Выбрать главу

— Засталося яшчэ, таварышы, пяць пытанняў. Але на іх я не магу, нажаль, даць пэўнага, адказу. Было-б вельмі добра, каб мой сусед, — i яна паглядзела на Вілі Рэндола, — дапамог мне.

Дзянісаў усміхнуўся Вілі Рэндолу.

Рэндол устаў, і ўсе ўбачылі, які ён сівы і строгі. Але яго вочы, глыбокія, празрыстыя, блішчалі юнадкім агнём.

— Сябры, таварышы, — пачаў Вілі Рэндол з прьгкметным акцэнтам. — Калі гаварыць аб дапамозе, дык трэба проста сказаць — Інстытут ядзерных даследаваінняў і асабіста Надзежда Нікалаеўна не дапамаглі нам, а проста нас вызвалілі з бяды. Фатонная энергія — энергія будучыні. — Ён разгарнуў запіску, паклаў на стол і прадаўжаў: — Тут таварышы цікавяцца, якая цягавая сіла фатоннага рухавіка. Законнае пытанне. Я ахвотна адкажу, але, мабыць, многія здзівяцца: усяго толькі некалькі сот кілограмаў. Мала? Вядома. Усе ведаюць, каб узняць звычайную ракету ў космас нашы атамныя рухавікі развіваюць цягавую сілу ў некалькі мільёнаў тон. А тут толькі нейкая сотня кілограмаў. Гэтай сілы не хопіць, каб нават зрушыць з месца ракету.

Але, сябры, не забывайце: цяжка нагружаны вагон таксама нялёгка скрануць з месца. Аднак, калі даць яму разгон, дастаткова сілы аднаго чалавека, каб не толькі рухаць яго ўперад па рэйках, але нават павялічыць хуткасць руху. Па такім-жа прынцыпу будзе выкарыстоўвацца фатонная энергія. Ракету спачатку прывядуць у рух атамныя рухавікі, нададуць ёй касмічную хуткасць, і толькі тады будзе сэнс уключыць фатонныя рухавікі. Зямля і другія планеты ствараюць у прасторы гравітацыйныя палі, гэта значыць, паліі прыцяжэння. Яны, вядама, тармозяць рух ракеты, ускладняюць ікіраванне ёю. Перад інамі, як бачыце, узнікла задача праварыць эфектыўнасць работы рухавіка на новай энергіі ў складаных умовах касмічнаіга падарожжа. Я думаю, — сказаў усміхаючыся Рэндол, — нашы каеманаўты з радасцю згодзяцца гэта зрабіць.

Іван Лванавіч Дзянісаў кіўком галавы пацвердзіў думіку Рэндола. У зале пачуліся галасы:

— Зробім!

— Абавязкова.

— Давайце новы рухавік!

Вілі Рэндол пагладзіў рукой свае пасівелыя валасы, імкнучыся прыглушыць хваляваінне. Ён загаварыў аб перспектывах бўдучыні, і яго самога захапіла, узрушыла небывала смелая ідэя выкарыстання новай энергіі атамнага ядра.

— Тут патрабуюць ад нас новы рухавік, — сказаў Рэндол, абводзячы дапытлівым іпозіркаім прысутных. — Што я павінен адказаць на гэта? Вядома, толькі адно: рухавік будзе і вельмі хутка. Магу нават вам паведаміць, што ў мяне ўзніклі ўжо сякія-такія думкі аб ім. Таварышы, сёння, як ініколі, хочацца паўтарыць словы Энгельса: «Адна крэпасць за другой капітуліруюць перад націскам навукі…» Нас чакае штурм яшчэ не адной крэпасці. Мы возьмем яе. Мы дадзім у рукі людзей новыя веды для стварэння шчасця працоўнаму чалавецтву.

Зала слухала маўкліва, заварожана. Сотні вачэй глядзелі на рухавага з строгіім хударлявым тварам чалавека, — і ў сэрцах людзей нараджалася гордасць за совецкую навуку, за небывалыя гарызонты новага жыцця, поўнага росквіту i шчасця.

Пасля выступлення Вілі Рэндола некаторыя з інжынераў давалі свае прапановы аб канструкцыі i формах будучага фатоннага рухавіка. Рэндол толькі ўсміхаўся і раз-по-разу паўтараў: «Удала, удала, сябры!»

Сход выбраў асобны камітэт канструктараў пад старшынствам Рэндола, даручыўшы яму весці ўсе работы па канструяванню некалькіх новых рухавікоў.

Выйшаўшы на пляцоўку параднага пад’езда, Рэндол новымі вачамі зірнуў на навакольны свет. Зіхацела залітая сонцам далячынь. Пад белым! халаднаватымі крыллямі воблакаў свежымі струменяімі цурчэла блакітная паветраная рака. Дыміліся, звінелі серабрыстым звонам магутныя фантаны. Між густой зеляніны садоў свяціўся чысты мармур палацаў, бронза ўзнятых на пастаментах скульптур, бліскучыя люстры канапак. I над усім гэтым, — над багатай, прыгожай і чароўнай зямлёй, — ззяла велізарнае сонечнае неба. Цяпер яно не так ужо i далёка ад людзей…

Раздзел дзевяты

Поль зняў нумар у атэлі і, сеўшы за раяль, пачаў іграць нейкую поўзабытую мелодыю. Вадаспад гукаў запоўніў пакой. Поль хваляваўся перад сустрэчай з Элсі.

Два ўтульных пакоі складалі заняты ім нумар атэля. За зялёнай плюшавай шырмай, прыбраны пуховымі падушкамі, стаяў шырокі з арэхавага дрэва ложак. Мэбля была з чорнага дубу, цяжкая, упрыгожаная мудрагелістай разьбой. Пасярэдзіне пакоя — круглы стол. На ім попельніца з марской ракавіны, старая ў скуранай вокладцы кніжка, к арабок духмяных цыгар, калода новых карт.

Полю здалося, што ў нумары халаднавата. Ён устаў з-за раяля. Павялічыць тэмпературу пакоя тут проста: апусці манету ў электранагравальнік, i ты атрымаеш крыху цеплыні. На высокай падстаўцы ўзвышаецца тэлевізар. Ён маўчыць. Але i яго можна прымусіць працаваць: кінь у медную отецыяльную скрыначку некалькі цэнтаў і, калі ласка, — можаш поўгадзіны слухаць i бачыць любую праграму з любога тэлецэнтра Штатаў.