— Кляніся! — загадаў яму таўсдяк.
Поль Арноль набраў поўныя грудзі паветра і хутка прагаварыў:
— Клянуся берагчы наш слаўны непераможны флаг. Тры яго колеры ўвасабляюць тры нашых вялікіх ідэі. Клянуся навекі помніць, што чырвоны колер флага будзе нагадваць заўсёды мне кроў, якую я гатоў праліць за яго, белы — змаганне за чысціню і магутнасць нашай белай расы, а блакітны — неба, якое дае нам сілу і магутнасць… Як клавалер клана, я абавязваюся не выдаваць тайн. Калі-ж буду спакушаны д’яблам i развяжацца мой язык, хай мяне пакарае рука брата….
Поль быў модна ўсхваляваны. Урачыстасць і таямнічасць абстаноўкі вельмі ўразіла яго. Закончыўшы клятву, ён апусдіў левую руку і хадеў устаць. Але зрабіць гэта перашкодзіў уладар куклукскланаўдаў. ён паклаў на плячо Поля руку і, абмачыўшы палец у чашу з крывёю, накрэсліў ім на ілбе знак кланаўскага крыжа.
— Устань, рыцар ку-клукс-клана! — усклікнуў ён хрыплым прастуджаным голасам. — Будзь заўсёды гатовы змагацца за Штаты, за нашу «Нябачную імперыю»!
У зале зашумелі. Чорныя пачварныя людзі працягвалі рукі да Поля Арноля.
— Вітаем цябе, наш брат! Ты прышоў у час — у нас шмат работы.
Нарэшце хвіліны ўрачыстасці мінулі. Поль дастаў са скрутка чорны балахон, накінуў яго на плечы. Цяпер ён нічьім не адрозніваўся ад прысутных. Хіба толькі ярчэй, чым у другіх, блішчалі яго вочы ў шчылінах чорнага капюшона.
— Браты! Слаўныя Рыцары! — узняўшы руку ў чорнай пальчатцы, загаварыў чалавек, якому належала крэсла «Вялікага Дракона». — Хопіць размоў. Пара паказаць, чаго варты клавалеры клана. Сёння ў дансінгу «Капітэл» збіраюцца чорнамазыя слухаць свайго спевака Томсана. Мэта іх зборышча зразумелая — яны рыхтуюць здрадніцкую змову.
Чалавек у чорнай пальчатцы прыўзіняў вялізную галаву, схаваную пад востраверхім капюшонам, абвёў усіх прысутных доўгім, праніклівым позіркам.
— Хто хоча быць героем, праславіць навекі сваё імя? — нарэшце запытаўся ён. — Браты мае, звяртаюся да вас!
Угару ўзляцелі сціснутыя кулакі. 3 усіх бакоў лачуліся воклічы:
— Смерць чорным свінням! Смерць!
Сярод дзікіх, раз’юшаных галасоў вылучаўся задорны тэнар Поля Арноля. Ён хацеў даказаць «клавалерам» сваю адданасць клану. Тут, на алтары перад неонавым крыжам, у чашы блішчала яго кроў. Арноль прысягнуў над ёю і пакляўся, што цяпер ён будзе бачыць толькі чужую кроў.
Нечакана неонавы крыж узняўся над галовамі «клавалераў». Усе зразумелі: цырыманіял закончаны. Чорныя постаці заварушыліся, рушылі да выхаду. Маўклівыя, засяроджаныя, выходзілі куклукскланаўцы з залы.
Прьівіды смерці ішлі знішчаць жыццё.
Уставаць не хацелася. Балела галава, звінела ў вушах. Перад вачыма, нават і тады, калі ён заплюшчваў іх, не знікалі малюнкі ўчарашняй ночы. Добра папрацаваў Поль Арноль. Браты яго клана бачылі, як ён першы расштурхаў неграў, дабраўся да сцэны, збіў з ног спевака Томсана, учапіўся ў яго горла.
А што было далей, цяжка расказаць. Нягледзячы на супраціўленне ўзбунтаваных людзей, ён і «клавалеры» іклана схалілі Томсана і яшчэ дзесяць чалавек неграў, вывезлі іх за горад і доўга збівалі гумавымі палкамі. Білі ўсе па чарзе. Поль памятае, што яго ўдары былі самымі балючьгмі: інегры, калі ён біў, стагналі мацней. На шматкі рвалася іх адзенне, з цела пырскала кроў.
Непадалёку на стале ляжала кіпа ранішніх газет. Поль прагцягнуў руку, узяў «Дэйлі мэйл». Ён прадчуваў, і гэта было так: газета прысвяціла дэлую паласу ўчарашняй падзеі, расказваючы аб усш у загадкавым плане. Поль задаволена ўсміхнуўся: на здымку сярод чорных балахонаў ён іпазнаў сваю постаць. Як добра, што бьгў закрыты твар. Ніхто на свеце не даведаецца, што ў пагроме ў дансінгу «Капітэл» удзельнічаў i ён, Поль Арноль.
Яго стараннасць заўважылі: Поль сёння атрымаў чзк на дзве тысячы долараў і быў вельмі задаволены. Ён скажа сёння Элсі: яе бацька павінен стаць больш ветлівы. Поль Арноль не з такога цеста зроблены, каб над ім здзекаваліся.
Перагармуўшы першую старонку, Поль вылупіў вочы. Сенсацыя! Можна зарабіць пяць мільёнаў долараў за некалькі дзён. «Першы палёт на Месяц, — прачытаў ён і прыўзняўся на ложку, — зробяць бравыя хлопцы Штатаў. У экіпаж набіраецца толькі тры чалавекі. Палёт намечаны ў чэрвені. Патрабуюцца добраахвотнікі. На свеце многа ёоць шчасліўцаў, на тэты раз іх будзе толькі тры. Гэтыя трое праславяць Штаты. Пасля звароту герояў чакае ўзнагарода — пяць мільёнаў долараў!»
Поль адкінуў убок газету і, як ашалелы, саскочыў з ложка. Гэта недаравальна! Ён усё праспаў! Ужо, мабыць, запісаўся мільён добраахвотнікаў…