— Што ты будзеш рабіць з ёй? — спалохана спыта ла Рыма, якой Марык паказаў бомбу ў іхняй схован цы, абваленым бліндажы за вёскай. Адсюль пачыналіся арэшнікавыя пагоркі, за імі зубчастым, зламаным неба схілам сінеў лес, а што было за лесам — ні Марык, ні Рыма не ведалі. Казалі, што горад.
— Узарву, — сказаў Марык зацята, як пра штосьці кан чаткова вырашанае. — Пачнецца зіма, стануць паліць у школе, кіну ў грубку — і ўсё ўшчэнт.
Яму не глянулася школа з першага дня, а з дня дру гога ён ужо ненавідзеў яе, заганяў сябе ў клас сілком, б’ючы кірзовым, пашытым з вынашаных ботаў ран цам самому сабе пад калені. Яго трэсла ад настаўніцы Зінаіды Раманаўны, рыжай, з жоўтымі зубамі, якая тыкала пальцам у буквар і працяжна, як плачуць, да водзіла: «Гэта літара А, з яе пачынаецца слова аловак, а дзе яшчэ ў гэтым слове літара А? Вось яшчэ літара а, толькі не вялікая, а маленькая, літары бываюць вялікія і маленькія, як і людзі, ты зразумеў, Марык? Вось давай тваё імя напішам на дошцы, дзе ў ім літара а… хіба няма ў ім літары а?.. Няма, дык закрэслім, тады ты Мрык нейкі, а не Марык… і ў цябе ловак нейкі, а не аловак; калі адкінуць а, першую літару, бачыш, як многа кожная літара значыць…»
«Карова ты рыжая, — глядзеў на Зінаіду Раманаўну Марык, — пачакай, няхай толькі грубку запаляць».Зінаіда Раманаўна нібыта ўгадвала ягоныя думкі і казала: «Ідзі ў кут. І не рухайся ў куце, стой так, як цябе ў кут паставілі».
Можа, Зінаіда Раманаўна была і не з найгоршых цё так, проста цётканастаўніца, толькі яна мела ўладу над Марыкам такую, якая рабіла яго роўным і аднолькавым з Рымай і ўсімі дваццацю чатырма першакласнікамі, у гурце якіх Марык дзяліўся як адзін на дваццаць чата ры, і гэтаксама дзялілася ягонае імя, і нават маленькая літара а ў ягоным імені таксама дзялілася на дваццаць чатыры. З гэтага гурту, што называўся класам, нельга было вылучыцца інакш, як падымаючы руку ў адказ на пытанні Зінаіды Раманаўны; а яна яшчэ глядзела па радах, узважвала, вылучыць цябе, ці не, і амаль ніколі не вылучала, не давала такой мажлівасці, калі бачыла, што якраз зараз ты ведаеш нешта, каб вылучыцца. За тое ніводнага разу не прапускаўся выпадак, калі можна было прынізіць цябе, бездапаможнага ў няведанні таго, пра што яна пыталася, нямога, як рыбіна. «Наступным разам бацьку прывядзеш, пара ўжо з ім пагаварыць пра цябе, пара». Хоць з бацькам штодня на вуліцы бачыла ся — і нічога яму не казала.
На зіму запалілі ў школе, але бомбу ў грубку Марык не падкінуў.
Пасля інстытута ён ажаніўся з Рымай, хоць яна раз дражняла яго: балбатлівая, заўсёды здзіўленая і з таго, што дождж ідзе, і з таго, што снег. У жыццёвай мітусні не было на яе ніякага спыну, тут яна прыхоплівала ўсё, што магла прыхапіць, каб мець асалоду пра ўсё сказаць маё : мая хата, мой дыван, мой Марык. Гэтае мой Марык да яго нават нечым накшталт мянушкі прыляпілася, як тое пёрка да бомбы. Сяброўкі Рыміны, калі па тэлефоне званілі, пыталіся: «Алё, гэта хто, Моймарык?»
Аднойчы ён адчуў, што жыць так болей не можа, па ехаў у вёску і прывёз адтуль сваю бомбу. Рубчастую, чорнуючорную… Доўга насіў яе з кута ў кут па кватэ ры — схаваць не было куды. Тут пазваніла ў дзверы, вярнуўшыся са школы, дачка Зіна, і Марык таропка заштурхаў бомбу пад шафу, запіхнуў яе венікам да са май сцяны.
Рыма пасля інстытута выкладала ў пачатковых кла сах, дачка пачала вучыцца ў яе. «Зайшоў бы, паглядзеў, як вучыцца, усё ж бацька», — адразу ж пачала тузаць Рыма, і Марык зайшоў, паглядзеў. Рыма вісела над дач кой, тыкала ў буквар пальцам і працяжна, як плачуць, даводзіла: «Гэта літара А, з яе пачынаецца слова ало- вак, а дзе яшчэ, пакажы, дзе яшчэ ў гэтым слове літара А? Вось яшчэ літара а, толькі не вялікая, а маленькая, літары бываюць вялікія і маленькія, як і людзі, ты зра зумела, Зіна? Вось давай тваё імя напішам на дошцы, дзе ў ім літара а?..»
Быў пачатак восені, было сонечна, празрыстапра сторна — і ў той дзень Марык не пайшоў дахаты, піў, з кім папала, у прывакзальным буфеце, бо школа была по бач з вакзалам, і застаўся на вакзале начаваць. Уночы яго забралі ў выцвярэзнік. Нараніцу пазванілі Рыме, каб прыйшла, заплаціла штраф, а то ў мужыка, калі ён мужык, не засталося ні капейчыны, усё прапіў. Рыма ў выцвярэзнік не пабегла: «Рабіце з ім, што хочаце, з кім піў, хай тыя за яго і плацяць». Ёй нібыта ў асалоду было, што ён напіўся і патрапіў у выцвярэзнік, зраўняўся з усімі мужыкамі — і ў яе цяпер такое ж гора, як і ва ўсіх астатніх баб.