— I поўзаюць. Але тым не сябе прыніжаюць — ім гэта да аднаго месца, — а нас. Бо па іх і нас мераюць, і нас за людзей ня лічаць...
— Адно радуе: як гэта ні парадаксальна — беларускае мастацтва патроху — нарэшце! — становіцца элітарным у нашай дзяржаве. Гэта раней таго, хто размаўляў па-беларуску, адразу залічвалі ў «калхозьнікі», сёньня «настаяшчыя калхозьнікі» першымі на «трасянку» пераходзяць. А па-беларуску размаўляе сапраўдная эліта нацыі. I вельмі добра, што ідзе да нас зараз шмат моладзі, выхаванай не на савецка-сацыялістычным рэалізьме, а на лепшых еўрапейскіх узорах. ! сама моладзь — беларускамоўная — імкнецца ствараць нешта новае, мадэрновае, тое, што ўліваецца цалкам у кантэкст еўрапейскай культуры. Праўда, пра гэта мала хто з людзей простых, паспалітых, ведае, бо прапаганды ніякай няма і існуе pyx гэты, нібы паралельны сьвет: з аднаго боку — расейская маскультура, якая наслыху, з другога — новая, нялапатная Беларусь, з якою ня сорамна паказацца ў Еўропе. I мы — пакажамся.
— Яшчэ адзін штрышок, — падхопліваўСтахавудумку Вітась, — да беларускамоўнай элітарнай моладзі пачынае цягнуцца і тое лепшае, што ёсьць сярод расейскамоўнага асяродку. Раней яны зьязджалі ў Маскву, у Піцер. Цяперака застаюцца тут. I альбо папаўняюць шэрыя шэрагі расейскіх шавіністаў ды сабораўцаў-папугаяў, альбо далучаюцца да нашае моладзі. Тое ж, што працаваць нам зараз даводзіцца ў сваім краі, на зямлі бацькоў, амаль у падпольлі — іх яшчэ больш прыцягвае, дадае шарму. Андэграўнд па-беларуску... Ня ў сэнсе мовы, а ў сэнсе культуры, палітычнай сітуацыі ды адносінаў уладаў. У гэтым на сёньня я бачу перадумовы, вытокі будучай перамогі беларушчыны на Беларусі. На гэты раз адраджэньне Беларусі пачнецца ня з вёскі, а з гораду, бо вёска свой патэнцыял ужо вычарпала, а ў гораду ён — невычэрпны. Нічога, вось прыйдзе новы а мудры лідэр і ўсё стане на свае месцы.
— Прыйдзе. Але ж прыйдзе заутра альбо пасьлязаўтра, а нам з табою сёньня жыць і паміраць, — горка прамовіў Стах, прыгадаўшы размову з Сержуком і свае думкі наконт «адыходу, дык з музыкай...»
— Ды што нам пра сябе думаць, — сказаў Вітась, нібы забыў, што Стаху праз дзень-другі паміраць, — зьмену трэба рыхтаваць, працаваць на будучыню і быць гатовымі ў пэўны момант не прахаўкаць шанец, як было гэта колькі гадоў таму...
— Нам з табою толькі крыху за трыццаць, а мы ўжо крылы апусьцілі, а мы ўжо зьмірыліся з тым, што ёсьць, а мы ўжо гатовы хоць сто гадоў чакаць, пакуль прыйдзе «новы а мудры» ! выцягне насз дрыгвы, чакаць «новага шанцу»... Не змагацца, не набліжаць яго, а, заўваж, чакаць. I што мы вычакаем? Я цяпер гатовы пагадзіцца з Сержуком Сырцом, які казаў, што за ўсё, у тым ліку за волю, а тым больш за мажлівасьць будаваць сваё, незалежнае ад суседзяў, жыцьцё — трэба плаціць. I плаціць крывёю, бо іншай платы неба не прымае. Раней ці пазней, але кожны з двухсот народаў, што маюць сваю дзяржаўнасьць, плату гэткую аддаў. Справа цяпер за намі. Гэта не абавязкова можа быць сьмерць тысячаў, мільёнаў людзей, гэта можа быць сьмерць толькі аднаго чалавека, але яна ўскалыхне мільёны, дзеля якіх ён загіне, і яны ўспрымуць яе, як сваю...
— Прыгожа, прыгожа ты малюеш, — не стрымаўся
Вітась, — але гэта ў ідэале. А ў сёньняшнім канкрэтным жыцьці я іншага шляху, акрамя паступовай, крок за крокам, мэтанакіраванай выхаваўчай, прапагандысцкай працы ня бачу. Розныя часы былі ў гісторыі. На нашую долю выпаў змрок. Што ж, паспрабуем крыху асьвятліць яго, але не паходняй са свайго цела, а паходняй сэрца і душы...
На Стаха зноў наплылі думкі пра тое, што яму давядзецца пакінуць гэты сьвет, гэтае жыцьцё, так нічога і не зрабіўшы. «Эх, каб быў час, каб быў час...» — падумаў ён. Каб быў час, ён бы больш не сядзеў склаўшы рукі. «Паходня з цела» — гучыць прыгожа, але гэта ня той шлях, хоць і дапамагаў ён у крытычныя моманты некаторым народам. Тым жа чэхам... Стах ішоў і амаль ня слухаў разважаньні Вітася пра тое, што ва ўсе часы, пры любых уладах, сапраўдныя творцы былі ў апазіцыі да іх, і таму жылі, калі не ў галечы і голадзе адносна іншых, дык адносна сваіх заслугаў перад грамадствам дакладна; пра тое, што пашанцавала ім са Стахам на жонак, якія разумеюць іх і не гоняць зарабляць на хлеб і адзежыну «камерцыяй», як іншыя, і церпяць іх «усяночныя», якія не даюць у сям’ю цяпер ні капейкі, і наўрад ці дадуць нешта ў бліжэйшай будучыні...