Выбрать главу

СУНІЦЫ

Ён памёр зусім адзін уночы. За некалькі дзён да смерці папрасіў купіць яму суніцы, як бы на развітанне з маді-прыродай...

З успамінаў бацькі Максіма Багдановіча
Вуснамі сунічнымі чырванела лета, Васільковай хусткай клікала здалёк Сумная радзіма сына i паэта... Чырванеў крывава на хусцінцы сок. Па-над сіняй бухтай, на святлістым поўдні Болю крык ірваўся з маладых грудзей. I глядзелі вочы ў твар апошняй поўні, I прасіла сэрца на жыццё надзей. Хтосьці стаў ля ложка ў той знаёмай сукні, Што насіла ўлетку родная зямля. «Хто ты?..» Прамаўчала, працягнула рукі: «Ты прасіў суніцы. От прынесла я...»

ЛЯ ДЫВАНОЎ АЛЕНЫ КІШ

1
Жоўты, зялёны, сіні, чырвоны — Простыя фарбаў найменні. Гушкаюць мары казачны човен, Леў прыблукаў задуменны.
Неба трапічнае, белае сонца, Пэндзаль сусвет спавядае. Толькі бяроза з роднай ваколіцы Пра Беларусь нагадае.
Вёскам разносіла ў колерах скарбы, Кветкі дарыла i травы. Фарбы святочныя, гучныя фарбы, Што вы: жыццё або ўява?
2
Зусім не тое, іншае жыццё, Пясок дарог, буслоў шчымлівы клёкат. Над галавой — з галін жывы шацёр I ад паветра вольнага палёгка. Не гнаная нікім, куды іду Я, ланцугом закутая дарожным? На шчасце мне, ці на маю бяду Даў талент лёс? A з талентам не можна — Не можна, як i ўсе, наладжваць быт, Мець хату, хлеў, дастатак да спачыну. Ён за табой, твой цень другі нібы, Ён мае сцяг — на небе аблачыну.
3
Гармонія. У чым яе сакрэт, I хто спазнаў да дна яе глыбіні?.. Вясковец ля палотнішча замрэ, Лагодны погляд страціўшы — ільвіны. Злучыць сусвет ад каменя да хмар: Ільва знайсці ў палескім краявідзе. Мастацтва — цудадзейетва, не падман,— Не кожнаму, як вопратка, падыдзе. Час яснасць фарбы зменшыць i сатрэ, Не закрануўшы сэнс выяў жывучы. Гармонія. У чым яе сакрэт? Алена. Лес. I пэндзаль, нібы ключык.

КРАІНА ХАРАСТВА

Пятранэле Герлікене,

літоўскай мастачцы,

якая пачала маляваць у 70 год.

1 На схіле дзён куды памкнуцца думкі? У якім абліччы прыйдзе свету сэнс? Схілілася жанчына над малюнкам, На ім жыцдём бясконцым пахне бэз. Блакітам захлынуўся колер ночы, Як ворага ў краіну хараства Яго не пусцяць успамінаў вочы, Якім былое — будучыні твар.
2 Ніколі не спазняецца пачатак, Ён выспявае на раллі жыцця. З карцін глядзяць блакітныя дзяўчаты Бачыма першаадкрыцця. Рукой мастачкі чысціня дзіцяці Прышпіліць небакрай да палатна. I дзіўнага нічога ў тым няма: На схіле дзён у маладосць вяртацда, Жамчужыны з яе вычэрпваць дна.

ІДЗЕ ЧАЛАВЕК...

Саната

Ідзе чалавек.                      Балючыя крокі не па траве — па цвіках эпохі.