Выбрать главу

Роб устаў з-за стала, пайшоў за Максам да выхаду.

Вечарэла. Над горадам, апярэдзіўшы вячэрнюю зару, успыхнула зарава агнёў.

Па шырокіх тратуарах, паважна, з гонарам несучы сваё сытае цела, шпацыравалі багатыя джэнтльмены. Нават сабакі, якіх вялі яны з сабой, былі ўпрыгожаны каштоўнасцямі.

Роб затрымаў Макса, паказаў рукою ўбок. Непадалёку дарогі пераходзіла група паважных людзей з вялікай світай слуг. Наперадзе іх ішоў калматы дог з бліскучым нашыйнікам і яркім бантам.

— Сабака мільянера, — заўважыў нехта.

На душы рыбака стала змрочна. Хоць у будучым яго вабіла вялікая жыццёвая патрэба, ён цяпер менш, чым калі-небудзь, верыў, што ўбачыць сваю будучыню.

— Роб, — раптам спьгніў Макс таварыша, — ты ведаеш, там у бары гаварылі праўду. Можа, перадумаем?

— Не! — сказаў рашуча негр, і вочы яго заззялі ўпартасцю. — У мяне хворая жонка, разутыя і раздзетыя дзеці. Я павінен пакінуць ім грошы.

Макс з сумам паглядзеў на яго.

— Разумею, — сказаў ён ціха — Такі ўжо наш лёс. Паляцім, Роб, разам! 3 такім, як ты, чалавекам я ахвотна падзялю ўсе нашы будучыя пакуты і няўдачы.

На рагу вуліцы яны цёпла развіталіся.

Раздзел трынадцаты

20 мая 196… года.

Віктар казаў праўду: я кахаю! Сустрэў яе сёння неспадзявана і — разгубіўея. Чаму я такі нерашучы? Зноў не змог пагаварыць з незнаёмай. Толькі паспеў пакланіцца, — і яна знікла ў будынку «Радыёлакацыя неба». Відаць, яна там працуе.

Кажуць, у каханні трэба быць таксама смелым. Я не памыліўся ў той памятны дзень — дзяўчына вельмі прыгожая! Я ўбачыў яе ўсмешку. Не, яна не была пагардлівай. Тэта была ўсмешка сябра, які рад сустрэчы. Але можа я памыляюся?..

Я пакахаў яе з першага позірку — яе твар, голас, яе дзявочую непакорнасць. Адчуваю: яна мая спадарожніца.

23 мая.

Позна ўвечары вярнуўся Віктар, узлаваны, устрывожаны. Я запытаўся: «Што з табою?» Нічога не адказаў, распрануўся і лёг на пасцель. Я доўга стаяў ля яго ложка, стараючыся зразумець, што з ім здарылася…

24 мая.

Віктар прачнуўся раней за мяне. Я паглядзеў на яго твар. Асаблівых змен на ім не прыкмеціў, толькі яго круглыя блакітныя вочы, здалося, страцілі бляск. Ці вытрымае ён сёння трэніроўку? Ужо двойчы яго не дапу-скалі ў цэнтрыфугу. Калі сарвецца і сёння, ён не пройдзе камісіі.

Я памыўся і, вярінуўшыся ў пакой, сказаў: «Віктар, ты на сябе, не надобны. Што здарылася?»

Ён махнуў рукой і з роспаччу прамовіў: «Ведаеш, прыехала Наташа». «Дык чаго-ж ты нос павесіў — радавацца трэба!»

Ён падышоў да мяне, схапіў за плячо і са злосцю спытаў: «Прызнайся, ты заваражыў Наташу?» Я здзівіўся: ці не здурнеў ён? Што ён гаворыць?

Віктар растлумачыў: «Сустрэліся ўчора. Яна не захацела нават гаварыць са мной. А яна-ж мяне выратавала ад смерді. У нас такая была перапіска…»

Я ўстрывожыўся. Няўжо віктарава Наташа i мая незнаёмка — адна і тая-ж дзяўчына?.. Я ў гэта не хацеў верыць. Віктару сказаў: «Ты глупства вярзеш, дружа. Адумайся, ці-ж магла дзяўчына, сустрэўшы выпадкова нават прыгожага хлопца, адразу выказаць свае пачуцці яму, забыцца аб тым, з кім сябравала?». _

Ён падумаў, згадзіўся са мной і, здавалася, крыху супакоіўся. Калі мы пайшлі ў сталовую, ён усё мяне распытваў пра тую дзяўчыіну, якую я сустрэў ля возера ў час навальніцы, дікавіўся яе ростам, колерам валасоў, адзеннем. Я, прызнацца, крыху гаварыў не так. Думаў, няхай чалавек супакоіцца.

27 мая.

Сёння субота. Дзень прайшоў непрыкметна. Мы трэніраваліся ў надзяванні і раздзяванні пусталазага касмічнага касцюма. Выдатны падарунак падрыхтавалі нам інжынеры. Касдюм зроблены з такога матэрыялу, які не гарыць, слаба награецца, затрымлівае касмічныя праменні і—самае важнае — вельмі трывалы.

Скафандр таксама спадабаўся нам: спераду ён шкляны, ззаду металічны. Пры касцюме маецца мініятурная рацыя. Мы свабодна размаўляем адзін з адным. Лёгка дыхаць: ззаду прымацаваны балон, у якім ёсць вялікі запас паветра. Канструктарам і інжынерам давялося многа папрацаваць, каб вырашыць пытанне палёту ў такім касцюме ў беспаветранай прасторы космаса.

Раней касманаўтам прапанавалася браць з сабой асобны пнеўматычны пісталет. Але зараз адмовіліся ад гэтата. Мы будзем мець рэактыўны рухавічок, з даіпамогай якога значна лягчэй перасоўвацца ў прасторы. Спедыяльная атамная батарэя будзе даваць ток для ручнога ліхтара і рацыі.

Мы паспрабавалі хадзіць у такім касцюме па зямлі. Дзе там — вельмі цяжка, нязручна! Затое на Месяцы мы будзем крочыць у ім лёгка, як па Зямлі ў звычайнай вопратцы. У гэтым няма нічога дзііўнага — там мы будзеім важыць у шзсць разоў менш, чым цяпер. На Месяцы слабая сіла прыцяжэння. Некалі на ім было паветра. Але цяпер яго там няма, а калі ёсць, дык вельмі разрэджанае i то дзе-небудзь у глыбокіх кратэрах. Куды-ж яно падзелася?