— А вы чаму… выбачайце… — ледзь не спытаў ён Шуль мана, чаму той не са сваімі сябрамі, а з ім п’е, нібы не сам яго пасуседску запрасіў… — а чым вы, выбачай це, займаецеся ў філармоніі? Які ў вас, у сэнсе, жанр, ці амплуа?..
Не паспеў ён спытаць, а Шульман ужо стаяў, як на сцэне стаяць, і, абцягнуўшы халат, як фрак за фалды аб цягваюць, выкаціў грудзі і заспяваў:
— рушыў госць, на каўказскі манер прытанцоўваючы, ад стала да дзвярэй, на якія гаспадар, пачуўшы такія спе вы, зірнуў з трывогай, бо могуць вылавіць не толькі ў людскім гушчары, але і ва ўласнай хаце, а ў госця зляцелі шлёпкі з ног, ды ён на тое не зважаў, прытанцоўваў на каўказскі манер ад дзвярэй назад да стала… — руку не мяняць!.. эх, які жанр быў, якое амплуа!.. палітычная сатыра!.. мы ўсіх іх, усіх!.. дыктатараў тых… стрэламі і коп’ямі знішчальнага смеху!.. Салазара, Самосу!.. ха!.. нават у прыбіральню!.. з голым азадкам пад аховай!.. народ упокат!.. квіткоў не дастаць!.. людзі ламіліся ў філармонію, каб Шульмана пачуць!.. я і зараз магу, але каму трэба?.. каго цяпер слухаюць?.. голыя задніцы, якія разяўляюцца!.. а вы паслухайце… хаця не, спачатку наліць, каб руку не мяняць… за амплуа, за жанр!.. за вы сокае мастацтва палітычнай сатыры!.. эх, хораша пайш ло!.. бо за высокае!.. зараз, слухайце… гэта, канечне, не тое, што было… не сатыра, гумар… якая сёння сатыра!.. каўбаса не Самоса, сыр не Салазар… — і Шульман зноў заспяваў, прытанцоўваючы, але ўжо не на каўказскі ма нер, а на манер беларускі, нібыта полечку:
ха!.. яшчэ многія палічаць за шчасце выпіць з Шуль манам!.. — і, выпіўшы і праспяваўшы, госць закусіў скрылікам лімона, а Засевіч, зразумеўшы спевы гос ця як намёк на тое, што гаспадар скупаваты, нармаль най закускі на стол не падаў, яшчэ раз пашкадаваў, што не з Броўкам сябруе, а з кім папала каньяк армянскі п’е… — вось вам жа пашчасціла, — паклаў Шульман жоўтую скурку лімона на рубінавы сподак, і яна ля жала на ім, круглая, як сонейка… — хоць вы не Сяр гей, бо ваша маці не любіла Пракоф’ева, музыка яко га не выпадкова, о, зусім не выпадкова такая сонеч ная, бо нарадзіўся ён, прашу заўважыць, у самы разгар вясны ў маёнтку Сонцаўка Кацярынаслаўскай губерні, якая стала Данецкай, і памёр таксама вясной, але ў Ма скве, якая Масквой і засталася, у адзін і той жа дзень з таварышам Сталіным, да юбілею якога ў 1939 годзе напісаў кантату «Здравіца», пасля чаго тройчы ставаў Лаўрэатам Сталінскай прэміі, хоць мог стаць і раней, бо ўжо ў 1914 годзе, ва ўзросце13 гадоў напісаў чаты ры оперы, але Сталінскіх прэмій на той час не было, і яму давялося яшчэ шмат чаго напісаць, у тым ліку оперу «Вайна і мір», створаную ў трагічнавысокім духоўным напружанні, калі кампазітар знаходзіўся ў эвакуацыі на Каўказе, у Нальчыку і Тбілісі, не кажучы ўжо пра кан тату «Да 20годдзя Кастрычніка» на словы Маркса, Эн гельса і Леніна… а, вы здзівіліся, а такая кантата была… як яно там… — і, хвілінку паўспамінаўшы, Шульман прагалёкаў, як у лесе… — «філосафы толькі парознаму тлумачаць свет, а справа ў тым, каб яго змяніць!..», вы адчуваеце, якая моц і сіла!.. і гэта сімвалічна, о, як сімвалічна, што ў адзін дзень памерлі вялікая ру ская музыка і вялікая руская ідэя, хоць Сталін, канеч не, грузін, а я, калі хочаце ведаць, габрэй, як Маркс і Ленін, і я прапаную тост за Маркса, Леніна і Сталіна… руку не мяняць… і за Сталіна, якога можна вынесці з Маўзалея, але нельга вынесці з гісторыі… хоп!.. хораша пайшло, бо за вялікую ідэю і за вялікіх людзей… эх, пра Броўку забыўся, вы чаму не напомнілі?.. руку не мя няць… усё ў свеце мяняецца, але ў сутнасці сваёй заста ецца нязменным: Пуцін верны сталінец, Сталін верны ленінец, Ленін верны марксіст, а Броўка … — Шульман паглядзеў дапытліва, нібы чакаючы, што Засевіч скажа пра Броўку, хто ён такі, сталінец ці ленінец… — а, зрэш ты, хто б ні быў… хоп!.. — і госць адзін, бо гаспадару не было ўжо чаго наліць, кульнуў апошні кілішак… — хора ша пайшло… але на тым фініш, брэйк, дзвесце пяцьдзе сят мая норма… — хістка ўсунуўся Шульман у свае шлёпкі… — дык я пайшоў?.. — і, пакідаючы застолле, ён яшчэ праспяваў на парозе: «Пахне чабор, пахне ча бор… вось вам Броўка ў песнях савецкіх кампазітараў, каб не думалі, што не ведаю, хто такі беларускі паэт Броўка, які праставіў некалі пляшку каньяку рускаму літаратару Эрэнбургу…» — і дзверы «шчоўк», зачыніліся, быццам і не было таго шчасця выпіць з Шульманам, толькі пляшка, паўгадзіны таму поўная, цяпер стаяла пустая. Засевіч сядзеў і тупа глядзеў на яе, намагаючы ся ўцяміць, што ж адбылося…