Выбрать главу
На досвітку ліе дымок барвовы пах баразны на сонны дах хаціны, спяваючы, пастушка коле дровы, спеў алілуі плача ціхаплынны.
Дым кухні, як аперытыў, што горка і ўладна юшыць подзвігі пахмелля. I п’е апошняя ўцякачка-зорка яго і ўся ад слодычы п’янее, паўночніца, блакітная надзея, — ружовыя прасціны золак сцеле.
I хочацца паесці ў асалоду, піць з ручаіны смех і ахалоду! З уздымам з хатнім дымам браць узлёты ці з ветрам восеньскім яго ўладанні, Руф нейкую знайсці свяшчэннай цноты, што ахвяруе каласком пяшчоты ў пшанічна-іудзейскім памазанні!
З касой спакойнай на плячы прастуе, таймуючы энергію крутую, ратай дарогаю на Ірычуга. У кожнае руцэ пульсуе туга жалезны сок — нясхібнасці пачатак, які іскрыцца ў творчым намаганні штодня трагічным дыяментам з хатак праз поры кожнае рукі ў старанні, яшчэ не візантыйскай, без пальчатак. Пад аркамі алешын, моцы поўны, — ў рыззі паход крыжовы ўмеў старацца! — праходзіць профіль інкаўскі грунтоўны крутога Ахілеса чорнай працы.
Дзяўчына плача ў шчырым парыванні і яраві спявае на світанні, збірае — бедная Венера! — недзе бярэмца дроў з пахучымі сучкамі аголенымі, зграбнымі рукамі, а рукі, быццам выразаны з медзі, пакуль цялятка, спешчанае долам, сабака гоніць з гаўканнем вясёлым, яно ўзбягае на гару старую і маладому дню як ахвяруе Вергіліевы гімн званочкам кволым.
Перад хацінаю, жыццю пакорны, дзядок-індзеец курыць гаспадарна, і захад сонца ружавы і горны, як першасны алтар, дымарыць марна ён, дымам тытунёвым апантаны. А гэтак узнікае легендарны з глыбінь гуака, містыкай схаваны, пах лотасаў у збранзавелых водах, і нітку сінюю ламае подых!
ВЯСКОВАЕ
Паветру аддае, як дар, як воддар, званоў далёкіх сумнае трымценне прытомленай тугі вясковы водар,
Крывава ў панадворку ў змоўклай згодзе развітваецца сонца на заходзе. I даляглядаў алебастр асенні шарэе хваравіта ў ахалодзе.
Панура пакланіўшыся варотам параненае кіпцем часу хаты, заглядвае маўкліва-ленаваты, да стойла звыклага праходзіць потым з марудлівасцю сілуэт лабаты вала, якога залацілі схілы, што зрэнкамі біблейскімі ў адчаі пад казань перазвону ўспамінае той свой узрост мужчынскай сілы.
I на каменны плот па патароччы нудоту са свайго прагнаўшы спеву, хвалько, паганскі певень скочыць хоча, як дзве слязіны смеласці і гневу трымцяць балюча ў мёртвы вечар вочы.
Ірвецца млявае ў абдымкі мары у старажытнай вёсцы, быццам колас, з салодкіх вуснаў яраві гітары, у зябкім смутку, у спрадвечнай млосці не згубіцца індзейца сумны голас, нібыта звон старэчы на пагосце.
Кажу ля плота прыпыніцца кроку, як верх бярэ ў душы адценне змроку, а вецер моліцца ў галлі сустрэчай з плачом сараматлівай кены[20] нечай, і я ўздыхаю, ўчуўшы смутак кроны, бо бачу сам, што змрок жоўта-чырвоны галосіць па ідыліях сінечай.
МЁРТВАЯ ІДЫЛІЯ
Дзе слодыч Рыты з трыснягу світання, шуміць мне капулі[21] андыйскі чула, калі я Візантыяй да сканання даведзены і кроў мая заснула.
А рукі дзе, што жэстам пакаяння бялізну прасавалі, каб дыхнула слабое калі-небудзь, дождж дазвання ахвоту жыць адбіў, усе мінула.
А дзе сукенка сціплая з фланелі, паходка, ад якое ўсе п’янелі, і дрэва майскае[22] над чараўніцай.
Яна глядзіць на аблачыны, можа, і задрыжыць, і скажа: “Зябка... Божа!” — заплача дзікі птах над чарапіцай.

Перуны

У ГРЭЧАСКІХ ХРАМАХ
Душа сама спалохалася плёну а пятай вечара, яшчэ не чорнай. Субожыліся вусны сярод лёну, як жаніховы перад нарачонай.
А думка замяніла генерала, на Бога дзіду падняла з прадоння. I сэрца скочыла, ды застагнала: Ці баядэра ў ранах у палоне?
вернуться

20

Кена — індзейская жалейка.

вернуться

21

Капулі — расліна з сямейства ружакветных, плады салодкія, вінаградападобныя.

вернуться

22

...дрэва майскае... — якое юнакі і дзяўчаты ўпрыгожваюць, каб уладкаваць скокі і гулянні вокал.