Не менш за галоўных герояў запамінаюцца дакладна выпісаныя і рассыпаныя па ўсім тэксце другасныя пер санажы — гэтак званыя другасныя, бо толькі абазнаны, вопытны чытачгурман ведае, што нічога другаснага ў сапраўдным мастацкім творы не бывае; уражвае ўменне аўтара аднымдвума штрыхамі абазначыць, «ажывіць» і падаць характар. Да прыкладу, агульная для Брызіна і Сініцына палюбоўніца Нінэль «была, як заўсёды, у незашпіленым шоўкавым халаціку на голае цела, і го лай яна хадзіла, як даволі хутка пасля знаёмства з ёю зразумеў Брызін, не з таго нават, што сапраўды выгля дала спакуслівай сексбомбачкай, а таму што голасць і была яе сутнасць». Ці маёр міліцыі Ярохін, які канста туе: «…і брат мой мент, і бацька, і ўсе мы менты», — як бы насоўваючы на ўвесь свой род нейкую жалезабетон ную пліту. Альбо былы хакеіст Слава з палавінай (бо ён удвая меншы ростам за сваю выпадковую спадарожніцу) Капіталіны (імя якое для сяброўкі хакеіста!): «Вам столь кі не накідаць, колькі я накідаў...» — і побач паэт Лёня з ягонай квяцістай рыторыкай: «Мы аддаемся найлёгка му і найпростаму, здабываем сабе дабрабыт, грошы, сла ву, святкуем свае перамогі, а побач з намі плачуць жан чыны... Я хачу выпіць за тое, каб яны не плакалі ў зола це, а спявалі ў кветках і ў каханні...»
Што да жанчын, а найперш да Машы (дачкі невядома якога з герояў), дык яна адзіны ў аповесці цэльны, чысты, надзвычай мілы сваёй жаноцкасцю, вобраз, якіх калі і бра куе ў сапраўднасці, дык менавіта пасля прачытання такіх твораў, як «Прага», яны й з’яўляюцца. Ці ва ўсялякім разе павінны з’яўляцца са сваёй прагаю шчырасці і праўды, з непакоем і турботаю пра такіх, як яе шалапутны, без цара ў галаве, бацька, якому яна нават пасля смерці падае голас. Мы, чытачы, ведаем, што яе няма, і ён, Брызін, ведае — і раптам голас з таго свету, дзе яна гэтаксама, як і на свеце гэтым, клапоціцца пра яго. Адзін званок: «Ты нікуды не едзь сёння, чуеш?..» Другі: «Цябе няма і няма…» Трэці: «Тата, што адбываецца?..»
Згадваюцца радкі з вершаў Уладзіміра Някляева, з кнігі «Наскрозь»:
Гэтае пытанне: «Што адбываецца?..» — да ўсіх. Як да тых, хто ўнутры аповесці, так і да тых, хто паза ёй. Да нас. Яно дамінантнае, без яго аповесць была б ці зусім іншая, ці яе ўвогуле не было б.
Цяпер колькі слоў пра тое, чаго (калі па найвышэй шым рахунку) у гэтам амаль бездакорным творы магло б не быць. Магло б не быць сюсюкання Сініцына, бо для таго, каб паказаць, што ў чалавека выбітыя зубы, зусім не абавязкова змушаць яго казаць «садусу» замест «заду шу». Можна было б не закручваць сюжэт (выключна дзеля дынамізму) ажно да рызыкі «сарваць разьбу», ахвяруючы праўдападобнасцю, як у сцэне ў шашлычнай, дзе Брызін забівае, ці калечыць двух рабаўнікоў, а потым тыдзень гуляе ў якасці крэўнага брата гаспадара рэстарана. Паэ ту Лёню з наркаманкай Капіталінай (з якімі галоўны ге рой толькі што пазнаёміўся ў піўной) зусім неабавязкова было б ехаць у шпіталь на край горада, як неабавязкова было таму ж Лёню яшчэ раз ехаць у той жа шпіталь ужо з кватэры Капіталіны, ведаючы амаль напэўна, што назад ён вернецца з чорнай весткай. Усё гэта задужа кіношнае, больш уласцівае сцэнару, чым аповесці, хоць, магчыма, сам аўтар і не лічыць такую кінематаграфічнасць недахо пам, ідзе на гэта свядома, зноўтакі робячы стаўку на сю жэт, які імкліва, з кожнай старонкай набірае і набірае хут касць. Дый, урэшце, талент мастакапразаіка Уладзіміра Някляева намнога перавышае талент (непапулярны) кі нематаграфіста.
Хто ўсё ж віноўнік, ці віноўнікі, трагедыі? Чаму ра зумнаму Брызіну не прыйшло ў галаву простае: што Лёня з Капіталінай, з маёрам Ярохіным і ўсёй астатняй піўнушнай гопкампаніяй хай сабе і ўскосна, але маюць дачыненне да смерці Машы не менш за Сініцына? Тут за канамерная, абсалютная логіка: калі б ён з імі не піў, гэта зн., калі б іх не было, ён на якія паўгадзіны раней пры ехаў бы ў гараж і трагедыі ўдалося б пазбегнуць. І наво шта ўсе яны яму пасля смерці Машы?.. Ды Брызін трох метровым дрынам павінен быў бы гнаць ад сябе і Лёню, і Капіталіну, як чорных крумкачоў, як жывы напамін, бо гэта ж з імі ён марнаваў час, калі памірала ягоная дач ка; замест гэтага ён іх адных, больш нікога, яшчэ і на па хаванне кліча…