— І яшчэ павесялімся, у мяне такое ёсць!.. — Вера паш нарыла ў сумцы, дастала пушачку з пудрай. — Во! Пу дра для палётаў… Рускія пачалі да нас вазіць, у іх не ўсё кепскае. Сінтэзавалі нешта так, што кайф дае — куды там экстэзі! Прычым, немагчыма распазнаць, што гэта наркотык. Ні калі ён у пушачцы, ні калі ў табе. — Яна адчыніла пушачку, дастала з яе вату, зпад ваты дзве аплаткі. — А моцны такі, мацнейшы за «белага кітайца», трэба з дозай акуратна. На паўаплаткі… Ці для пачатку чвэрць… Ведаеш, як аплатка называецца? Крамлёўская… Нехта з гумарам, праўда?.. Але Крэмль убачыш, гаран тую. І гімн Савецкага Саюза пачуеш. Гэтак яны наркату сваю закадзіравалі, кэгэбісты…
Для шведаў, немцаў, канадцаў, ангельцаў, для іх усіх ва ўсім былым Савецкім Саюзе дасюль жывуць толькі тыя, хто сядзеў, і тыя, хто садзіў. Лагернікі ды кэгэбісты. Як толькі заходнік якінебудзь у Менск прыпрэцца — так адразу да будыніны КГБ фатаграфавацца. І усё азіраецца: ці не сочаць за ім, ці не забяруць? Калі не яго, дык фотаапарат.
Святаслаў аднойчы, у заклад са мной, падышоў да пары ангельцаў, мужа і жонкі, казырнуў: «Маёр камітэта Дзяржаўнай бяспекі Берыя! Фатаграфаваць забаронена. Калі ласка, ваш апарацік». Аддалі, не рыпнуўшы…
Я не чакала такога, крычаць стала: «Як ты мог апарат забраць?..» — а ён рассмяяўся: «Адрэналін даражэй каш туе. А я колькі ім адрэналіну ўвагнаў?..»
— Мне не трэба, Вера.
— Гімн Савецкага Саюза не любіш?.. — Вера разла міла аплатку роўна напалам, палавіну яшчэ напалам. — З чацвярцінкі — гімн у скарочаным варыянце і без слоў…
Сабе яна ўзяла цэлую аплатку, трохі падумала — і дадала яшчэ чвэрць. Запіла віном, шклянку выпіла…
— Не цягні, трэба разам. А то размінемся ў палётах… Калі дабіраць жыцця, дык не чацвярцінку.
А ўсё, што засталося. І запіць віном.
І ў Крэмль…
І слухаць… імн авецка юза… …які стаў заікацца, нібы кружэлку заела, ды на шостым ці сёмым заіканні му зыка раптам змянілася, загучала іншая мелодыя, так сама гімнавая, але не савецкая, і не франзуская ці аме рыканская, не еўрапейская і не афрыканская, а нейкая ўсясветная, якую спяваў нехта ў нябёсах — Бог, ці хто?… і Бог сказаў, не перапыняючы спеву: «Я, каму яшчэ ў нябё сах спяваць?..» — і голас Ягоны ўвайшоў у мяне соладка соладка, бо я паверыла, што Ён ёсць, спявае, і яму акам пануюць анёлы, на арфах граюць і на скрыпках, на клар нетах і акарынах, але ўзнікае гэтая мелодыя спачатку ўва мне, а пасля ўжо яе спявае Бог і граюць анёлы, якія самі здзіўляюцца, што ёсць такая музыка, урачыстая і каля ровая, як вясёлка, праз якую мы ўбачыліся з Верай каля фантана, і цяпер яна колерамі і гукамі напаўняе цёмны і пусты космас, лунае над вялізным — пад усім небам — стадыёнам, дзе я стаю на п’едэстале, адна, на чэмпіёнскім месцы, а па стадыённай дарожцы, якую і дарожкай не на зваць, бо яна шырэй і даўжэй за любую дарогу, бягуць і бягуць людзі, процьма людзей не толькі белых, чорных і жоўтых, але і чырвоных, сініх, зялёных, нібы ўсе яны прабеглі праз вясёлку, кожны праз свой колер, і яны ўжо завяршаюць круг, я баюся, што іх не даганю, а Бог кажа, спяваючы: «Табе не трэба даганяць, ты і так першая», — толькі мне здаецца, што Ён хітруе, спачатку ўсё ж трэба перамагчы, а пасля ўжо ставаць на п’едэстал, з якога я не магу сысці, бо ён надта высокі, пад аблокі, а Бог зноў кажа, спяваючы: «Ты ўспомні, што ўмееш лятаць», — і я паляцела, о, як соладка і высока, вышэй і яшчэ саладзей, яшчэ вышэй і саладзей, яшчэ і яшчэ, о, аж сэрца спыня ецца, не можа вытрываць гэтакай асалоды, але павінна вытрываць, яно мне патрэбнае, каб бегчы, бо яны там, унізе, ужо дабягаюць першы круг, я спускаюся і бягу, на круг адстаўшы, паперадзе іх усіх, і па ўсім стадыёне, якому канцакраю не відаць, нараспеў коціцца: «Бела русь! Беларусь! Беларусь!» — і так хораша гэтае сло ва, хоць Вера казала, што не будзе слоў, кладзецца на ўсясветную мелодую, якую граюць анёлы і спявае Бог, які раптам змаўкае і глядзіць на мяне сусветнасамотна, о, як самотна, аж сэрца спыняецца, не можа вытрываць такой сусветнай самоты, але яно мне патрэбнае, бо ўжо блізка фініш, вось ён, і я першая, о, якая радасць быць першай, і яе столькі, што яна грудзі распірае, сэрца разры вае, якое не можа вытрываць гэткай радасці, але павінна вытрываць, яно мне патрэбнае, каб вытрываць гора, не выноснае гора, бо ўсе крычаць: «Беларусь! Беларусь! Беларусь!» — а Бог кажа: «Не, яна не першая, ёй бег чы яшчэ круг», — і з Богам не паспрачаешся, бяжыш, бя жыш і бяжыш, задыхаешся, задыхаешся, задыхаешся і ад таго, што паветра не стае, і ад жаху, бо спераду яміна чарнее, якую выкапаў Цмок і куды дарожка, як стуж ка, слізгае, абвальваецца і цягне за сабой у пашчу Кіта, у чарнату, у пустату, скуль бацька пытаеца: «Дачушка, скажы, гэта ўжо той свет, ці яшчэ гэты?» — а што мне сказаць, калі сама не ведаю, і так сорамна, о, як сорамна, што нават цяпер, калі бацькі ўжо няма, нічога добрага сказаць яму не магу, нічым не магу дапамагчы, як і Свя таславу нічога добрага не сказала і нічым дапамагчы не змагла, і праз гэта сорамна і балюча, так балюча і сорам на, што сэрца можа не вытрываць, і яно не вытрымлівае, спыняецца, «тахтах» перадапошні раз і яшчэ раз «тах…», апошні, я ўжо не дыхаю, але бацька, які таксама памёр ад сэрца, ведае, як не даць яму спыніцца, сціскае і адпускае мне грудзі, сціскае і адпускае, і штурхае з пустой чарна ты ўверх, уверх, уверх, дзе мне трохі лягчэе, дзе ўсё болей і болей колераў і гукаў, да якіх я выбіраюся праз та кую вузкую шчыліну, праз якую выбрацца можа толькі зусім маленькая дзяўчынка, маленькая, але ж не мёртвая, і зноў я чую музыку… імн… авецка… юза… і ах! — хапаю паветра, але ўдыхнуць на ўсе грудзі яшчэ не магу, нешта зверху мяне прыдушвае, Цмок глыбей падкапаў яміну і зваліў у яе валун, які лёг плазам… Госпадзі!.. — гэта Вера ляжыць на мне губы ў губы і не рухаецца…