Чаму адной — замуж за караля, а другой — набіраць ванну, браць скальпель і ўзразаць вены?.. Хаця і пабраўшыся з каралём, можна набраць ванну, узяць скаль пель і ўзрэзаць вены…
Я напісала Карлу, што ён мае выбар… Ці забыцца, што я ёсць, і ў турме працаваць, ці помніць, што я ёсць, і ў турме сядзець. За гвалт і забойства. Ён адказаў, што пры мае першы варыянт і пакідае кацяня сабе.
Хіба я магла ўявіць тады, што яго прызначаць след чым па справе Святаслава, і мне давядзецца яму яшчэ пісаць і пісаць…
Тады я ўсё ж асцерагалася, што ён будзе шукаць су стрэчы, а сустрэўшыся, не пазнае ўва мне Веру, бо ў мяне радзімак на левым плячы на адну меней… Супраць яго трэба было нешта мець, хоць бы закрываўленыя сцены ў вітальні, якія я не дамыла. Каб доказ быў, што забіў… Але аднойчы нейкі клерк з кейсам, падобны, як мне здалося, на майго мужа Карла, сутыкнуўся са мной на ўваходзе ў кавярню — і адскочыў, як апёкшыся. Перабег на другі бок вуліцы, па якой рушыў, не азіраючыся — і я зразу мела, што асцерагацца мне няма чаго. Прыйшла дахаты і дамыла ўсё чыста, адскрэбла тое, што заставалася, засохлае, з былога жыцця.
Назаўтра пайшла прагуляцца да мора і ўбачыла тлу стага, рыжага ў белыя плямы ката, які лянотным подбегам уцякаў ад гэткага ж тлустага і рыжага, толькі не ў плямы, мужыка. Мужык аж задыхаўся — гэтак намагаўся ката дагнаць. Нарэшце кот стаміўся ўцякаць, мужык дагнаў яго, нахіліўся і пагладзіў…
Вы кагонебуд зь, задыхаючыся, даганялі, каб па гладзіць?..
Калі я вяла рэпартажы з каралеўскіх вяселляў, дык не прызналася, што я не Вера. У гэтым я вінаватая перад ёй, бо мы дамаўляліся, што прызнаюся. Але ж дамаўляліся мы жывая з жывой, а не жывая з мёртвай…
Канечне, калі б я прызналася, гэта была б бомба… Толькі што ў такім разе было б са мной, са Святаславам, якога я знайшла толькі тады, калі ў газетах напісалі, што яго арыштавалі, і якому трэба было тут, як і там, дапама гаць?.. Наста тут нічым дапамагчы не магла.
А там дапамагла: смерць маю ўсё ж прызналі самазабойствам. На тэлефон Веры Наста эсэмэску скінула:
«З вяртаннем у Еўропу! Вось для чаго вы падобныя былі».
Лесбіянка дыктатуры.
Прычыны для экстрадыцыі Святаслава не стала: не зза ката ж высылаць… Ды яшчэ я так пра яго напісала, што шведы вінаватымі перад ім пачуваліся. Такога ге роя звар’явалі…
З псіхушкі яго забраў нейкі рускі, якому Святаслаў, забіўшы беларуса, аказаў вялізную паслугу. За тую вялізную паслугу той рускі прыдбаў для яго вялізны дом, у падворку якога насыпаў, як Святаслаў папрасіў, вялізную гару. І купіў вялізнага сабаку. Святаслаў назваў гару Ваўкавыскай, вечарамі забіраўся на яе з сабакам і глядзеў некуды на паўднёвы ўсход. Сонца сядала за яго най спінай, свяціла ў той бок, куды ён глядзеў, і калі яно закочвалася за небасхіл і нічога ўжо не было відаць, ён пачынаў выць, а сабака — падвываць. Страшна, як воўк. На ўсю Еўропу.
Вясна 2004 г., Расціла, Хельсінкі, Фінляндыя
Вясна 2008 г., Вісбу, в. Готланд, Швецыя