Выбрать главу
I нехта без мяне збярэ, Зноў ажывіць вітраж мудроны. Высока, скрозь галіны дрэў, Як шкельцы, свецяцца імёны.

* * *

Адкуль было ведаць, што шчасце Апошні ў кішэні пятак, Партфель i студэнцкія «снасці», Дыплом, што спакой адмятаў?
Стаміўшыся ў бібліятэцы, Ідзём лукавінай ракі. I хтосьці, бадай, усміхнецца, Што мы яшчэ не жабракі.
Пятак — гэта проста багацце! Спыніліся: шыльдачка «Хлеб». «Нам чвэртачку чорнага дайце», За гэта што можа быць лепш?
Вячэра такая — не дома — Смачней нам за смачнае ўсё. Зайздросціла сумка з дыпломам Быў хлеб, пацалункі, жыццё.

ВОСЕНЬ

1 На самай светлай паляне Ладзіць нябачныя кроены, Тчэ павуцінне Восень На вэлюм для ўнучкі Вясны.
2 Прарвуцца рыжыя дажджы, Зірне асіна палахліва. А дзед лагодзіцца: Дажыў Яшчэ да аднаго адліву.
3 Рабіны дагараць, I пойдзеш ты далёка, Зрабіўшы на зямлі не ўсё, Чаго жадаў. Паставіш у канцы Шматкроп'е, а не кропку... Дажджы малітвы шэпчуць нетаропка Яшчэ адзін з галіны ліст апаў.

ВОСЕНЬСКІЯ ПАЦЕРКІ

Дзяўчына ў жоўтай сукенцы, Вякі мінаюць, а ты Ўсё тое ж адзенне носіш.
Носіш у сэрцы крыўду, Быццам лістоў не пішу я. А ix лістапад рассыпаў.
Рассыпаў каштан каменьчыкі. Ix дзеці збіраюць, а я У далоні восень прымаю.
Прымаю з дажджом спатканне, Ca смуткам i з адзінотай. Да каго спачатку пайсці?
Пайсці б ізноў да кахання У мінулую восень, але Вярнуцца яно не клікала.
Не клікала, не спадзявалася, A толькі восень прыйшла. Я госця, яна гаспадыня.
Гаспадыня выйдзе на ранку, Павуцінне сушыць раскіне. Адной упраўляцца цяжка.
Цяжка дыхаюць хмары, Якая ix крыўда душыць? Хай плачуць — будзе лягчэй.
Лягчэй не спазнаці болю Апошняга развітання. Усё ж дзякую, што спаткала.
Спаткала жанчыну восень. Жанчына назад паглядзела: Далека яе красавік.
Красавік — летуценне ўвосень. Ранак блакітны-блакітны Вясною здаўся аднойчы.
Аднойчы ў аголеным лесе Сказала: загінула лісце. A хтосьці паправіў: жыццё.
Жыццё — пачатак бясконцы. Знікае, каб зноў вярнуцца, У жоўтай сукенцы дзяўчына.

* * *

Ізноў такое адчуванне, Нібы жывеш апошні дзень; I вечар тоіць пакаранне За грэх няспраўджаных надзей,
За драбязу кухарскіх спрэчак, Калі губляеш вышыню Сваіх пачуццяў чалавечых, Сатканых з веры i агню.
Прыходзіць вечар пакараннем За ўсе хвіліны «для сябе», Каб лёс, хлуснёй не падкаваны, Іржышча смутку перабег.

* * *

Мае шляхі, я ўдзячна вам за ўсё: За галалёд, шурпатасці i зрывы, За вецер, што кідае ў твар зласліва То золкі снег, то колкае трысцё. Удзячна вам, шляхі, што вы навек Ca светам быць вучылі вочы ў вочы, Што прымушалі там, дзе цяжка, крочыць I пакланяцца дрэву i траве, Каб з імі роднасць разумець сваю I продка найшаноўнага ў ix бачыць, Што вы бяжыце так, а не іначай, Што не спаліць паветраных мастоў, Я ўдзячна вам, шляхі, да скону лет I не адмоўлюся, калі былі памылкі. Хай дакарае правільнік застылы, Ды не яму расчыніць тайны свет.

ЗІМА

Зямля прарастала срэбнай травой, А срэбнай лістотай — дрэвы. Яна ішла павольнай хадой, Раскінуўшы плашч свой белы.