Выбрать главу

Поль сядзеў за сталом, дыміў цыгарай i не заўважыў, як увайшла Элсі. Яна насцярожана прьшынілася ў дзвярах, трапяткая, лёгкая. Ціха наблізілася да свайго каханага, закрыла рукамі яго твар.

— Хто гэта? — лрытворна спалоханым голасам усклікнуў Поль. Ён абмацаў пальцы Элсі, пазнаў іх і, павярнуўшыся да дзяўчыны, схапіў яе на рукі і пасадзіў сабе на калені.

Яна прьгпала да яго грудзей.

— Разбойнік! Дзе быў учора? Абзваніла ўсе тэлефоны — i як у в аду кануў. Ці не надумаўся здрадзіць?

— Ды што ты, Элсі! Я быў у горадзе. Трэба было зрабіць адну справу. А якую — не пытай, не скажу. Адно ведай — гэта быў сапраўдны бізнее.

Элсі глядзела яму проста ў вочы. Дзяўчына верыла: Поль гаварыў праўду. Тонкі спіральны браслет на рудэ, медальён на шыі, бліскучыя вочы — усё ў Элсі сёння зіхацела. I вось Поль беражліва пасадзіў яе ў крэсла насупраць, закінуў адну нагу на другую і строга спытаў:

— Элсі, скажы шчыра, ты моцна любіш мяне?

Бровы дзяўчыны ўздрыгнулі, ссунуліся на пераноссі.

— Навошта такое пытанне? — здзівілася яіна, абхапіўшы рукамі падлакотнікі крэсла. — Ты-ж мой каханы.

— Ты павінна мець багатага мужа, — сказаў Поль. — А я бедны.

Яна закрыла твар рукамі.

— Ты хочаш мяне пакінуць? Бацькі пабаяўся! — усхліпнула яна.

Поль разняў яе рукі, паклаў іх сабе на плечы і стаў перад ёй на калені.

— Любая, — супакойваў Поль. — Я не настолькі дурны, каб адмовіцца ад цябе. Ты тая, хто мне патрэбны. Я люблю цябе i хачу стаць багатым. Чуеш, багатым! Мне трэба атрымаць тыя пяць мільёнаў долараў, якія абяцае твой бацька падарожнікам на Месяц.

Яна пільна паглядзела яму ў вочы.

— Ты звар’яцеў, — крыкнула яна. — Падумай, што ты гаворыш?

— Элсі, — сказаў ён ціха. — Так, я рызыкую. Ты сама ведаеш: каханне патрабуе подзвігаў. Любое выпрабаванне будзе мне радасцю. Чуеш, Элсі? Калі кахаеш мяне, павінна дапамагчы!

— Што ты хочаш? — зняможана запыталася яна.

— Папрасі свайго бацьку, каб ён залічыў мяне ў экіпаж ракеты. Табе гэта проста зрабіць. Праз тыдзень пасля адлёту з Зямлі я стану багатым. Элсі, я буду тваім мужам, добрым зяцем твайго бацькі…

Дзяўчына абняла яго, глянула ў яго твар.

— Неразумны хлопчык, ты шукаеш смерці… Я так баюся за цябе… Мне страшна…

— Я няўмольны, Элсі, — сказаў ён. — Любоў i золата надаюць чалавеку смеласць, упэўненасць. Ты павінна папрасіць бацьку. Дай мне слова, што пагаворыш з ім. Чуеш, Элсі?

Яна ўстала з крэсла, узбуджана захадзіла па пакоі.

Потым падышла да тэлефона, набрала нумар.

Поль падбег да Элсі і стаў побач з ёю.

— Па, — сказала дзяўчына. — Ты набраў экіпаж ракеты? Ого, больш сямі тысяч добраахвотнікаўі Слухай, па, я хачу спытаць цябе, — толькі адкажы проста i шчыра, — палёт рызыкоўны, ці не? Не! Гэта пэўна? Дзякую, татачка. Я буду сёння з табой гаварыць аб адной важнай справе. Ну, вось і ўсё.

Яна павярнулася, прыгожымі, тонкімі пальцамі ўзяла на стале з карабка цыгарэту, закурыла.

— Калі па сказаў, гэта надзейна і пэўна, — прамовіла яна пасля хвіліннага маўчання.

— Можа сходзім у муніцыпалітэт і абвянчаемся? — спытаў нясмела Поль.

Яна ўздрыгнула, насцярожылася.

— Нашто гэта? Нам бацькі дадуць законнае бласлаўленне— і тады… Ты-ж будзеш багатым, Поль?

— Абавязкова! — сказаў Поль з ноткай злосьці ў голасе. — 3 гэтага выпадку мы павінны пакаштаваць віна. — Ён націснуў на белы сігнальны гузік, і праз некалькі хвілін у нумар увайшоў слуга. Ён з незвычайнай спрытнасцю сервіраваў стол, падаваў закуску і віно.

— Мая маленькая лэдзі, — жартаўліва сказаў Поль. — Ты тут гаспадыня. Вып’ем за лоспех будучага падарожжа, за наша багацце.

Элсі нахілілася да Поля, лацалавала яго.

— Мой маленькі хлопчык, я п’ю за каханне, — сказала яна з шчырым дакорам і маленькімі глыткаімі начала адпіваць з чаркі віно.

Позна ноччу на машыне Поль адвёз Элсі дамоў.

Раздзел адзінаццаты

Масіўная бліскучая цэнтрыфуга ліхаманкава круцілася. Не было чутно нават гудзення матораў. Толыкі сонечныя зайчьгкі непрыкметна мільгалі іпа яе выпуклай, адпаліраванай пакрыўцы. Убаку, за двума столікамі, засланымі звычайнай цыратай, стаялі тры чалавекі ў белых халатах. Высокі мужчына ўзняў руку, паглядзеў на гадзіннік і тут-жа ўзмахнуў флажком. Цэнтрыфуга спынілася. Адна з сценак яе адчынілася, і на бетонную пляцоўку выйшлі два юнакі ў форме лілотаў.