— Стойце! Паслухайце гаспадара. Перадайце рабочым: я прымаю іх патрабаванні. Хай развязваюць свае кашалькі. Ім будуць сыпацца долары цэлых тры месяцы. Так, так, тры месяцы і ні адной хвіліны больш. А цяпер можаце ісці, — сказаў сенатар, праводзячы дэлегатаў позіркам, поўным знішчальнай пагарды.
Калі дзверы зачыніліся, Уолтэр звярнуўся да Білі Спайта:
— Вы зразумелі мяне?
— Не, сэр, — шчыра прызнауся ўпраўляючы.
— Хе-хе-хе, — самазадаволена зарагатаў сенатар. — Гэта ход канём, містэр Спайт. Гэта — ахвяра, якой патрабуе наш бог.
Білі ўгодлііва ўсміхнуўся.
— Дык слухайце. Тры месяцы — гэта тэрмін, за які я пабудую касмічную ракету «Анаконда». Я павінен апярэдзіць рускіх i быць на Месяцы першым!
Білі Спайт вырачыў вочы. Новы скарочаны тэрмін пабудовы «Анаконды» вымушаў перабудоўваць усю работу на заводзе.
— Вы што, спалохаліся? — углядаючыся ў твар упраўляючага, запытаў сенатар. — Не паспеем?
— Гэтага ніколі не было, сэр, — угодліва адказаў Спайт. — Вашы словы — нашы справы.
Сенатар узбуджана закрочыў па кабінету. Ён гаварыў, гаварыў… Потым, падышоўшы да сцяны, крута павярнуўся, загадаў:,
— Уключыце тэлевізар. Праадрце, ці вярнуліся рабочыя ў цэхі.
Упраўляючы з юнацкай спрытнасцю і рухавасцю выканаў загад гаспадара.
— Рабочыя супакоіліся. Праца аднавілася, — паведаміў ён праз хвіліну.
— Я хачу прайсці па цэхах, — раптам сказаў сенатар.
— Я да вашых паслуг, сэр. — Білі Опайт падаў сенатару капялюш і бамбукавую палку.
Бліскучая нікеляваная брамка аўтаматычна ірасчынілася, і яны ўвайшлі ў цэх. Над галавой вісеў выгнуты між двух высокіх сцен шкляны дах, пераплецены павуціннем металічных канструкцый. У дэху было дяжка дыхаць. Працавалі станкі-аўтаіматы, гулі маторы. У сярэдзіне цэха ішла доўгая лінія канвеера. 3 двух бакоў стаялі кантралёры, сачылі за работай машын.
Сенатар пастаяў з хвіліну, разглядаючы цэх, потым узмахнуў палкай і бадзёра пакрочыў наперад. На прыход гаспадара амаль ніхто з рабочых не звярнуў увагі. Да Уолтэра падбеглі толькі некалькі майстроў і разам са Спайтам пакрочылі ззаду за сенатарам, гатовыя ў кожную хвіліну адказваць на запытанне свайго боса.
Абыходзячы доўгі рад аўтаматычных станкоў, сенатар міжвольна залюбаваўся работай машын, якія самі вярделі свёрдлы, вырэзвалі канаўкі на дэталях, пераносілі гэтыя дэталі на другое месца, шліфавалі іх, выкідваючы потым на ленту транспардёра. Ля маленькага століка стаяў рослы юнак у карычневым камбінезоне. Ен трымаў у руках нейкі валік, разглядаў яго і ўсміхаўся. Уолтэр загадаў Спайту паклікаць рабочага. Той паволі подышоў і з усмешкай сказаў:
— Чым магу служыць, сэр?
У вачах Уолтэра заскакалі халодныя іокрынкі.
— Чаго ты радуешься, дурань? — спытаў ён, губляючы цярпенне.
— Мне весела, вось і ўсміхаюся, — адказаў рабочы. Я ўпэўнен, што за гэта наш паважаны Білі Спайт не аштрафуе?
— Нахабны шчанюк! — прасіпеў сенатар. — Няўжо ты не ведаеш, што жарты на прадпрыемствах маёй кампаніі адменены? Мне тут патрэбны толькі рукі і сіла. Ідзі прэч! — загадаў ён.
Юнак павярнуўся, і бесклапотна засвістаў і пакрочыў назад да століка.
Білі Спайт міргаў павекамі. Д’ябал паднёс бязглуздага малакасоса! Сёння яму, Білі, цэлы дзень не шанцуе.
Уолтэр стукнуў палкай і, паказваючы ёю на станкі, спытаў:
— хМістэр Спайт, вы нічога не бачыце?
— Аўтаматычную лінію, сэр, — паслужліва адказаў упраўляючы.
Сенатар пакруціў галавою.
— Вы — сляпы, Білі, вы нічога не бачыце, апрача свайго носа, — нездаволена гаварыў ён. — Вашы рабочыя прадуюць і ўсміхаюцца. А чаму? — раптам ён павярнуўся ўбок. — Глядзіде — сцены ружовыя, станіны станкоў — чырвоныя. Нехапае толькі чырвонага сцягу! Няўжо вы не разумееце, што чырвоны колер выклікае комуністычныя настроі, непакору? Вы тупы чалавек, Спайт. 3-за вас я губляю долары…
Упраўляючы апусціў галаву.
— Вінаваты, сэр…
— Рабочых трэба прывучаць не да ўсмешак і жартаў, — вучыў сенатар. — Ніколі ў іх не павінна ўзнікаць думка аб забастоўках. Раю вам сёння-ж пафарбаваць сцены цэхаў у чорны колер, станкі і машыны — у зялёны. Чуеце? Вы самі заўтра окажаце, наколькі я практычны і прадбачлівы чалавек.
Білі Спайт палахліва зірнуў у твар гаспадара.
— Усё будзе зроблена, сэр. Вашы думкі падказаны самім богам.
— Вось гэта размова, — прыходзячы ў роўнавагу, адказаў Уолтэр. — Што-ж, на сёння хопіць.
Раздзел сёмы
Наташа доўгі час пазірала ў акно вагона і ніяк не магла адарваць позірку ад шырокіх вясновых прастораў. Палі ўжо былі амаль чыстыя ад снегу. Ля самага чыгуначнага палатна вілася прасёлачная дарога. На ёй то там то тут відаць был i люстр аныя лужыны.