— Што ж вы стаіце, беларусы! Двое чорнажопых б’юць мяне ні за што і ніхто не заступіцца! Панаехалі, сукі, сюды і хочуць свае воўчыя законы ўстанавіць! Але не на таго нарваліся! Я пакажу вам, хто тут гаспадар!
— і кінуўся да «азербайджанцаў». Тыя зноў павалілі яго на зямлю, аднак гэтым разам ня так удала. Падаючы, ён учапіўся ўАлі і пацягнуўза сабою. Яны качаліся па зямлі, а другі «азербайджанец» бегаў вакол і, як толькі беларус аказваўся зьверху, па-жаночы кідаўся на яго і біў, хапаўся за вушы, валасы, ірваў іх са злом аж пена з роту ляцела...
Людзі на прыпынкуззатоенымжахам назіраліза бойкай. Маўчалі жанчыны. Не было бачна і каб нехта з мужчынаў і хлопцаў, што стаялі тут, адгукнуўся на заклік і гатовы быў кінуцца на дапамогу свайму. I тады Стах ня ўцерпеў. У любы іншы час ён, пэўна, моўчкі прайшоў бы міма (хай таўкуцца, п’яніцы, супакоіў бы сябе), бо куды яму слабаку худому лезьці ў бойку... А тут, ці не таму, што разьвітаўся ўжо са сваім жыцьцём, што не баяўся за яго, ня вытрываў, ірвануўся да «азербайджанца» з крыкам:
— Адыдзі, падла!
«Азербайджанец», які не чакаў такога павароту, пачаў адступаць назад маленькімі крокамі, гледзячы дзіка расплюшчанымі чорнымі гузікамі вачэй проста ў вочы Стаху. Стах убачыў, як шырока раскрываюцца ад частага і глыбокага дыханьня яго ноздры, як сьціскаюцца ўзлосьці тонкія вусны, як напялася тоўстая мускулістая шыя; убачыўняголеныя, нібы брудныя, пашчэнкі і брудны каўнер кашулі, — і стаў гэты чужы чалавек яму яшчэ больш агідным. Стах прыдушыў у сабе пачуцьцё шкадаваньня, што расло ў ім да гэтага чалавека, вымушанага ехаць за трыдзевяць земляў шукаць «шчасьця», сьцяў пальцы ў кулакі, і ў вісках затахкалі малаточкі сэрца — у ім прачнуўся даўно, з дзяцінства, не трывожаны інстынкт воя, абаронцы... Ён і не заўважыў як Алі вызваліўся ад таго мужчыны і стаў падкрадацца ззаду. Стах ні разу не пасьпеў ня тое, каб ударыць, а нават замахнуцца на чалавека, які стаў яму ворагам, як Алі схапіўяго з-за сьпіны за шыю і паваліў. Ачуўся Стах ужо на асфальце з прыстаўленым да горла лязом нажа. Халодным, калюча-вострым, страшным...
— Что, тоже захотел крови нашей, — запыхана прашаптаўблізка, на вуха, Алі, — так мы твою посмотрим...
«Канец, — падумаў Стах, — вось як яно бывае. Так проста ўсё. Як і ня жыў...» Але тут пачуліся кароткія, рэзкія сьвісткі і тупат ног. Нехта, мусіць, зьбегаў у недалёкую міліцэйскую школу і паклікаў дзяжурных.
— Живи, — хуценька прамовіў Алі, — но помни: мы пришли к вас надолго. Будем встретимся, — адпіхнуў, як нежывога, ад сябе Стаха і кінуўся наўцёкі.
Потым ужо Стах нават пашкадаваў, што зьявілася тая міліцыя. Бо складаньне пратаколу ў аддзяленьні, апытаньне сьведак, высьвятленьне асобаў пацярпелых (Стаха і мужчыны, які, на шчасьце, быў цьвярозым) — заняло амаль тры гадзіны. «Чорных» жа і сьлед прастыў.
I відаць было, што робяць усё міліцыянты дзеля прыкліку, бо шукаць «азербайджанцаў» ніхто ня будзе, толькі на аддзеле «павісьне» яшчэ адна нераскрытая справа. Таму, урэшце рэшт, уся злосьць дзяжурнага сяржанціка скіравалася на Стаха і зьбітага мужчыну, быццам яны ва ўсім былі вінаватыя: лезеце абы куды, прыгод шукаеце на сваю... Словам, час, такі каштоўны цяпер для Стаха час, — некалькі гадзінаў — быў страчаны незваротна. Добра яшчэ, што ісьці ад міліцэйскага пастарунку да дому было блізка, бо адпусьцілі іх далёка за поўнач. Мужчына вінавата паціснуў Стаху руку, уздыхнуў цяжка, і пайшоў. Калі б не «пратакол», Стах ня ведаў бы нават, як яго завуць.
7.
Усхваляваная жонка сустрэла Стаха на парозе:
— Дзе ты так доўга быў? Хоць бы патэлефанаваў. Я з Вітасем гаварыла. Ён дома. Таксама спалохаўся за цябе. Тэлефануй — чакае. А я на варыўню — падагрэю паесьці і адтуль пачую, што было, дзе быў...
Стах набраў нумар Вітася.
— Жывы, курылка, — адгукнуўся той адразу, — а то напалохаў мяне сваёю магілаю, дык я ня ведаў, што і думаць. Ледзь жонцы тваёй не набалбатаў абы чаго з нецейкі. Ну, расказвай...
Стах коратка, урыўкамі, каб хутчэй, ды каб не вярэдзіць душу, распавёў пра бойку на прыпынку, пра прыём у міліцыі.
— Ты заўсёды ўлезеш, куды ня трэба, — крыкнула жонка з варыўні.
— Так ужо і лез я куды...
— Добра ўсё, што добра заканчваецца, — рэзюмаваў Вітась. — Ну, дык я думаю, сёньня не гуляем?
— Не да гуляў, пасьля такіх гуляў... Ды і праца стаіць. Але, прабач, не да жартаў мне цяпер, таму і не «ўрубіўся» адразу: якія гулі ўдзьве гадзіны ночы...