— Зіна, табе дяжка? — спытала Наташа.
Сяброўка вырвалася з абдымкаў. Толькі дыханне выдавала яе трывожную ўсхваляванасць.
— Зіна, стыне кофе. Сядай, супакойся!
— Мы вып’ем, Наташка, не кофе, а віна, — раптам прапанавала Зіна, адышоўшы ад акна. — Ты згодна?
— Я ў цябе госць, што паставіш на стол, тое i добра, — адказала Наташа.
Дзіўнае бывае ў жыцці: у цябе гора — месца не знаходзіш, пакутуеш, хвалюешся. Калі-ж гэтае гора з кім-небудзь іпадзеліш — становіцца лягчэй. Так было і ў Наташы з 3інай.
Яны сядзелі за сталом апачатку сумныя, панылыя, вьжазвалі адна другой свае дзявочыя крыўды. Тут-жа, за сталом, яны рашылі не знацца больш з Віктарам, не верыць у яго заляцанні.
Вечарам дзяўчаты спалілі віктаравы пісьмы. Наташа пераначавала ў Зіны, а раніцай паехала ў астранамічны гарадок — Галактыку.
Раздзел восьмы
Поль Арноль прагульваўся па Пятай Авеню, заходзіў у магазіны, каб знайсці добры падарунак для Элсі, падоўгу стаяў ля багатых вітрын. Нарэшце дастаў сігару, закурыў і бестурботна пакрочыў дамоў.
Нечакана да абочыны тратуара падляцеў карычневы лімузін і спыніўся ў адным кроку ад Поля.
Расчыніліся дзверцы, і чалавек з маленькім, круглым тварам, весела кіўнуўшы яму, 'Працягнуў картку.
Поль Арноль ад нечаканасці збянтэжыўся. Не паспеў ён як след аб усі'м падумаць, машына, набраўшы хуткасць, знікла.
Поль паглядзеў на картку. У правым баку, у кутку, віднеўся тлусты надпіс: «Мы — Сёння, Заўтра, Заўсёды!» Гэта быў дэвіз Нябачнай імперыі.
Далей Поль прачытаў:
«Мы абяцалі табе рай не толькі на тым свеце, але i на Зямлі. Калі хочаш апынуцца ў ім, прыходзь у 8 гадзін вечара ў Кложу № 33! «Сябры Д’ябла».
Поль засумаваў. На сёння была назначана сустрэча з Элсі. Як недарэчна ўсё атрымліваецца! Але што зробіш… А палове восьмай Поль на ўласнай машыне выехаў за горад.
На ўскраіне парку ў засені платанаў стаіць нізкі мураваны дом. Поль ведаў: тут адбываюцца патайныя сустрэчы «клавалераў» клана.
Навокал панавала цішыня. Над уваходнымі дзвярамі гарэлі яркія неонавыя лямпачкі. Калі да іх прыгледзецца ўважліва, то можна ўбачыць, што яны ствараюць дакладную копію сузор'я Дракона. Поль асцярожна падняўся па прыступках пад’езда.
Дзверы аўтаматычна расчыніліся, і ён увайшоў у шырокую залу. Тут панаваў поўзмрок. Пасярод залы стаяў высокі шкляны крыж, які свяціўся чырвоным жахлівым агнём. Навокал крыжа сядзела чалавек трыццаць, апранутых у чорныя мантыі.
Гэтае відовішча было знаёмым Полю. Ён ужо больш года лічыўся членам клана «Вялікі Дракон» і добра ведаў усе яго законы і парадкі. Невялікая колькасць «клавалераў» крыху яго здзівіла. Сярод іх ён ласпеў заўважыць галоўных лідэраў Нябачнай імперыі. Поль насцярожыўся. Гутарка, відаць, будзе сур’ёзная.
Ці не правініўся ён у чым-небудзь? Думка працавала хутка, напружана. I вось Поль высока падняў галаву, па-кланаўску скрыжаваў на грудзях рукі.
— Падыйдзі, клансмен, сюды, — загадаў гоўсты чалавек у чорным балахоне.
Поль Арноль паважна і ўрачыста наблізіўся да шклянога крыжа. На сгале, убаку, ляжала цырыманіяльная біблія, а пасярэдзіне стаяла пазалочаная глыбокая чаша.
У зале ўсталявалася цішыня.
— Клансмен Арноль, — сказаў тоўсты чалавек санлівым голасам. — Мы, браты вялікага клана, бачым у тваёй асобе нашага вернага i шчырага клавалера. У цябе дужая рука, вернае вока, смелае сэрца. Ты варты сваіх вялікіх продкаў. Скажы, мы правільна думаем аб табе?
— Правільна, — зараз-жа адказаў Поль. — Я імкнуся быцьтакім…
— Усе прысутныя тут твае браты выконваюць у нашай Нябачнай імперыі абавязкі клавалераў тайнай паліцыі клана. Ты хочаш быць такім, як яны?
— Хачу, — адгукнуўся Поль.
— Ты павінен ведаць нашы мэты i задачы. Мы, клавалеры Нябачнай іміперыі, узялі на себе пачэсны і вялікі абавязак выратаваць Штаты ад неграў, яўрэяў i ад чырвонай пошасці. Штаты — для белых! Мы змагаемся за тэты ідэал, i мы ўпэўнены, што наша справа не загіне дарэмна. Скажы, клансмен Арноль, ці верыш у вялікасць і непераможнасць нашых ідэалаў?
— Так, мае сябры!
Чалавек, што сядзеў у крэсле «Вялікага Дракона», устаў, падышоў да Поля.
— Ты павінен даць клятву вернасці ўласнай крывёй.
Поль Арноль падышоў да пазалочанай чашы, маўкліва працягнуў руку. Хтосьці балюча правёў па ёй лязом.,3 раны пырснула кроў i палілася ў чашу.
Пасля гэтай працэдуры патрэбна было зрабіць Знак Прысвячэння. Поль Арноль пакорліва апусдіўся на адно калена. Што-ж цяпер? Ага, трэба прыкласці руку да сэрда.