Выбрать главу

— Выходзіць, атамная энергія больш непатрэбна, — выгукнуў нехта.

Губы Хлебнікавай уздрыгнулі, яна ўся напружылася і стала побач з Дзянісавым. Іван Іванавіч саступіў ёй месца і, адышоўшы ўбок, сеў побач з Рэіндолам.

Надзежда Нікалаеўна ўсхвалявана пачала:

— Вы дарэмна так думаеце, таварышы. Наадварот, мы павінны выкарыстаць усе багацці ядра, паставіць іх на службу чалавеку. Вы не будзеце пярэчыць, калі я скажу: нельга ў наш час жыць без веры ва ўсемагутнасць навукі. Раней людзі думалі: атам — найдрабнейшая часцінка матэрыі. Навука сказала сваё слова, і перад намі ва ўсёй велічы паўстала цудоўная карціна будовы рэчыва. Вы цяпер ведаеце, што сярод так званых элементарных часцінак, якія ўваходзяць у склад атама, яго ядра, ёсць аднолькавыя па вазе, але рознайменна зараджаныя часцінкі: электрон і пазітрон, пратон і антыпратон. Калі быў адкрыты антыпратон, памятаеце, колькі было розных размоў, гіпотэз, меркаванняў. Многія буржуазныя вучоныя гаварылі: чалавецтва яшчэ не падрыхтавана да такога вялікага, небывалага адкрыцця: моў, яно прывядзе яго да гібелі. У некаторых лабараторыях пачаліся пошукі мінус-матэрыі. Калі-б такія пошукі закончыліся паспяхова, гэта дало-б у рукі асобных людзей страшэнную зброю знішчэнкя. Не па такому шляху іпайшла наша совецкая навука. Мы новае адкрыццё рашылі паставіць на службу чалавеку, каб яно памножыла сілу розуму.

Сябры! Я не адхіляю праекта, па якому будуецца ракета для палёту на Месяц. Я толькі хачу паведаміць, вам, што мы сёння можам не фантазіраваць, а павесці сур'ёзную размову аб стварэнні касмічнага карабля, які здолее не толькі даляцець да Марса, але і наведаць ваколіцы бліжэйшых да нас зорак. Такім караблём можа стаць так званая фатонная ракета. — Надзежда Нікалаеўна змоўкла, перагарнула ў папцы лІсткі запісаў. У зале стала ціха-ціха. Здавалася, людзі перасталі наваг дыхаць.

3 поўнага шырокага твару Дзянісава збегла задаволеная ўсмешка. Ён бачыў, што кароткае навуковае паведамленне Хлебнікавай з’явілася для ўсіх нечаканасцю. Новае адкрыццё знішчала вузкія граніцы, у якіх была заціснута чалавечая мара, давала магчымасць людзям спрачацца ў палёце з іпраменнямі Сонца. Дзянісаў прыгладзіў сіваватую пасму валасоў, што прыкрывала лысіну, зухавата падміргнуў Рэндолу і занляскаў у далоні. I здавалася, у залу хлынуў вадаспад.

Надзежда Нікалаеўна падняла руку, у якой была заціснута хусцінка, просячы ўвагі. Але апладысменты выбухнулі з новаю сілай. Тады яна адпіла са шклянкі глыток вады i пачала гаварыць далей. I зала прыціхла.

— Пакуль мы падрыхтуемся да палёту на Марс, — гучаў яе мяккі голас, — трзба праверыць дзейнасць рухавікоў, што працуюць на энергіі святла. Рухавікі тэтыя складаныя, але невялікія. Яны называюцца фатонныміі, аднак будуць выкарыстоўваць не святло Сонца, а святло атамаў. Так, так, не здзіўляйцеся, іменна святло атамнага ядра. Як яно ўтвараецца? А вось як. У рухавік накіроўваюцца два патокі элементарных часцінак ядра — пратоны i антыпратоны. Няцяжка здагадацца, што яны пастараюцца зліцца разам. Адбудзецца небывалы працэс узнікнення пучка светлавой энергіі. А святло па закону Лебедзева імае ціск. Вось тут i канец нашай тайны: ціск стварае цягавую сілу, i ракета пачне набіраць хуткасць. — Хлебнікавай, відаць, стала горача, яна расчырванелася. Голас яе гучаў па-ранейшаму бадзёра: —Цяпер я даю магчымасць нашьгм касманаўтам зрабіць усе астатнія разлікі. Сёння мы можам зазірнуць не толькі далёка ў нашу будучыню, а нават і пашукаць ля бліжэйшых зорак такія планеты, як наша Зямля. Хто ведае, можа мы там сустрэнем падобных самім сабе людзей і істот.

— Здзіўляючы будзе гэты палёт! — прадаўжала яна. — Ракета можа развіць хуткасць да 290 тысяч кілометраў у секунду, i тады для касмічных падарожнікаў уступяць у дзеянне законы, адкрытыя Эйнштэйнам. Час у ракеце будзе працякаць вельмі марудна ў параўнанні з зямньгм часам. Дзесяць год, патрэбныя для таго, каб наведаць ваколіцы бліжэйшай зоркі, скароцяцца для іх да аднаго года.

Хлебнікава гаварыла спакойна, разважліва, быццам гутарыла з адным чалавекам. Кожнае яе слова прысутныя лавілі, затаіўшы дыханне. Многія назіралі за Вілі Рэндолам, які працаваў у Штатах, а потым пакінуў радзіму з-за праследаванняў. Цікава было ведаць, што думае ён аб навуковым адкрыцці, ці можна практычна рэалізаваць новую энергію.

Доўга Надзежда Нікалаеўна не магла закончыць свайго выступлення. Некалькі разоў яна садзілася на месца, але зноў уставала, каб адказаць на шматлікія пытанні. Нарэшце яна ўзяла ў рукі некалькі запісак і сказала: