Выбрать главу

"Што такое "ўсёк"?" — строга спытаў кароль жывёл.

— Дык ты i гэтага не ведаеш? — пакпiў Клён.

Такая, здавалася б, нявiнная рэплiка дорага каштавала яму. Аюс пагрозлiва чмыхнуў, крутнуў вострым цвёрдым лычом.

"Я загадаю сваiм падданым — Iгу i Яру — завесцi цябе да вурдака, сказаў Аюс. — Ты зямлянiн, чалавек, хоць маленькi ростам i гадамi. А мы ведаем, што ў вас на Зямлi ўсе жывёлы знаходзяцца ў цяжкiм рабстве ў людзей. Вы адзелi на iх хамут, вы дрэсiруеце iх агнём i бiзуном, вы забiваеце iх".

— У нас ёсць саюзы «зялёных», — паспрабаваў пярэчыць Клён.

"Маўчы, — загадаў Аюс. — Маўчы i слухай. Калi б я трапiў на Зямлю, я адразу б пайшоў у Iндыю. У гэтай цудоўнай краiне аб'яўлена свяшчэнным кожнае жыццё, жыццё чалавека i жыццё самай дзiкай малпы, ужо не кажучы пра карову альбо каня. Там ёсць людзi, якiя падмятаюць перад сабой зямлю, каб выпадкова не наступiць на якую-небудзь кузурку. Iхнiя багi сябруюць з жывёламi: Брахма — з лебедзем, Шыва — з быком, Вiшну — з арлом Гарудай. Я хацеў бы стаць каралём жывёл у Iндыi".

Аюс змоўк, сярдзiта глядзеў на Клёна Дубровiча. Клён пры ўсёй сваёй акселерацкай нахабнаватай смеласцi зразумеў, што дужа ўгнявiў дзiка i што самае лепшае ў такой сiтуацыi — абачлiва трымаць язык за зубамi. Надаючы твару нявiнна-лагодны выраз, ён падумаў: "На Зямлi ёсць не толькi Iндыя. На Зямлi жыве Гром Стралковiч".

"Я магу загадаць, i ты паклонiшся не толькi мне, але i ўсiм маiм падданым, — загаварыў далей Аюс Першы. — Гэтым самым ты хоць неяк акупiш велiзарную вiну людзей перад жывёламi. Ды зараз i ты, i твае сябры зямляне ў бядзе. Я сам запрасiў усiх вас на барацьбу супроць агiднага Пяцiнога, i я пастараюся разам са сваiмi падданымi дапамагчы вам. Толькi ты павiнен шанаваць мяне, як шанаваў бы самага найгалоўнага зямнога караля".

Мяркуючы па ўсяму, з гэтага дзiка, калi б ён быў чалавекам i жыў у ранейшыя часы, атрымаўся б неблагi манарх, якi-небудзь Людовiк-Сонца. Яшчэ б з паўгадзiны назад Клён, што ў душы лiчыў сябе заядлым рэспублiканцам, пачаў бы горача выкрываць рэакцыйную сутнасць манархiзму, але зараз ён згодна кiўнуў галавой. У смяротнай бядзе былi сябры, i не час прыглядацца, сядзiць або не залатая карона мiж насцярожаных дзiковых вушэй.

Аюс зычна рохнуў, i на гэты сiгнал выйшлi з трыснягоў конь, бык i певень, прычым певень, як заўсёды, сядзеў у быка на спiне.

"Нашы саюзнiкi з Зямлi трапiлi ў палон да Пяцiнога i знаходзяцца ў Нябесным Зубе, — урачыста сказаў кароль жывёл. — Яны хацелi дапамагчы нам, але атрымалася так, што iм спатрэбiлася наша дапамога. Слухайце мяне, мае падданыя. Я — Аюс Першы, кароль жывёл планеты Вар, аб'яўляю вайну Пяцiногу. Вы, пэўна, не ведаеце, хто такi Пяцiног? З гэтага часу так будзе называцца Ўльтрамозг, Уладар Таямнiцы. А зараз пойдзем да Трох Камянёў, i да нас прыляцiць Страб".

Моўчкi рушылi па балоце. Срэбнымi пырскамi скакала з-пад ног вада. Клён бачыў у небе над сабой нейкiя сухiя карычневыя воблакi. Яны не неслi ў сабе дажджу, яны былi з пылу або з дыму. Святло, што лiлося з нябёсаў, таксама было пыльнае, нярэзкае. Ва ўсiм адчувалася блiзкасць вулкана, якi хоць i патух, прыцiх, але ў сваёй патаемнай недаступнай воку глыбiнi назапашваў пакрысе каласальную разбуральную энергiю. Праз тысячагоддзi ён зноў загрымiць, залямантуе пад гэтым зялёным небам. Праўда, тады ўжо не будзе нi Клёна, нi караля Аюса…

На травянiстай макраватай лугавiне ляжалi тры велiзарныя пасечаныя трэшчынамi камянi. Спынiлiся каля iх. Аюс узняў галаву, пачаў узiрацца ў неба. Яр, I г i Кук неадрыўна глядзелi туды ж. Раптам у самым зенiце з'явiлася чорная кропачка. Спачатку яна была малапрыкметная, марудлiвая, здавалася, мурашка паўзе па зялёным шкле. Але праз некалькi хвiлiн пачуўся ярасны шум крылляў, што iмклiва разразалi, разрывалi, разломвалi паветра, i магутная чарнапёрая птушка лiтаральна ўпала з неба на адзiн з камянёў. Звонка шчоўкнулi доўгiя гнутыя кiпцюры. Агромнiстыя птушыныя крылы рэзка напялiся, як ветразь або як тармазны парашут. Птушка пахiснулася, але ўтрымалася на месцы, толькi яе кiпцюры, падалося Клёну, выбiлi з каменя iскрыну. Вось крылы абмяклi, знерухомелi, i птушка ва ўпор глянула на Аюса, нiбы дзеўбанула вострым смелым позiркам.

"Добра, што прыляцеў, Страб, — нахiлiў лыч да самай травы Аюс. — Мы цябе чакалi з вялiкiм нецярпеннем. Я аб'явiў вайну Пяцiногу — такое зараз iмя Ўльтрамозга, Кладара Таямнiцы".

Чорнае варанёнае пер'е дзiвоснай птушкi пахла халодным верхавым ветрам, цьмяна блiшчэла, i Клён падумаў раптам, што гэта блiшчыць метэарытны пыл, якi асеў на крылле там, у галавакружных нябёсах.

"З намi прыйшоў чалавек з планеты Зямля, — казаў далей Аюс. — Тады, калi на месцы Нябеснага Зуба была ўсяго кучачка пяску, мае прашчуры таксама жылi на ягонай планеце. Пяцiног разам з Жалезнымi Людзьмi захапiў у палон зямлян. Мы павiнны вызвалiць iх".

Страб зiрнуў на вулкан, потым на Клёна.

"Узнiмайся над Нябесным Зубам, Страб, глянь, што робiцца ў кратэры. Глянь, чым займаецца Пяцiног, куды збiраюцца iсцi Жалезныя Людзi".

Аюс падышоў да вялiзнай птушкi, што горда сядзела на вялiзным каменi, i вушы ягоныя былi на ўзроўнi птушыных кiпцюроў. Страб узняў, узвiхурыў крыло, пагладзiў дзiка крылом. Потым рэзка адкiнуў назад сваю прыгожую галаву, закрычаў-заспяваў чыстым высокiм голасам. Нiколi не чуў Клён такой птушынай песнi. Галасы зямных птушак у параўнаннi з гэтым незвычайным голасам былi салодкiм абрыдлым кiсялём, якому нiколi не зраўняцца са старадаўнiм высакародным вiном самага далiкатнага гатунку. Страб шырока ўзмахнуў крыламi, рэзка адштурхнуўся ад каменя моцнымi кiпцюрыстымi лапамi, паляцеў i неўзабаве завiс над вулканам.

"Гэта — Страб, — пачаў тлумачыць Аюс Клёну. — Так мы ўсе яго завём. Я гаварыў табе, хутканогi i вастравокi, што на планеце Вар жывуць толькi крангi, птушкi, якiя адкладваюць у свае гнёзды яйкабомбы. А пра Страба я нiчога не сказаў. Справа ў тым, што ён i жыве i як бы не жыве на Вары".

— Хiба такое можа быць? — не зразумеў Клён.

"Можа. Ён i ягоныя родзiчы ўюць гнёзды на воблаках".

Клён здзiўлена паглядзеў на караля жывёл.

"Так-так, — кiўнуў галавой Аюс, — ты правiльна пачуў — на воблаках. Калiсьцi i страбы, як крангi, ладзiлi свае гнёзды на пяску, у скалах або на дрэвах. Ды плазмоiды аб'явiлi iм вайну, нiхто нават не ведае чаму, з якой прычыны. Пэўна, плазмоiды пачалi зайздросцiць страбам, такiм прыгожым, хуткiм, звонкагалосым. Яны аб'явiлi: "Неба Вара належыць плазмоiдам i крангам". Страбаў пачалi лiчыць д'ябальскай птушкай, знiшчаць iхнiя гнёзды, яйкi, iх самiх. Так было сотнi гадоў. I страбы знiклi, нi пярынкi не засталося. Усе думалi, што з iмi назаўсёды скончана, забылiся пра iх. Але аднойчы я зусiм выпадкова ўбачыў гэтага Страба. Ён прыляцеў на Вар на самым досвiтку, калi неба было яшчэ зусiм цёмнае, i вельмi стараўся, каб нiхто яго не прыкмецiў. Напачатку я падумаў, што гэта якiсьцi гiганцкi кранг, бо нiколi на свае вочы не бачыў жывых страбаў. Ды гэта быў менавiта ён — самы сапраўдны страб. Як каралю жывёл планеты Вар ён адкрыў мне сваю таямнiцу, прызнаўся, што разам са сваiмi родзiчамi навучыўся вiць гнёзды на воблаках".

— Але воблакi такiя недаўгавечныя, — сказаў Клён Дубровiч. — На Вары таксама ж бываюць дажджы. Пайiпоў дождж — i няма воблака.

"Правiльна, — згадзiўся Аюс. — Вось чаму страбы надзвычай хутка выводзяць птушанят i адразу вучаць iх пераносiць гнёзды з воблака на воблака. Гнёзды яны робяць са сваiх пер'яў i з павуцiны. На Вары, у шчылiнах скал, жыве павук-залаталапiк. Вецер абрывае ягоную павуцiну, уздымае аж пад воблакi. Страбы там яе ловяць".

— Як гэта, напэўна, здорава — плаваць на воблаках, — паглядзеў на неба Клён i ўсклiкнуў: — Страб вяртаецца!

Магутная птушка, як метэарыт, упала з нябёсаў на той жа самы камень, i Аюс не пакаралеўску жвава падбег да яе.

Праз некаторы час Клён ужо ведаў у агульных рысах план вызвалення Радаслава i Веры. Аюс Першы вырашыў правесцi франтальную атаку Нябеснага Зуба па найболып спадзiстым схiле вулкана, дзе вогненная лава прабiла калiсьцi амаль паўкiламетровы тунель. Акрамя самога караля жывёл, акрамя Клёна, Яра, I га i Кука ў атацы павiнны былi прыняць удзел усе пяць кланаў плазмоiдаў, прычым сiнiя плазмоiды намервалiся нанесцi ўдар, якi адцягнуў бы ўвагу абаронцаў вулкана, у iншым месцы. Дзве тысячы крангаў рыхтавалiся да бамбардзiроўкi Нябеснага Зуба, выкочвалi з гнёздаў яйкабомбы. Але самым эфектыўным момантам штурму задумваўся нечаканы рэзкi ўдар ажно дзесяцi страбаў — iмгненнае пiкiраванне з-пад воблакаў проста ў кратэр. Нi Пяцiног з Жалезнымi Людзьмi, нi ягоныя саюзнiкi, фiялетавыя i чырвоныя плазмоiды, мяркуючы па ўсяму, не ведалi, што такая вялiкая колькасць адважных моцных птушак гняздуецца на воблаках i што зусiм нядаўна страбы прымiрылiся з каралём Аюсам i з пяццю кланамi.