Выбрать главу

У ВОБЛІКУ ПОЎНІ...

* * *

I дакрануўшыся да неба, Паслухай — прамаўляе зорка: «Не забывай, што ты патрэбна Зямлі, якой бывае горка».

* * *

Калі на сумныя дамы Накіне вечар хустку змроку, А потым конік вараны Зусім схавае ix ад вока, Тады ў душы сціхае боль I міг прыходзіць прасвятлення, Нібы ніколі не было Набытку цяжкага сумненняў.

СМУТAK НАДЗЕІ

I чысціню абраду Святкуе душа радзей... Я смутак у ночы ўкраду, Як коней цыган крадзе. Той смутак — мой першы конь, А боль — то другі мой конь, A трэці конь — адзінота... Снежныя сны з налёту Растопіць гарачая скронь. Так выеду ў ноч дазорам, Па-іншаму не змагу. Пад здзіўленым шэптам зорак Ганяю сваю тугу. A скіну з душы пакуты — Пакліча жыццё далей. I з ноччу адыдзе смутак Да новых маіх завей. I вернецца непадробкай, Нібы старажытны абклад, I глыбінёй — палёгка, I чысцінёй — абрад.

ГОРАД

На змярканні грубеюць абрысы Нагрувашчаных шэрых дамоў. У зямлі міжасфальтавай прысмак Вечаровых вясковых двароў,
Дзе паселі на плоце гарлачыкі Урачыста пятрэць, санцаваць, Дзе згатуе бабуля камячанкі I пакліча мяне частаваць.
Прабачэння прасіць не патрэбна. Пакланюся дубам i сасне, Павуцінак вандроўнаму срэбру. Кліча грузны, каменны — мяне.

* * *

Горад шумна малюе эпоху Шынамі, Раскупляе газеты. А ты йдзеш сабе збоку прыпёку З гаспадарчаю сеткай.
Прыгадаеш, як некалі маці З-пад зямлі ўсё, здавалася, мела, I падлічваеш, як пратрымацца Да авансу У панядзелак.
Горад трушчыць цукеркі пад вечар, У кавярні п'е каву. У цябе ж — з каструлямі веча, Дыялог сямейны з прыправай.
Тут камедыя побач з драмай, Сплёўся вузел жыцця адзіны. Ты, жанчына з авоськай, таксама Штрых сталічнай карціны.

* * *

Я i тады не буду вам зайздросціць, Хто клопату не мае ні аб чым, Калі да вас мае збяруцца госці, А мы з пустэчай сумна памаўчым.
Заварым самі вечарам гарбаты, Запіўшы крыўды гаркаваты смак... Усё шчыміць душа ад першай страты, Хаця за ёй гадоў пражытых шмат.

СМУТАК ГОРАДА

Зноў вяртацца ў пустую кватэру, Ведаць пэўна: ў глухія дамы, I ніхто не пастукае ў дзверы, Не парушыць спакой твой нямы. Прабіраецца ў скроні трывога, Ахінаюць душу халады — Усё было i не стала нічога У гэты дзень незямной пустаты. Людзі, дзе вы? Так многа вас побач, А як быццам нікога няма. Не заўважыўшы ў бліжняга роспач, Вы праходзіце міма штодня. Нас чакае бетонным красвордам Разгарожаны кубамі дом. Мы ў ім літарай, Кожны — асобнай, Ад вялікага слова жывём. Мнагалюдны расквечаны горад, Адзіноцтвы трамваі вязудь, Паміж сценкамі шчасце i гора На тым самым паверсе жывуць. Зачыняюцца дзверы грунтоўна... Хтосьці стукае лёгкай рукой — Гэта смутак у вобліку поўні Завітаў у самотны пакой.

* * *

Бывае свята ў дзень звычайны, Нягучнае даверу свята, Калі над словам цар — маўчанне, Калі слабее душ напятасць. Як быццам, сцішыліся раптам Завеі спраў, падзей, імёнаў, I расшчапіў гадзіннік краты, Каб пераблытаць лад штодзённы. Прыдіхне ўсё, што набалела, I загучыць пяшчоты мова, I свет, дагэтуль чорна-белы, Ўсміхнецца рознакалярова.

ВІТРАЖ

Сцякаюць, нібы кроплі, дні. А мы губляем незаўважна Сяброў, i прагу цішыні, I веру ў цуды ў снах вітражных.
Калісьці зломіцца ў душы Адна жывучая галінка. Як чыстым звонам вітражы, Свет распадзецца на часцінкі.