой, нібы выкідвала з яе ўсё, што помніла назад і ведала наперад. — Ёсць! Та кая, што ўпісяешся!.. — Яна аж піскнула, так ёй тое, што прыдумала, самой, мусіць, было ў спадобу. — Гэтай вяс ной у Еўропе два каралеўскія вяселлі. Адно ў Капенгаге не, другое ў Мадрыдзе. Я запрошаная на абодва, без мяне ў Еўропе даўно ўжо нічога не адбываецца. Дык на адно паеду я, а на другое — ты! Сама выбірай, на якое…
— Ой…
— Што «ой»? Упісялася?..
Яна мяне развесяліла, я пачала смяяцца, яна таксама, мы смяяліся і, абняўшыся, качаліся на ложку.
«І што я… і што я там буду рабіць?..»
«З каралямі есці і піць…»
«З каралямі есці і піць?..»
«Так, ты калінебудзь піла з каралямі?..»
«Не, не піла… З усімі піла, а з кралямі… выбачай, з каралямі, не…»
«Дык вып’еш… І рэпартаж правядзеш…»
«Які рэпартаж?..»
«Вясёлы… выбачай, вясельны, які яшчэ…»
«Пашведску?..»
«Пашведску… Ці паангельску…»
«Паангельску?.. Хіба можна на шведскім тэлебачанні паангельску?..»
«У Швецыі можна ўсяляк…»
«Усяляк?.. І так, і так?..»
«Не, так нельга, ты што вырабляеш?..»
«Што я вырабляю?..»
«Шчыпаешся…»
«У Швецыі не шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца?..»
«Не шчыпаюцца…»
«А дзе шчыпаюцца?..»
«У Англіі…»
«У Англіі шчыпаюцца, а ў Швецыі не?..»
«У Англіі шчыпаюцца, а ў Швецыі не…»
«Чаму?..»
«Таму!..»
«Не, ты скажы, чаму?..»
«Бо ў Швецыі кароль, а ў Англіі каралева…»
«І каралева шчыпаецца?..»
«Яшчэ як…»
«З каралём?…»
«А то з кім?..»
«Кароль з каралевай шчыпаюцца?..»
«Кароль з каралевай толькі тым і займаюцца, што шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца… Ну, скажы пашведску:
«Kungen och drottningen gör inget annat än nyps när de ligger med varandra»[4].
«Gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…[5]
Не, я так пашведску сказаць не змагу…»
«Кажы паангельску, ангельская ў цябе нават лепшая, чым у мяне…»
«Лепшая, чым у цябе?..»
«Так, лепшая, бо вы найлепшыя… Я ва ўсіх газетах напісала, што вы найлепшыя…»
«Так і напісала?..»
«Так і напісала…»
«Ва ўсіх газетах?..»
«Ва ўсіх газетах…»
«Якімі ўсе падцёрліся?..»
«Не, не падцёрліся, у нас газетамі не падціраюцца…»
«А ў нас падціраюцца…»
«Усе?..
«Усе…»
«Я вярнуся і напішу, каб у нас таксама падціраліся…»
«Так і напішаш?..»
«Так і напішу…»
«Навошта?..»
«Каб нашы былі такімі ж, як вашы…»
«Такімі ж найлепшымі засранцамі?..»
«Такімі ж найлепшымі засранцамі…»
«Такімі кончанымі засранцамі, якія нават не западозраць, што я — гэта не ты?..»
«Яны не западозраць, але…»
«Яны не западозраць, але што?..»
«Але ты ў рэпартажы скажаш, што пакуль яны вяселлі гуляюць і мяккай паперай задніцы падціраюць, у вас людзей забіваць…»
«Як катоў?..»
«Як катоў…»
«Як мой муж забіў?..»
«Не твой, а мой…»
«Мой забіў таксама…»
«Твой таксама забіў?..»
«Як і твой… Як яны ўсе…»
«Бо паўсюль без розніцы?..»
«Бо паўсюль без розніцы…»
«Ты і пра гэта можаш сказаць…»
«Скажу…»
«А потым прызнаешся, што ты гэта не я, а ты гэта ты — во будзе бомба! Бабахне, як перад канцом свету — і хай паспрабуюць не пачуць, што жыве Беларусь!..»
Мы скаціліся з ложка, грымнуліся, Вера пад мяне — патыліцай аб падлогу. На імгненне яна абмякла. Можа, нават страціла прытомнасць, але нібы не заўважыла, што нейкае імгненне яе тут не было. Расплюшчыла вочы:
— Як табе такое?..
Гэтаксама яна не заўважыла б, што яе зусім няма. Няма чаго баяцца.
Няма чаго адкладваць напотым. Падняўшыся, я падала ёй руку:
— Ніяк. Але павесяліліся, як перад канцом свету. Бацька пытаўся: «Дачушка, табе там не казалі: канец свету — гэта канец свету гэтага і таго, ці толькі гэта га? Калі толькі гэтага, тады які ж канец? Няўвязка ней кая…»
4
«Kungen och drottningen gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…». «Кароль з каралевай толькі тым і займаюцца, што шчы паюцца, калі гэтым займаюцца…» (
5
«Gör inget annat än nyps när de ligger med varandra…» «Толькі тым і займаюцца, што шчыпаюцца, калі гэтым займаюцца…» (