Выбрать главу
З народнага падання
РАЗВІТАЛЬНАЯ ПЕСНЯ НАРЫ
Маці-зямліца мяне нарадзіла, Светлай пяшчотаю абдарыла.
Човен калысачкай быў, Добрай надзеяй дарыў.
Птушкі ляцелі, пер'е кідалі, Рукі мае крыламі сталі.
Марыла песняй ляцець, Каб у бядзе не марнець.
Хіжыя дзюбы гукі пабралі, Струны з душы на каменне ўпалі,
Звяў васільковы вянок, Болей не пойдзе ў танок.
Болей няма да каго прытуліцца. Ты мяне возьмеш, Вада-вадзяніца?
Белыя хвалі крылле сдялі Раненай птушцы сяліб.
* * *
Доўга кропкай на хвалях здаваўся чаўнок I даносіўся спеў незвычайны. Знікла кропачка ўрэшце, а голас не змоўк, Стаў ён ветрам буйным нечакана. Наляцеў, згроб над возерам хмары, Перуном пераможным ударыў.
I стагнала ўсю ноч, да світання, вада, Быццам сотні арганаў гучалі. Гралі рэквіем хвалі, даносячы з дна Гукаў строй, што стагоддзі збіралі. Там усмехі, i жальбы, i слёзы — У сё ў музыцы дзіўнай злілося...
ПЕСНЯ ВОЗЕРА
Ёсць на свеце адна нраўда з веку да веку, Што жыве чалавек на зямлі для дабра. А вы, людзі, ў хлусні патапіліся, ў здзеку I крычыце, што нехта шчасце ў вас адабраў. А вы самі яго ўжо даўно растапталі, Толькі ў марах да шчасця мкнеце душы свае I шукаць яго крочыце ў лес на купалле, A купальскі дзядок вам той скарб не дае, Бо гандлюеце душамі, вераю, мовай, Забываеце продкаў святы запавет, Што павінны зямлю сваю працай i словам Услаўляць, каб шчасліва глядзедь з-пад павек. Чаму ж хмары гусцеюць над Белаю Руссю? Мые боты чужак у азёрах яе. «Тваёй мовы няма,— беларусу ён хлусіць,— Тваёй песні няма».— A краіна пяе! A краіна спявае на мове мужыцкай, Той, што родная сэрцу. Нібыта знарок, Раскрываюцца кветкі, каб сонца напіцца, I выходзіць з усмешкай купальскі дзядок.
* * *
Ранак, быццам хлапчук, вачаняты працёр. Ціха возера хвалі каціла. Узнімалася сонца, будзіла ясыццё, Налівала зямлю новай сілай. Кветкі росныя кроплі глыталі I пялёсткі свае распраўлялі...

III. РЭКВІЕМ

Колькі здзекаў спазнала старонка мая, Колькі гналі яе i труцілі! Люд вякамі сваю долю-мачаху кляў, Але песні яго не забілі, Песня сэрцу счарсцвець не давала I да зорак з калень паднімала. Уставалі сыны за сваю старану, Неслі ў сэрцах аб вольнасці мару. Ён не знік, мой асілак-народ, даўні Hyp[1] I не стаў ён чужынцаў ахвярай. Хоць не часта ён, можа, смяяўся, Але жыў, сеяў хлеб i змагаўся. Памяць горка i горда кранае вякі. Позірк продка — ў нашчадкавы вочы. Ён пытае сурова: стаў дзедзіч якім? Чым праславіць свой край закланочаны? Век запомніць усё бездакорна: I сумленне, i ганьбу, i гонар.

НА НАРАДЗЕ ЎCIX ПЛАНЕТ...

* * *

Зямля стамілася ад дыму I прагне завязі цяжару. Ей нельга Жыць адно — ўспамінам. I мала Жыць адною марай.

СНЕГ

Ідзе спакойны сумны снег, I горад на вачах сівее. Зямлі парэпаны каўчэг Атулены плашчом завеі.
Зімовы прымарак імжыць, Двары хаваюць рэшты зрэб'я. Не на хапок імкнемся жыць, I мары з нітак ткуцца срэбных.
A галасісты часу бег Шчымліва йграе на дудзе нам. На горад ападае снег, Нібы на скроні летуценні.
вернуться

1

Нурамі Герадот называў старажытных людзей, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларуоі. Гэта першае ўпамінанне пра продкаў беларусаў у гісторыі.