I зноў пакутлівае чаканне.
У канцы трэдіх сутак Наташа зусім змарылася. Сон пачаў сцінаць. павекі, туманіць свядомасць. I нечакана — уздрыганула, схапілася рукамі за навушнікі. Аднекуль далядеў слабы, ледзь чутны сігнал: «Я — у тайзе… Я — у тайзе… Каардынаты 100° даўжыні, 52° шырыні».
Наташа намагалася зразумець, спіць яна ді не. Не, не спіць. Чаму-ж тады ў 'навушніках зноў дішыня? Дзе тая станцыя, што падала гэты голас? Дзяўчына ўстала, хуценька паправіла настройку радыі. Апарат маўчаў. Недзе далёка плыла навальніца, і ў навушніках цяпер чуўся сухі трэск электрычных разрадаў.
Натаіда глядзела на апарат разгублена і трывожна. Вось загадка! 3 галавы не выходзілі пачутыя каардынаты. Ці то скрозь сон, ці сапраўды прагучалі ў навушніках — дяжка было адгадаць. На ўсякі выпадак Наташа ўзяла аловак і заоісала іх.
Да самай раніды яна пільнавала кожны гук і шолах бязмежнага эфіру. Не, не паўтарыліся больш сігналы. Можна было толькі думаць, што гэта вынік бяссонных начэй. Наташы зрабілася яшчэ больш сумна.
Калі раніцай у пакой забеглі сяброўкі, яна па-ранейшаму сядзела за рацыяй.
— Маўчыць? — запыталася адна з дзяўчат.
Наташа іпрацягнула лісток паперы. Сяброўкі задікаўлена прыніклі да кароткага запісу. Твары іх успыхнулі радасцю.
— Ён жывы!
— Чаго-ж ты маўчыш, Наташка!
Сувязістка павярнулася, ускінула на іх стомлены, сумны позірк.
— Я нічога іпакуль не магу зразумець, — прамовіла яна і расказала ўсё, што было ўначы.
— Я паверу, што ў сне можа ўявіцца ўсё, аб чым думаеш, — прамовіла Зіна Кужаль, — але толькі не каардынаты. Наташка, ты пачула гэта ў эфіры. Даю слова. Не верыш?
Дзяўчаты тут-жа пазванілі начальніку ракетапорта. На месца, якое прыснілася Наташы, быў пасланы самалёт. Увесь гарадок насцярожыўся, чакаючы вестак з далёкага краю.
I вось, якая радасць! Днём з Іркуцка прышла радыётэлеррама. Ракетаплан Віктара быў знойдзены. Каардынаты Наташы правільныя. Астранаўт самалётам вяртаўся ў Маскву. Ніхто так не быў шчаслівы ў гэты час, як студэнты інстытута сувязі і тэлебачання. I не дарэмна. Заслуга ў выратаванні ракета, плана і Віктара Машука належала студэнтцы інстытута Наташы Гоман. Аб ёй гаварылі ўсюды.
Наташа не чула пахвалы. Не дзеля пахвалы яна сядзела трое сутак у апаратнай. I, шбыта адчуваючы, што зрабіла вялікую справу, выратавала чалавека, дзяўчына спала моцна і спакойна. Сяброўкі стаялі ля яе ложка, хацелі разбудзіць, каб паведаміць навіну, але не рашаліся.
Яна яшчэ спала, калі ў інстытут прышоў высокі юнак у лётнай форме. Ён папрасіў пабачыць Наташу Гоман. Студэнткі з несхавакай цікавасцю аглядалі нечаканага госця. Зіна Кужаль, найбольш смелая i рашучая, выйшла наперад, сказала:
— Выклікаць не можам. Яна адпачывае.
Юнак у лётнай форме паўтарыў просьбу.
Дзяўчаты толькі цяпер зразумелі: перад імі Віктар Машук. Будзіць трэба абавязкова.
Наташа выйшла ў вестыбюль у сіняй шаўковай сукенцы. Дзве чорныя касы былі ўкладзены на галаве вянком, і яны асабліва ярка падкрэслівалі прыгажосць яе твару.
Віктар сумеўся, але, паправіўшы непакорны рыжы віхор, радасна падышоў да дзяўчыны.
— Дык вось хто мяне выратаваў! Добры дзень! Рад пазнаёміцца… — Ён моцна паціснуў ёй руку.
Наташа ўсхвалявана глядзела на юнака.
— Значыць, я не памылілася?.. Гэта не сон?.. Вы падавалі сігналы?.. Што-ж здарылася? Раскажыце, — папрасіла яна.
Віктар сеў на канапу, шырокай далоняй прыгладзіў валасы.
— Турбіна расплавілася… Сплаў, мабыць, недасканалы… Здарылася аварыя… Пры пасадцы крыху пабіўся… Вось і ўсё! Калі ачуняў, бачу: уся апаратура патрушчана… Кднуўся да рацыі — не працуе. Два дні сядзеў, рамантаваў. Потым уключыў… батарэі былі вельмі разраджаны… Я ніколі не чакаў, каб мяне хто-небудзь пачуў… I вось вы… Яшчэ раз дзякую вам, Наташа, — шчыра сказаў Віктар. Твар яго расчырванеўся. Юнак камечыў у руках пілотку і, апусціўшы вочы, прамовіў: — Мне расказвалі, як вы мяне шукалі. Я нжолі гэтага іне забуду. Верыце, Наташа?
Зірнуўшы спадылба на хлоспца, Наташа ціха папрасіла:
— Не гаварыце так. Я ведаю, што значыць гора…
Віктар зацікавіўся:
— А ў вас было гора?
— Было. Калі загінуў пры аварыі самалёта мой брат. Засталіся я i мама… Мне нават і сёння цяжка ўспамінаць тыя дні.
Наташа змоўкла, і Віктар убачыў затоены жаль у яе вачах.