Ён падбег да тэлефона. Хвалюючыся, набраў нумар касмадрома.
— Я — Поль Арноль, — закрычаў ён у трубку. — Запішыце мяне добраахвотнікаім..
Па яго твары прабег цень абурэння і незадаволенасці. Так, прадчуванне яго не было дарэмным: ужо набрана больш сямі тысяч добраахвотнікаў і запіс спынены.
Панура апусціўшы талаву, Поль вярнуўся назад у спальню. Марудна і неахвотна пачаў апранацца. Потым падняў з падлогі газеты, яшчэ раз паглядзеў іна буйны загаловак сенсацыйнага паведамлення.
I тут Полю Арнолю прыйшла шчаславая думка — папрасіць у сенатара Уолтэра дазволу на першы палёт. Гэта нічога, што запісана больш сямі тысяч добраахвотнікаў. Сенатар — уладар пасажырскай касмічнай ракеты, ён можа зрабіць усё, што захоча.
О, гэта было-б выдатна! Ён, Арноль, вернецца з падарожжа, атрымае грошы, — i тады любы сенатар не будзе, супраць, каб мець такога зяця. Пяць мільёнаў для пачатку, — аб гэтым не снілі ў свой час нават Рокфелер i Морган.
Раздзел дзевяты
На ўскраіне Галактыкі стаіць пяціпавярховы прамавугольнай форімы будынак з масіўнай каланадай. 3 самай раніцы сюды па бліскучых аефальтаваных дарогах, абмытых дажджом, пад’язджалі аўтамашыны.
Раней за ўсіх прыехалі Іван Іванавіч Дзянісаў і Вілі Рэндол. Яны былі апраінуты ў белыя летнія касцюмы. Рэндол — рослы, хударлявы, з добрадушным тварам і светлымі вачыма — хадзіў туды-сюды ля параднага пад’езда, часта прыпыняўся, разглядаючы за імасіўнай чыгуннай агарожай старыя раскідзістыя ліпы; Дзянісаў — круглатвары, з высакім адкрытым ілбом і арліным носам, пажылы, але яшчэ бадзёры і жвавы, сядзеў на лаўцы і чытаў свежы нумар «Огонька».
Калі ля пад’езда спынілася сігарападобная, ззяючая нікелем і шклом аўтамашына, мужчыны хутка падышлі да яе.
— Добры дзень, Надзежда Нікалаеўна! — атрыўзняўшы капелюшы, прывіталіся яны з Хлебнікавай.
— Вы мяне чакалі? — спытала жанчына, папраўляючы загарэлай рукой каштанавыя валасы.
— Як бачыце, — адказаў Рэндол, усміхнуўшыся. — Баяліся, што вы абмінеце гэты дом.
Надзежда Нікалаеўна падхапіла Дзянісава і Рэндола пад рукі, і яны разам сталі ўзнімацца ўверх па мармуровай лесвіцы.
Вось і светлая праеторная зала. На сценах у пазалочаных рамах — карціны вядомых рускіх майстроў жывапісу, пад столлю ззяе хрусталем і золатам велізарная люстра.
Рады крэслаў уздымаюцца амфітэатрам. Тут іпоўна народу. I калі Хлебнікаву заўважылі, стрыманы гул і шэпт прайшоў па радах.
Надзежда Нікалаеўна спьшілася з Рэндолам ля акна. Дзянісаў пайшоў далей да доўгага, пакрытага зялёным сукном стала, што стаяў перад амфітэатрам на ўзвышэнні, узяў у рукі лісток паперы і, звяртаючыся да прысутных, сказаў:
— Таварышы, дазвольце з вашай згоды запрасіць за стол прэзідыума нашых паважаных Надзежду Нікалаеўну Хлебнікаву і Вілі Рэндола.
Па зале прабег хваляй шум і тут-жа сціх. Усталявалася цішыня. Рэндол і Хлебнікава занялі свае месцы побач з Дзянісавым. Надзежда Нікалаеўна, строгая, задуменная, глядзела перад сабою. Сёння будзе абмяркоўвацца адно з вялікіх адкрыццяў эпохі, у якім яна прыняла самы актыўны ўдзел. Яна чула, як нехта ў зале назваў яе імя, але Надзежда Нікалаеўна была паглынута сваімі думкамі.
Хлебнжава ажывілася толькі тады, калі пачула густы бас Дзянісава.
— Сябры! — сказаў Дзянісаў. — Мы сабраліся сюды на важную нараду. Чалавецтва ўжо зрабіла першы вялікі крок, аб якім марыў Цыялкоўскі. Мы стварылі выдатныя збудаванні эпохі — спадарожнікі нашай планеты. Чалавецтва павінна зрабіць другі вялікі крок — пабываць на Месяцы, дасягнуць Венеры і Марса. Як вам вядома, ракета для палёту на Месяц сканструявана і ўжо будуецца на нашых заводах. Гэты касмічны карабель будзе працаваць на атамнай энергіі. 3 дазволу майго шаноўнага сябра Вілі Рэндола скажу: мы, падарожнікі космаса, незадаволены ракетай. Чаму? Вы ведаеце, ракеце трэба браць дзесяткі той вадкага вадарода-акісляльніка. Было многа праектаў і прапаноў, каб вызваліць касмічны карабель ад лішняй нагрузкі. Нам параілі накіраваць на спадарожнікі Зямлі замарожаныя глыбы вады ў сталёвай абшыўцы. Спадарожнікі будуць рухацца па арбіце, і ракета, накіроўваючыся ў касмічны рэйс, можа іх узяць з сабой і буксіраваць да самага канечнага пункта палёту. Гэта вырашыла праблему далёкага падарожжа. Некалькі дзён назад у інстытут мііжпланетных зносін прышла Надзежда Нікалаеўна Хлебнікава і прапанавала ў першым палёце на Месяц выпрабаваць новы від энергіі — энергію святла.
У зале заварушыліся, загаманілі. Хлебнікава абапёрлася рукамі аб падлакотнікі крэсла, і ўбачыла, як раптам успыхнулі цікаўнасцю сотні вачэй.