Твары іх былі ўспацелыя, стомленыя. Да юнакоў падбеглі ўрачы, сталі разглядаць прьгооры, прымацаваныя да рук і грудзен шлотаў. Іх засыпалі пытаннямі.
Юнакі паглядалі адзін на аднаго і весела ўсміхаліся. Першага, з рыжым чубам, было лёгка пазнаць. Гэта Вжтар Машук. Другі, бялявы, з нетаропкімі, але ўпэўненымі рухамі, таксама даўні наш знаёмы. Гэта Алег Дрозд, які яшчэ піонерам лятаў на касмічным караблі.
Хлопцам у час работы цэнтрыфугі давялося вытрымаць вялікую перагрузку. Ціск крыві павялічыўся, узрос пульс, але яны адчувалі сябе даволі добра.
Віктар Машук прыгладзіў рукой валасы і, пазіраючы на высокага мужчыну ў халаце, сказаў:
— Я не адчуваю стомленасці, доктар, але вельмі хочацца спаць.
— Усё зразумела, — адказаў адразу той. — У вас, малады чалавек, часцей б’ецца сэрца. Перад трэніроўкай не адпачывалі, так?
— Магчыма.
— Глядзіце, каб гэтага больш не было. Загадваю вам зараз-жа пакінуць трэніровачную станцыю i ехаць у санаторый. Заўтра паўторная трэніроўка. Зразумела? А ў вас, — павярнуўся доктар да Алега, — пакуль што ўсё ў парадку. Трьгмайцеся! Вы будзеце першым кандыдатам у штурманы карабля.
Хлопцы развіталіся і пайшлі ў павільён пераапранацца. Выйшлі адтуль у параднай лётнай форме і накіраваліся да аўтастрады. Непадалёку, на бетоннай пляцоўцы, стаяла машына. Кузаў яе зроблены з лёгкай і трывалай пластмасы. Цяжка было заўважыць, дзе знаходзяцца ў машыне дзверы. Паверхня яе гладкая, суцэльная. Віктар Машук націснуў кнопку, і дзверцы з абодвух бакоў расчыніліся.
Алег сеў за руль, побач размясціўся Віктар. Вывеўшы машынну на магістраль, юнак уключыў аўтамат кіравання. Так больш зручна i надзейна: машына-ж імчыць з хуткасцю больш двухсот кілометраў у гадзіну!
Яна ідзе ціха, не чутно i рокату матора. Матор у яе электрычны. Пад бетон шасейнай дарогі ўкладзены электрьгчны кабель, па якім праходзіць ток высокай частаты. Яны ствараюць пераменнае малнітнае поле. Яно ўзбуджае ў маторы ток, і машына імчыцца.
Хораша ехаць у такіх імклівых наземных ракетах. Па адпаліраваных баках машыны шорхае вецер. Шыпяць, быццам раззлаваныя, гумавыя колы. Узбоч дарогі нельга адрозніць асобных дрэў і кустоў — яны ствараюць суцэльную светлазялёную паласу.
Алег уключыў тэлевізар. Побач з цыферблатам і стрэлкамі прыбораў засвяцілася акенца экрана. Выступала спявачка. Песня яе напоўніла кабіну..
Віктар заплюшчыў вочы, задумаўся. Голас опявачкі велымі падобны да голасу Наташы. Дзе яна цяпер? Віктар учора даведаўся, што яе запрашалі на працу ў Галактыку. «Вось, каб яна прыехала!» — шчыра пажадаў хлопец і ў гэты момант адчуў, як яго раптам штурхнула наперад. Ён расшіюшчыў вочы.
— Прыехалі! — абвясціў Алег, выключаючы матор.
Хлопцы выйшлі з машыны. На франтоне белакаменнага будынка красаваўся надпісь: «Санаторый «Зорны дождж». Навокал шумеў высокі сасновы бор. Пасярод яго ішла шырокая алея з ліпавых дрэў. Было дзіўна бачыць ліпы сярод высокіх бронзавых сосен. Але позірк паступова звыкаўся з такім пейзажам. Алея як-бы надавала лесу новыя фарбы, яго суровасць i змрочнасць былі ўжо не такімі падкрэсленымі.
— Пойдзем адпачываць? — запытаўся Віктар.
— Пайду іпаблукаю па лесе, — адказаў Алег.
— Хіба ты не бачыш, што хутка навальніца будзе.
— Вось i добра: падыхаю азонам.
Алег павярнуў у бок ад асфальтавай дарожкі i хутка трапіў у гушчар. У твар дыхнула моцным сасновым пахам.
Недзе за лесам, набліжаючыся, пагрымлівала хмара. Сінія, бляклыя сполахі маланак адсвечвалі на чорным небе.
Віктар гаварыў праўду: з хвіліны на хвіліну можна было чакаць дажджу. Алег як-бы не прыкмячаў гэтага. Ён, не спяшаючыся, ішоў па лесе, прыпыняўся, прыслухоўваўся да птушынага гоману. Хораша было тут! Усё спявала, цвіло дзівоснымі фарбамі.
Неўзабаве дрэвы расступіліся — і ўдалечыні бліснула люстрам лясное возера.
Юнак цешыўся прыгожым поўкругам берага — у адным баку роўным, пясчаным, а ў другім — высокім, з густым маліннікам. I раптам убачыў: над кручай сядзела дзяўчыіна.
Алег падышоў да дзяўчыны і спьініўся ў нерашучасці. Яна не магла не чуць, што нехта спыніўся за яе спіной, але не звяртала на гэта ніякай увагі.
Возера было спакойнае, маўклівае. На яго паверхні, унізе пад кручай, як у люстры, віднелася постаць дзяўчыны. Алег сумеўся. Які ён нездагадлівы: дзяўчына, не паварочваючыся, бачыла яго, наглядала за ім!