Выбрать главу

Потым на даляглядзе ўзніклі белыя вежы высотных будынкаў. Масква!.. У вагоне захваляваліся, загрукалі чамаданамі.

Атамавоз спыніўся. Наташа апранулася i 'выйшла на платформу вакзала.

Людскі паток вынес яе да метро. Узбегшы на рухомую дарожку эскалатара, яна раптам успомніла, што ля бліжэйшай станцыі, на Арбаце, жыве яе сяброўка Зіна Кужаль. «Заеду, пагляджу», — рашыла Наташа.

Калі яна падыходзіла да высокага будынка, сонца ўжо заходзіла. Наташа ўвайшла ў пад’езд, паднялася ліфтам на пяты паверх. Расчыніўшы дзверы кабіны, яна тварам у твар сустрэлася з сяброўкай.

— Зіна!

— Наташка! — усклікнула тая, не верачы сваім вачам. — Ці ты гэта?

Яны пацалаваліся.

— Уга, якая ты стала, — з захапленнем гаварыла Зіна. — Пасталела, папрыгажэла. I падрасла нават, здаецца.

Наташа толькі махнула рукой.

— Ужо не расту. Расде толькі лік гадоў. Вядзі паказвай, дзе жывеш. I леіпш аб сабе раскажы. Можа, ёсць іпрьгчына павшшаваць? — хітравата спытала Наташа.

— Ат, не гавары, Наташка. Рана мне выходзіць замуж. Ды i боязна. Раптам памылюся… А вось мой пакойчык, — сказала Зіна, прапускаючы наперад сяброўку. — Цеснаваты, але адной добра.

У пакоі было ўтульна, пахла духамі. Тут стаялі два крэслы, невялікі стол, круглае люстра, якое вісела каля акуратнага чысденькага ложка, і канапка з двума квяцістымі вышытымі падушачкамі.

— Вось бачыш, які ў мяне прастор, — сказала Зіна.

— Дальбог, добра. Прыгожа нават, — шчыра прызналася Наташа. — Я ў Мінску таксама мела пакойчык. У мяне, прызнацца, было горш.

Чорныя нітачкі броваў у Зіны насцярожана падскочылі ўгору. Яна падышла да сяброўкі і, узяўшы яе за рукі, спытала:

— Ты гаворыш аб Мінску, як аб мінулым. Чаму?

— Так, я ў Мінск больш не вярнуся, — i яна пачала расказваць пра сваё жыццё.

— Чакай, я пастаўлю кофе, — перапыніла яе сяброўка. — Ты з дарогі, галодная. За сталом усё i раскажаш.

Зіна выйшла на кухню. Наташа засталася ў пакойчыку адна. Спачатку яна разглядала вышытыя кветкі на падушках, потым падышла да стала, каб паглядзець на партрэт сяброўкі, што стаяў у рамцы. Тут

Зіна, прыжмурыўшы вочы, хітравата ўсміхалася. Якая яна прыгожая! Наташа міжвол'і працягнула руку да карткі. I раптам з-пад рамкі выпаў канверт. Дзяўчына падхапіла яго, хацела пакласці на месца, але аднаго імгнення хапіла ёй, каб прачытаць на канверце зваротны адрас Віктара Машука.

Наташу як-бы ўдарыла электрычным токам. Што гэта? Віктар прысылае пісьмы Зіне? Якія ў іх адносіны? У Наташы ад нядобрага врадчування задрыжалі рукі.

У калідоры пачуліся крокі. Госця паставіла на месца рамку з партрэтам, правяла рукой па ілбе. Хваля абурэння, вострае пачуццё рэўнасді сціснулі грудзі.

Зіна ўбегла ў пакой, клапатліва накрыла стол, дастала з невялікай шафы кубкі і сподкі.

— Ну, вось і гатова!

Але Наташа не чула вясёлага шчэбету сяброўкі. Пакойчык стаў раптам чужым. Захацелася хутчэй выбегчы на чыстае паветра, на волю. А ці так усё гэта, як яна думае? Можа Віктар напісаў Зіне дзелавое пісьмо. I яно ў яе першае і апошняе! Як-жа інакш магло быць — ён-жа прызнаваўся ў глыбокім і шчырым каханні ёй, Наташы! Гэта думка крыху супакоіла яе. Яна ўздыхнула і запыталася:

— Табе Віктар пісьмо толькі адно прыслаў?

— Ды што ты! — усміхнулася сяброўка. — У мене іх дэлая кіпа. Пасля таго, як вы пасварыліся, ён піша толькі мне. I калі бывае ў Маскве, заходзіць.

— Пасварыліся? — здзівілася Наташа і тут-жа спахапілася: яна-ж выдавала сябе! Каб супакоіць сяброўку, яна з сумам дадала: — Атрымалася вельмі недарэчна: па сутнасді, з-за глупства… — Памаўчаўшы хвіліну, папрасіла — Пакажы, калі ласка, хоць адно пісьмо. Ты можаш гэта зрабіць?

— А чаму-ж не, магу! Піша ён прыгожа, ад сэрда…

Зіна адкрыла чамаданчык, выдягнула некалькі каляровых канвертаў. Дрыготкім голасам пачала чытаць:

«Я палюбіў цябе з першага позірку. Я тады-ж зразумеў: нялёгка будзе заваяваць цябе. Так яно i здарылася. Ты была жорсткая, гнеўная, недаступная…»

— У мене такіх пісем не менш, чым у цябе, Зіна, — як-бы скардзячыся, прамовіла Наташа. — I табе, i мне ён маніў. — Яна адкрыла сваю сумку, выцягнула перавязаны чырвонай істужкай пачак акуратна складзеных паперак. — На, паглядзі…

Зіна ўзяла лісты, разгарнула адзін з іх, і ўпілася ў яго вачамі.

— Які нягоднік! — сказала яна діха і адвярнулася да акна.

У маўчанні прайшло некалькі хвілін. Нарэшде Наташа падышла да Зіны i абняла яе за плечы.