Выбрать главу
Кожную плямку на твары зямным Пад белым крысом хавала, I несла неба кубак шкляны, I ўсім напіцца давала.

НОВЫ ГОД

Чакайце, людзі, свята Абнаўлення, Душой чакайце свята на зямлі! Ды толькі ў краму зйоў на пакланенне, Нібы ў сабор, ыатоўпы паплылі.
Блукае постаць зводдаль на марозе, I кажа хтось ля крамавых дзвярэй: «Няўдачнік ён ці, баронь божа, злодзей, Яшчэ пакункі раптам адбярэ».
А той у зоркі сцішана ўглядаўся, Нібы хацеў увесь падслухаць свет. Падняў каўнер i дзіўна заўсміхаўся. Не, не вар'ят! Ён проста быў паэт.
Хацеў схапіць ён вечнасці імгненне, Сутык гадоў, як ісціну, спазнаць, I зведаць тайну свята Абнаўлення, Каб снегам чыстым душы пасыпаць.
Блукаў ён доўга, адкрыццём шчаслівы, То, як дзіця, то, як сівы вяшчун. Ён быў адзін на вуліцы маўклівай, I толькі снег, відаць, яго пачуў.