Выбрать главу

Ірына Багдановіч

ЧАРАВІКІ МАЛЕНСТВА

Падрыхтаванае на падставе: Ірына Багдановіч, Чаравікі маленства. Вершы, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1985. — 62 с. — (Першая кніга паэта).

Рэдактар: P. I. Барадулін

Copyright © 2015 by Kamunikat.org

АБРАЗ ДАЛЁКАГА МАЛЕНСТВА...

* * *

Жыццё пытае, што зрабіла я, Каб больш высокай столь была У доме Нашчадкаў, Урадзіла каб ралля I дабрыня расправіла далоні Над лесам, Над бацькоўскай стараной, Над чалавецтвам — Цёплай зоркай зіхатлівай. Калі, зямля, ты выдыхнула мной, Дай моцы мне зрабіць дябе шчаслівай. Да нечага рыхтуемся штодня. На вастрыні жыццёвых скрух сумленне. Чыя віна, ці ў чым мая віна За позняе равеснікаў сталенне? Так, да свядомай сталасці ідзём Павольна за бацькоўскімі плячыма I верым шчыра ў плён наступных дзён, A сённяшні растрачваем, магчыма...

ЗГАДКА

Хто гэтая дзяўчынка, Што мячык падкідае,— Сукенка аблачынкай, З падскокамі сандалі? На лесвіцы ўспамінаў Яна на самым версе: Чырвона ад маліны, Што назбіралі ў лесе, Салодка ад усмешак. Яшчэ далёка восень. А час хаду прыспешваў, Трывожны гул даносіў. Сукенка аблачынкай, З падскокамі сандалі... На правільнасць учынкі Пазней мы правяралі.

* * *

Сярод лістоты i травы — Абраз далёкага маленства, Маё (з нацяжкай) падабенства, Учынкаў строгі вартавы. Глядзіць дапытліва ў душу: На стому, роспач, закавыкі, I ў позірк, як у варажбу, Ён сэнс закладвае вялікі.

РОДНЫ ДОМ

Кожнаму з нас патрэбна Маленькая, ціхая гавань, Дзе не мяняюць на срэбра Hi ганьбу тваю, ні славу. Дзе ты жаданы i родны У сонечных промнях ці ў брудзе, У старых лахманах ці модны — Усякі прыгожы будзеш. Заўжды там цябе чакае Гарачай гарбаты кубак; Там цені няўдач знікаюць I робіцца светлым смутак. Адтуль, спакоем спавіты, Надзею возьмеш, як ветразь. Прыйшоў ты слабы i разбіты, А пойдзеш — моцны i з верай.

СТАРЫЯ СТАГІ

Памяць скідае стог успамінаў За слядамі былой мітусні. Высыхаюць, нібыта травіны, Незваротныя, тлумныя дні. I на скошаны луг не вярнуцца, Хоць бываюць хвіліны тугі, Калі думкі ў былое памкнуцца, Разварушаць стагі.

ЧАРАВІКІ МАЛЕНСТВА

Месяц сны нясе ў кошыку, Нібы цуды чараўнік, Раздае ўсім... Раскоша: Сніцца мне чаравік! Серабрыстай павуцінкай Шнуровачка-стужка, Я на веснічках дзяўчынка, Я на балі Папялушка... Сняцца сёння чаравікі — Пойдзеш заўтра ў свет вялікі. Чаравік — шапатнічак, Размоўнічак З брукам, з крывулямі-сцежкамі. Ён спыняўся каля крынічак, Ён ступаў не слядамі — Вершамі. Зоркі ў полі збіраў — Рамоначкі. Сніла-сніла: Чаравікі, шнуровачка... Прычакала акно маё золачак. Сонца сны ў жменю сабрала, Быццам князёўна каралі. Бабуля прыйшла i з усмешкай сказала: Купіла табе сандалі...

ЛЯЛЬКА

Лялька старая стала, Лялькі старэюць рана. Дзяўчынка яе схавала Ад кпінаў сяброў старанна. Дзіцячыя сны знікалі, I ручкі тыя, што міла Ляльку калісь апраналі, Кніжку мацней прытулілі. Свет адкрываўся новы: Заблытаны i бяздонны. I спелі на вуснах словы, Каб свету не быць бязмоўным. Ды ў смутку ішла ў куточак, Дзе лялька яе сядзела, Шаптаць: «Маляваныя вочы, Няўжо вам усё зразумела?..»

* * *

Свой час мы прымяраем да сябе, Як татаву штармоўку ў маладосці. I прагне лёс (дальбог, прытым сапе!) Узвесці свой, хаця б маленькі мосцік Над вечнай i загадкавай ракой, Дзе ёсць віры i радасці i болю, Дзе можна плысці толысі талакой, Адзін? — Адзін не выплывеш ніколі. Але жыццёвы буйны ліставей Аднойчы ўеё дакладна растлумачыць Што гэта час нас па сабе іначыць I трушчыць кладкі кволыя твае.