Выбрать главу

Думкі і разважанні дзяўчыны парушыў знаёмы голас.

— Наташка! Пойдзем да Фёдаірава. Там у яго сакратар партбюро…

Дзяўчына павярнулася і з удзячнасцю глянула ў твар Юзіка. Хлопец адчуваў сябе ніякавата. Відаць, загад начальніка быў для яго не меншай нечаканасцю, чым для Наташы.

— Нікуды я не пайду, — адказала діха дзяўчына. — Мне дяжка гаварыць з гэтым чалавекам.

Юзік схапіў яе за руку.

— Ты — комсамолка… Мы пастаім за цябе. Пішы заяву.

— Навошта? — спакойна вымавіла Наташа. — Ці ў мяне ўсе дарогі зышліся ў клін?.. Я паеду ў Маскву. Бывай!

Яна павярнулася і пайшла з аператарскай.

Раздзел шосты

Новы ўпраўляючы ракетным заводам Білі Спайт умела вёў справу. Ён клапаціўся, каб раслі прыбыткі сенатара Уолтэра і яго кампаніі. Ракеты маіркі «Метэор», пабудаваныя заводам, курсіравалі на транспартных лініях.Імі-ж падтрымлівалася сувязь са штучнымі спадарожнікамі «Скарпіён», «Юпітэр», «Гідра», «Змеяносед», запушчанымі Штатамі над Зямлёй два гады назад.

Асабліва старанна працаваў упраўляючы пасля продажу ўчаеткаў на Месяцы, калі пачалі будавацца адначасова дваццаць касмічных ракет. Білі стараўся выслужыцца перад гаспадаром.

Канчатковай канструкцыі касмічнай ракеты яшчэ не было. Затрымлівалася распрацоўка атамнага рухавіка. Але гэта не стрымлівала пачатае мерапрыемства. Касмічная ракета — аграмадны карабель даўжынёй у 200 метраў — складаецца з некалькііх ступеняў. Адна з іх, па задуме канструктараў, павінна мець паветрана-рэактыўны рухавік, другая — праматочны і толькі трэцяя, якая панясе першых пасажыраў у далёкія касмічныя прасторы, — атамны. Праекты першых двух ступеняў былі распрацаваны даволі дакладна. 3 іх пачыналася будаўніцтва цзлай эскадры касмічных караблёў.

Між тым набліжалася небяспека. Рабочыя і служачыя кампаніі ўсё часцей патрабавалі палепшыць умовы працы, паменшыць штрафы.

I вось, нарэшце, — забастоўка…

Сёння рабочыя дзённай змены адмовіліся працаваць. Па цэхах плыў гул людскіх абураных галасоў…

Білі Спайт не чакаў такога павароту справы. Каб супакоіць рабочых і сарваць забастоўку, ён паслаў ва ўсе цэхі сваіх людзей. Але гэта толькі падліло масла ў агонь.

Адразу-ж быў арганізаваны забастовачны камітэт, які вылучыў дэлегатаў для перагавораў з Уолтэрам. Па ўсіх дэхах запелі гудкі. Забастоўка пачалася!

Якраз у гэты час на плоскі дах будынка заводакіраўніцтва апусціўся паветраны аўтамабіль. Усе здагадаліся — гэта машына боса.

Сенатар выйшаў з кабіны, нацягнуў на ўспацелую галаву капялюш і глянуў на заводскі двор. Тое, што ён убачыў, здавалася, ніколькі яго не ўстрывожыла. 3 самазадаволенасцю сенатар падышоў да ліфта і на ім апусціўся ў цэнтральную кантору завода.

— Што тут у вас адбываецца? — уладна спытаў ён у Білі Спайта.

Спайт, тонкі, сухі, з казлінай бародкай, паслужліва падбег да гаспадара і, узяўшы з яго рук капялюш i палку, паклаў на стол. Твар упраўляючага быў разгублены i бездапаможны. Развёўшы рукамі, ён з цяжкасцю прамовіў:

— Нічога не разумею, сэр. Яны бастуюць!

— Заткніде ім горла! Чуеце?

— Але як-жа… — i ён асёкся, не ведаючы, што гаварыць.

— Дзе іх дэлегаты? — рэзка спытаў сенатар. — Прышліде да мяне.

Калі Білі Спайт паведаміў, што сенатар Уолтэр чакае дэлегатаў забастовачнага камітэта, рабочыя здзівіліся. Гэта было неверагодна — сам бос хацеў гаварыць з забастоўшчыкамі.

— Хадзем, хлопцы! — прапанаваў стаіршыня забастовачнага камітэта двум сваім таварышам-дэлегатам.

Сенатар сустрэў іх хоць стрымана, але не варожа. Паівярнуўшыся ў крэсле, ён заіпытаўся:

— Што вам трэба? Якія вашы ўмовы?

— Мы патрабуем павялічыць заработную плату, ліквідаваць штрафы, даваць усім рабочым трохтыднёвы адпачынак за кошт прадпрыемства.

— Усё?

— Так, сэр. Гэта нашы мінімальныя патрабаванні.

Сенатар нахмурыўся. Якое нахабства! Гэтыя чырвоныя ведаюць, калі нанесці ўдар. Цяпер адмовіць ім нельга — забастоўка зацягнецца на некалькі тыдняў. У выніку — марна прападзе не адна тысяча гадзін рабочага часу.

Саркастычна ўсміхнуўшыся, сенатар сказаў:

— У вас, хлопчыкі, дзёрзкія галовы. Баюся, вы іх можаце згубіць. Вашы патрабаванні нерэальныя. Трэба лепш працаваць, хлоіпчыкі, ведаць сваё месца! А яно кожнаму строга вызначана богам.

— Мы думалі, сэр, што вы дзелавіты чалавек… Пайшлі, хлопцы, — сказаў старшыня забастовачнага камітэта і штурхануў перад сабою дзверы.

Сенатар падхапіўся з крэсла:

— Стойце! Паслухайце гаспадара. Перадайце рабочым: я прымаю іх патрабаванні. Хай развязваюць свае кашалькі. Ім будуць сыпацца долары цэлых тры месяцы. Так, так, тры месяцы і ні адной хвіліны больш. А цяпер можаце ісці, — сказаў сенатар, праводзячы дэлегатаў позіркам, поўным знішчальнай пагарды.

Калі дзверы зачыніліся, Уолтэр звярнуўся да Білі Спайта:

— Вы зразумелі мяне?

— Не, сэр, — шчыра прызнауся ўпраўляючы.

— Хе-хе-хе, — самазадаволена зарагатаў сенатар. — Гэта ход канём, містэр Спайт. Гэта — ахвяра, якой патрабуе наш бог.

Білі ўгодлііва ўсміхнуўся.

— Дык слухайце. Тры месяцы — гэта тэрмін, за які я пабудую касмічную ракету «Анаконда». Я павінен апярэдзіць рускіх i быць на Месяцы першым!

Білі Спайт вырачыў вочы. Новы скарочаны тэрмін пабудовы «Анаконды» вымушаў перабудоўваць усю работу на заводзе.

— Вы што, спалохаліся? — углядаючыся ў твар упраўляючага, запытаў сенатар. — Не паспеем?

— Гэтага ніколі не было, сэр, — угодліва адказаў Спайт. — Вашы словы — нашы справы.

Сенатар узбуджана закрочыў па кабінету. Ён гаварыў, гаварыў… Потым, падышоўшы да сцяны, крута павярнуўся, загадаў:,

— Уключыце тэлевізар. Праадрце, ці вярнуліся рабочыя ў цэхі.

Упраўляючы з юнацкай спрытнасцю і рухавасцю выканаў загад гаспадара.

— Рабочыя супакоіліся. Праца аднавілася, — паведаміў ён праз хвіліну.

— Я хачу прайсці па цэхах, — раптам сказаў сенатар.

— Я да вашых паслуг, сэр. — Білі Опайт падаў сенатару капялюш і бамбукавую палку.

Бліскучая нікеляваная брамка аўтаматычна ірасчынілася, і яны ўвайшлі ў цэх. Над галавой вісеў выгнуты між двух высокіх сцен шкляны дах, пераплецены павуціннем металічных канструкцый. У дэху было дяжка дыхаць. Працавалі станкі-аўтаіматы, гулі маторы. У сярэдзіне цэха ішла доўгая лінія канвеера. 3 двух бакоў стаялі кантралёры, сачылі за работай машын.

Сенатар пастаяў з хвіліну, разглядаючы цэх, потым узмахнуў палкай і бадзёра пакрочыў наперад. На прыход гаспадара амаль ніхто з рабочых не звярнуў увагі. Да Уолтэра падбеглі толькі некалькі майстроў і разам са Спайтам пакрочылі ззаду за сенатарам, гатовыя ў кожную хвіліну адказваць на запытанне свайго боса.

Абыходзячы доўгі рад аўтаматычных станкоў, сенатар міжвольна залюбаваўся работай машын, якія самі вярделі свёрдлы, вырэзвалі канаўкі на дэталях, пераносілі гэтыя дэталі на другое месца, шліфавалі іх, выкідваючы потым на ленту транспардёра. Ля маленькага століка стаяў рослы юнак у карычневым камбінезоне. Ен трымаў у руках нейкі валік, разглядаў яго і ўсміхаўся. Уолтэр загадаў Спайту паклікаць рабочага. Той паволі подышоў і з усмешкай сказаў:

— Чым магу служыць, сэр?

У вачах Уолтэра заскакалі халодныя іокрынкі.

— Чаго ты радуешься, дурань? — спытаў ён, губляючы цярпенне.

— Мне весела, вось і ўсміхаюся, — адказаў рабочы. Я ўпэўнен, што за гэта наш паважаны Білі Спайт не аштрафуе?

— Нахабны шчанюк! — прасіпеў сенатар. — Няўжо ты не ведаеш, што жарты на прадпрыемствах маёй кампаніі адменены? Мне тут патрэбны толькі рукі і сіла. Ідзі прэч! — загадаў ён.

Юнак павярнуўся, і бесклапотна засвістаў і пакрочыў назад да століка.

Білі Спайт міргаў павекамі. Д’ябал паднёс бязглуздага малакасоса! Сёння яму, Білі, цэлы дзень не шанцуе.

Уолтэр стукнуў палкай і, паказваючы ёю на станкі, спытаў:

— хМістэр Спайт, вы нічога не бачыце?

— Аўтаматычную лінію, сэр, — паслужліва адказаў упраўляючы.

Сенатар пакруціў галавою.

— Вы — сляпы, Білі, вы нічога не бачыце, апрача свайго носа, — нездаволена гаварыў ён. — Вашы рабочыя прадуюць і ўсміхаюцца. А чаму? — раптам ён павярнуўся ўбок. — Глядзіде — сцены ружовыя, станіны станкоў — чырвоныя. Нехапае толькі чырвонага сцягу! Няўжо вы не разумееце, што чырвоны колер выклікае комуністычныя настроі, непакору? Вы тупы чалавек, Спайт. 3-за вас я губляю долары…

Упраўляючы апусціў галаву.

— Вінаваты, сэр…

— Рабочых трэба прывучаць не да ўсмешак і жартаў, — вучыў сенатар. — Ніколі ў іх не павінна ўзнікаць думка аб забастоўках. Раю вам сёння-ж пафарбаваць сцены цэхаў у чорны колер, станкі і машыны — у зялёны. Чуеце? Вы самі заўтра окажаце, наколькі я практычны і прадбачлівы чалавек.

Білі Спайт палахліва зірнуў у твар гаспадара.

— Усё будзе зроблена, сэр. Вашы думкі падказаны самім богам.

— Вось гэта размова, — прыходзячы ў роўнавагу, адказаў Уолтэр. — Што-ж, на сёння хопіць.