Але ён не грэцца сюды прыйшоў. І не абышто казаць, як нагаварыў дырэктар школы. Што нябожчыца была найлепшай настаўніцай з усіх, якіх ён толькі ведаў. А сам, як толькі дырэктарам стаў, так і выправіў найлеп шую з усіх настаўніц на пенсію. Можа, яна і пад колы праз тое кінулася, што ён яе са школы выправіў. Ды што там выправіў — выгнаў, каб нявестку сваю ўладкаваць. І ўсе ж гэта ведаюць, а выгляд робяць, нібы не.
Юзік трохі памаўчаў для прыліку, а пасля ўстаў і ска заў усё, як ёсць. Што нябожчыцу, настаўніцу сваю бы лую, якая некалі ў архітэктурны інстытут паступіць яму параіла, праз што ён архітэктарам стаў і някепскія гро шы цяпер зарабляе, машыну вунь купіў файную, япон скую «Хонду», ён, канечне, пухам ёй зямля, паважае, але гэта не значыць, што ён сам павінен за фару плаціць, калі нехта пад колы кідаецца. Яна, нябожчыца, фару, можа, і не пабіла б, калі б без сумачкі была, але яна была з су мачкай і ёй, сумачкай той, неяк так махнула, пад колы кідаючыся, што ў фару патрапіла і пабіла. А фару меней як за трыста баксаў мяняць не хочуць. Кажуць: «Меней як за трыста баксаў і не падыходзь». Так што вось так… Дырэктар школы закашляўся, бо зразумеў, што да ча го… Ніякавата яму стала. Альжбэта ж ускочыла: «Вон! Прэч пайшоў, смярдзюк!..»
Шалёная нейкая. Добра, што некалі ён з ёй не пабраўся. А то так, як пашчупацца, дык мяккая, а як жыць… Па дарозе дахаты ён завярнуў, каб часу не губляць, на пошту, якая побач з міліцыяй была, напісаў заяву ў міліцыю і ў міліцыю занёс. Не напісаў у заяве, як яго абразілі ў адказ на праўду, гэта такой бяды. Напісаў толькі, што замена фары каштуе прыблізна трыста баксаў, і прасіў спагнаць адпавед ную суму са сваякоў вінаватай нябожчыцы. Ці з мужыка яе, удаўца, ці з дачкі, ці з мужа дачкі, гэнага паляка.
Дзяжурны ў міліцыі прыняў заяву, пацепнуў плячыма. Юзік яшчэ спытаўся ў яго: «Усё так?..» — а той нібыта не пачуў. У кнігу канцылярскую заяву пад нумарам 182 запісаў, штампік паставіў. А пасля аказалася, што заяву тую трэба было не ў міліцыю, а ў суд несці, бо такімі справамі суд, а не міліцыя займаецца, і дзяжурны той няправільна тую зая ву ўзяў, з юрыдычнага боку няграматна. Вось жа пасадзяць у міліцыі дзяжурыць абыкаго — і яны там дзяжураць.
Юзік не стаў старую заяву з міліцыі ў суд пераносіць, а напісаў новую. У ёй, падумаўшы, мужа Альжбэты, паля ка гэнага, ён выкрасліў, бо не ведаў ягонага прозвішча.
Cтудзень 2008, Менск.
ЦМОК
Труну з целам Цімоха Нілавіча Макея паставілі каля магілы на козлікі, якія раптам падламаліся, бо за доўгія гады струхнелі пад дажджом і снегам, а Цімох Нілавіч быў мужчына мажны. Труна кульнулася, цела Цімоха Нілавіча скацілася з гліністага грудка ў густыя кусты пры агарожы могілкаў, а тут пачаўся дождж са снегам, усе заспяшаліся, замітусіліся і, не заўважыўшы, што труна пустая, накрылі яе вечкам і закапалі без нябожчыка.
Была позняя восень, амаль зіма, і кусты былі хоць і густыя, але голыя. Цімох Нілавіч пачаў прамакаць, таму падняўся і ўбачыў, што яго пахавалі пад крыжам з надпісам: Макей Цімох Нілавіч, 11. 11. 1959 11.11. 2009, — з чаго вынікала, што ён на гэтым свеце, дзе такія людзі, якія, каб не прастудзіцца пад дажджом са снегам, могуць закапаць труну без нябожчыка, пражыў роўна паўвека. Яшчэ 10 гадоў заставалася яму да пенсіі.
Ён пахадзіў вакол крыжа, палюбаваўся на свой пры гожы, з чорнай стужкай, партрэт і рушыў дахаты, бо не ведаў, што яму, непахаванаму, на могілках рабіць.
Дома ніхто не адчыняў, ён звыкла памацаў па кішэнях, шукаючы ключы, не знайшоў і падумаў, што дарма завядзёнкі такой нямашака, каб хаваць з ключамі, бо ці мала што… Суседкі таксама дома не аказалася, а дачка яе з “лапухамі” на вушах сказала, торгаючыся пад музы ку, якую ў тых “лапухах” слухала, што маці з цёткай Рэ няй зараз у кавярні “Сонейка”, дзе спраўляюцца памінкі, бо ў цёткі Рэні муж ад сэрца памёр, і дзіўна, што ён сам, памёршы, пра гэта не ведае. Яшчэ Аня, дачка суседкі, папярэдзіла яго, каб ён асцерагаўся, бо амаль ва ўсіх трылерах, якія яна глядзела апошнім часам, людзі ў адносінах да прывідаў усё болей бязлітасныя, калечаць іх і нават забіваюць. Яна, Аня, думае, што такая тэндэн цыя ў кінематографе наўпрост звязаная з падвышэннем жорсткасці ў свеце. Людзі сатанеюць.
Цімох Нілавіч зразумеў, што Аня лічыць яго прывідам, і спытаў, як яна думае: ён насамрэч прывід, ці здаецца ёй прывідам? — на што Аня адказала, што ніяк яна не збіраецца пра гэта думаць, бо яно яе не калыша. “Вы і ў жыцці былі хоць і мажны, — сказала, торгаючыся, дачка суседкі, — але нейкі незаўважны. Як прывід”.