Калі канчаеш чытаць аповесць «Прага», узнікае анало гія з «Палатай №6», і хочацца хутчэй выйсці на вуліцу, ці хоць бы шырэй расчыніць фортку, упусціць свежага паве тра, зірнуць на сіняе неба, на людзей, на машыны, адчуць, што ты быў у палоне ўсяго толькі мастацкага гіпнозу, сну, нашаптанага таленавітым псіхатэрапеўтам, што ў цябе не загінула дачка, цябе не праклінала родная маці, табе не трэба забіваць адзінага сябра, а потым самога сябе — усё гэта не з табой, а сапраўднае жыццё, у якім, у адрознен не ад герояў, ты ўсё можаш змяніць, умяшацца ў яго, па свойму скіраваць — вось яно, побач.
Я таму так падрабязна (занадта падрабязна, як для кароткай прадмовы) спыніўся на аповесці «Прага», бо яна, як мне падалося, ёсць цэнтральны твор для кнігі
«Цэнтр Еўропы». Хаця, можа быць, некаму падасца та кім творам аповесць (відавочна аўтабіяграфічная і жор сткая ў сваёй праўдзе) «Мірон ды Мірон», ці захапляль ная сацыяльная фантасмагорыя «Вежа», альбо зусім і не аповесці пададуцца камусьці цэнтральнымі ў «Цэнтры Еўропы», а невялічкія па памеры апавяданнішэдэўры
«Бомба», «Тэрарыст», трагічныя «Хайбах» і «Адлю дак» (пад зей у якіх іншаму аўтару хапіла б на раман, а ў Някляева яны спрасаваныя да мяжы магчымасці), або поўныя нечаканага, шчымлівага гумару «Музей Броўкі» і «Залатая Арда». У кнізе няма ніводнага тэкс ту, які можна было б прамінуць, пра які не хацелася б сказаць, але рамкі прадмовы не дазваляюць, на жаль, зрабіць гэтага. Таму, каб не драбніцца, спынюся яшчэ на «Вяртанні Веры» — апошняй па часе напісання аповесці Уладзіміра Някляева.
Калі «Прага» — імклівы, дынамічны кінасцэнар, твор амаль для ўсіх, дык «Вяртанне Веры» — рэч складаная, філасофская, са шматлікімі сюжэтнымі адгалінаваннямі, разлічаная, так бы мовіць, не на сярэдненькі інтэлект. У нечым аповесць здалася мне паглыбленай распрацоўкай асноўнай сюжэтнай лініі нашумелага някляеўскага ра мана «Лабух» з ягоным эпіграфам: «Быць беларусам — бяда». Менавіта аб тым, што «быць беларусам бяда, але гонар не дазваляе кімсьці іншым стаць», напісаны Някля евым у замежжы раман «Лабух», а пасля ўжо ён пра тое, у чым папракалі аўтара: пра эротыку, палітыку ды астат няе. Як пранізліва ў фінале рамана гучыць над беларускімі пагоркамі срэбная труба, пад спеў якой галоўны герой, звычайны лабух, г. зн. сярэдні музыкант, якому яшчэ зусім нядаўна не да Беларусі было і не да беларускага, прызнаецца, сам граючы, збіваючыся: «… я рэдка, амаль ніколі не задумваўся над тым, што падзеленае, пра што апошнімі днямі думаю: зямля, айчына, людзі… паўсюль жа ў све це нейкія, падзеленыя, айчыны, землі, народы, да саміх сябе так прывязаныя, што не даюць самім сабе ўзляцець, сцягі розныя, транспаранты цягаючы, кожны сам сваё, а музыка — над усім, непадзельная і не прывязаная… і я толькі адно і паспяваў, што лавіць яе, лятучую, і яшчэ ка хаць… без кахання не чуваць музыкі… але пра яго пазней, а пакуль — пра пагорак, пра неба над пагоркам, над тымі дубамі, пад якімі сядзеў я ўчора, калі праехаў сюды, каб дазнацца, ці не вярнуўся твой бацька, дык во і вярнуліся вы разам, адны з апошніх, можа быць, беларусаў — і, як баліць, чуеш?..»
А чаму баліць?..
А таму што бацьку і сына, «апошніх, можа быць, бела русаў» у гэты час, у гэтае самае імгненне хаваюць. Закоп ваюць. Аднаго на праваслаўных могілках, другога — на каталіцкіх.
Хіба не сімвал? Пра якую гэта эротыку?.. Чытаць трэба ўмець. Як трэба ўмець чытаць і такое (гэта ўжо з аповесці «Вяртанне Веры»), напісанае нібы ў працяг згаданай сюжэтнай лініі рамана «Лабух».
«Дзе яно ўсё падзелася? Я, Вера, народ… Было ж?.. Прайшло, як дождж, і прадчуванні так і засталіся прад чуваннямі. Паэт, які пра іх напісаў, збег за мяжу. Пабеглі іншыя… І ўсе крычалі, што, калі яны не збягуць, іх ці па садзяць, ці заб’юць. А чаго вы хацелі? Каб улада, з якой вы змагаецеся і стамляецеся ў барацьбе, у санаторыі вас пасылала?..
Пад адну музыку: дыктатура! — збягалі ўсе: палітыкі, жулікі, злод зеі, турэмшчыкі… Збягала, як малако з аг ню, хваляй пералівалася за мяжу моладзь…. Збег спі кер парламента… І нават той, пра каго ўсе думалі, што ён у Курапатах ляжа, а кроку з крэўнай зямлі не ступіць — збег.
Непадалёк ад Усходніх могілкаў яшчэ і Курапаты — таксама могілкі. Ямы, у якія ў часы, калі Сталін баляваў, скідвалі расстраляных. Прывозілі, стралялі і скідвалі. Прывозілі, стралялі і скідвалі…
Мы пачыналі новае жыццё на касцях. Людзі кажуць: на касцях жыць нельга».
І што робіць галоўны герой аповесці? Той, які так раз важае?.. Гэтак перажывае?.. Ён, беларус, уцякае ў замежжа і забівае там беларуса. Больш анічога не здолеў ён пры думаць, здзейсніць, звяршыць.