Выбрать главу

— Добры дзень! — сказаў ён, падышоўшы да самага берага. — Вы не баіцёся навальніцы? Ля вады небяопечна сядзець — можа трапіць маланка.

— Вы не хвалюйцеся за маё жыццё, — адказала дзяўчына, не пазіраючы на Алега, — можа, яно нічога не варта…

— Навошта-ж гэтак? — запярэчыў хлопец. — Чаму ў вас такія с. умныя думкі?

Дзяўчына не адказала.

Яна відавочна хацела, каб Алег не турбаваў яе сваімі размовамі. Але хлопец не адыходзіў ад берага. Ён сарваў травінку і прымасціўся на камені.

У маўчанні прайшло некалькі хвілін. Цяжкая хмара набліжалася да еярэдзіны неба. Усё возера з краю ў край пацямнела. Подзьмуў вецер. Азёрная роўнядзь пакрылася хвалямі. Паветра стала вільготнае, свежае, водырнае.

I вось дзве маланкі — адна ў небе, другая ў вадзе — бліснулі ярка і размашыста. Амаль у тую-ж хвіліну грымнуў гром. 3 кручы пасыпаўся пясок.

Алег зірнуў на дзяўчыну. Яна не зварухнулася, быццам нічога не чула. «Што за ўпартасць? — падумаў юнак. — Набліжаецца навальніца, а яна і не кранецца…»

Удалечыні над возерам павісла мутная сетка дажджу. Алег падхапіўся, крануў дзяўчыну за плячо.

— Вы-ж прамокнеце? — сказаў ён.

Дзяўчына зірнула хлопцу ў твар i, абапёршыся на яго руку, устала.

Пасыпаў дождж, буйны i густы.

— Бяжым, схаваемся! — закрычаў Алег і схапіў дзяўчыну за руку. Яна маўкліва пабегла за ім.

Юнак заўважыў нахіленую з раламі сасну, i яны нырнулі пад яе густы шацёр. Толькі цяпер юнак разгледзеў сваю спадарожніцу. На ёй была простая сукенка ў гарошыну, на плячах — сіняя касынка. Але чаму такі журботны яе позірк? Што прывяло яе ў такую пару на бераг ляснога возера?

I яму раптам захацелася быць разам з ёю, ісці па гэтым лесе ўвесь дзень і ўсю ноч без дарог і сцежак, напрасткі, любавацца зорамі дыхаць цёплымі ранішнімі туманамі…

Дождж спыніўся гэтак-жа нечакана, як і пачаўся. Выглянула сонца, і ўсё навокал заблішчала.

Дзяўчына павярнулася да Алега.

— Бывайце! — кінула яна і сіняватьім воблачкам мільганула між бярозак.

У гэты час Алег заўважыў, што дождж прайшоў i навокал зноў была цішыня. А дзе-ж дзяўчына?

— Чакайце! — устрапянуўшыся, крыкнуў ён і заспяшаўся за ёю.

Але адразу спыніўся. Ён не заўважыў, куды знікла дзяўчына. Яе ўжо нават не відаць..

Доўга Алег не мог уцяміць, як усё гэта здарылася. Прыгожая лясная чараўніца была побач — i вось няма яе. Ён не ведае нават яе імя. Ці сустрэнуцца яны калі-небудзь? Алегу раптам стала сумна.

Непадалёку хвалявалася возера, недзе ў гушчары кугікала птушка. Хоць вакол было столькі хараства d радасці, Алег нібы не заўважаў гэтага.

* * *

Алег прышоў у пакой, закурыў. Ля акна на ложку спаў Віктар. За акном палала вячэрняе неба. Высока над лесам уздымалася густая пара: абмытая дажджом зямля дыхала ў неба. Яно было чыстае, высокае. Усе хмары спаўзлі да небасхілу і ляжалі там, парваныя на шматкі. Тады ён расчыніў акно. Густое паветра адхінула фіранкі, паплыло ў пакой. На ложку заварушыўся Віктар.

— Уставай, вячэру праопіш, — папярэдзіў Алег сябра.

— Я, брат, усё праспаў, нават не чуў навальніцы. Затое не будуць скардзіцца дактары. Заўтра буду ў поўнай форме.

— Днём выспаўся, а ноччу зноў куды-небудзь пойдзеш…

— Нікуды не пайду, даю слова.

— Віктар, — раптам запытаўся Алег, пазіраючы ў акно, — ты сустракаў калі-небудзь лясных чараўніц? Дзяўчат, глядзець на якіх хацелася бясконца.

— Дзівак, гэта табе толькі здалося, што ў цябе такое жаданне, — з паблажлівай усмешкай заўважыў сябра. — Усё ў жыцці надакучае. Нават самыя прыгожыя дзяўчаты…

Алег павярнуўся, нездаволена нахмурыў бровы.

— Памыляешся, Віктар. Вось я ўбачыў сёння дзяўчыну, дык i спапь, мабыць, не буду. Гэта — кавалак сонца, вогненны і прамяністы, гэта ціхая. крыштальнай чысціні крыніца.

— Ну, брат, я бачу, ты нарэшце закахаўся. I павінен сказаць — па самыя вушы. Якая-ж яна з выгляду?

— Смуглявая, вочы цёмныя, даверлівыя, бровы чорныя так і выгінаюцца, уздрыгваюць, косы ўкладзены вянком…

— Пачакай, пачакай! — раптам перабіў яго Віктар. — Гэтую дзяўчыну завуць Наташай?.

Алег паціснуў плячыма. Віктар у нецярплівасці падбег да яго.

— Ды гавары ты — яна? Так?

— Не ведаю, — развёў рукамі Алег. — Можа i яна…

Віктар весела зарагатаў.

— Вось дык пазнаёміўся! Імя дзяўчыны не ведае! Ха-ха-ха!

— А ты не смейся, — сказаў з дакорам Алег. — Гэта было незвычайнае знаёмства. Хоць дзяўчыну гэтую я можа ніколі больш не сустрэну, але памятаць яе буду доўга…

— Ды кінь ты, хлопча, у воблаках лётаць! Прызямліся!