Малекулы паветра рухаюцца надзвычай хуша, прьгкладна, 2,5 км у секунду. А такая хуткасць дастатковая для адрыву ад Месяца i рассейвання ў міжпланетнай прасторы. Вось, мабыць, паветра і пакінула назаўсёды свайго слабавольнага гаспадара!
Пасля работы я пайшоў у парк. Песні, музыка. Над галавой — зялёны дах, утвораны шатамі дрэў. У праевеце бачу зоркі, а ў поўночна-заходнім баку неба вісіць зіхатлівы Юпітэр.
Я падышоў да танцавальнай веранды. Тут было меога моладзі. Кружыліся пары. Аркестр іграў кракавяк. Калі танец закончыўся, паўз мяне прайшлі дзве дзяўчьшы. У адной з іх я пазнаў «незнаёмку»!
Сэрца маё замёрла — яна тут! Я магу яе бачыць. Ужо адна прысутнасць гэтай дзяўчыны давала мне найвялікшую радасць. Я глядзеў на яе, але яна, мабыць, мяне не заўважала.
Не таюся, я хацеў хоць трохі падабацца гэтай дзяўчыне. Я шукаў з ёю сустрэчы, жадаў звярнуць на сябе ўвагу. Няўжо я не варты яе? Гэтым вечарам спадзяваўся здзейсніць сваю мару — пазнаёміцца з ёю.
Захацелася блізка падысці да дзяўчыны. Я стаяў побач. Яна размаўляла з сяброўкаю, прыцішана смяялася.
Аркестр зайграў «Амурскія хвалі». Гэты старадаўні вальс заўсёды выклікаў у мяне пачуцці нейкага ўздыму, радаснага парьгоання. Не ведаю, адкуль з’явілася смеласць, але я раптам падышоў да дзяўчыны, запрасіў яе на танец. Дзяўчына пайшла са мною ў круг.
— А я вас ледзь пазнала, — сказала яна, даверлта паклаўшы руку на маё плячо.
Мы закружыліся ў танцы. Не, гэта не быў сон. Я адчуваў яе блізкасць, дыханне, позіркі нашых вачэй часта зліваліся ў адзін доўгі, праніклівы і мабыць толькі нам зразумелы позірк. Так, я танцаваў з ёю! Мая мара здзейснілася.
Не ведаю, ці здагадвалася дзяўчына аб маіх пачуццях, калі-ж не здагадвалася, дык яна магла, здаецца, нават чуць, як моцна, усхвалявана б’ецца маё сэрца.
Я запытаў:
— Вы помніце той дзень, калі нас застала ля возера навальніца?
— Вядома, помню, — шчыра адказала яна.
— Вы смелая… — прамовіў я, — адна ў лесе, навальніца з громам— а вам хоць-бы што!
— Якая-ж тут смеласць? — запярэчыла яна.
— Можа, вам было тады цяжка? — выказаў я здагадку.
— Давайце не будзем успамінаць аб тым, — папрасіла дзяўчына.
Нечакана гукі аркестра абарваліся: танец закончаны, Я з дакорам паглядзеў на музыкантаў. Якія нездагадлівыя людзі! Перапынілі танец у той самы час, калі мы разгаварыліся.
Правёўшы дзяўчыну да яе сяброўкі, я адышоў у бок. Раптам перада мною, як з-пад зямлі, вырас Віктар. Позірк вачэй яго быў нейкі дзікі, калючы.
— Алег, — сказаў ён, i я заўважыў, што Віктар з цяжкасцю стрымлівае злосць. — Я хачу ведаць, якое ты маеш права адбіваць у сябра дзяўчыну?
Я паціснуў плячыма:
— Якую?
— Ты танцаваў з Наташай! Я забараняю падыходзіць да яе! Чуеш?
— Віктар, не крычы. Я-ж не ведаў, што гэта Наташа.
Ад Віктара пахла віном. Я баяўся, што ён пачне скандаліць і, узяўшы яго пад руку, адвёў у бок.
— Ты мне зубы не загаварвай, — не мог супакоіцца Віктар. — Так не робяць сумленныя людзі…
— Віктар, адумайся, што ты гаворыш! Мы з ёй сустрэліся выпадкова, я не ведаю нават яе імя.
— Папярэджваю, не чапляйся да яе! Інакш, я за сябе не адказваю.
— Ты многа на сябе бярэш, — не на жарт узлаваўся я.
Ён сярдзіта чмыхнуў носам, адышоў у бок.
Якая непрыемная гісторыя! Я задумаўся. Што рабіць? Вядома, калі Наташа сябравала з Віктарам, аб блізкім знаёмстве з ёю не можа быць і гутаркі.
Мне стала вельмі сумна. Вочы міжвольна шукалі ў натоўпе Наташу.
Дзе яна? Каля яе я ўгледзеў Віктара. Ён кланяўся, запрашаў на танец. Але Наташа адмовілася ісці.
Ну, вось, атрымай, хлопчык, здачы! Гэта мяне падбадзёрыла, прымусіла падумаць аб іх адносінах зусім іншае.
Я ўбачыў, як Віктар схапіў Наташу за руку і пацягнуў яе да агарожы пляцоўкі. Яна ўдарыла па яго руцэ, з абурэннем нешта загаварыла. Нейкае пачуцце падштурхоўвала мяне падысці да іх, стаць на абарону дзяўчыны. Але я стрымаўся.
«Паміж імі была дружба, — разважаў я, — і ў сваіх адносінах няхай разбіраюцца самі…» Я пакінуў танцавальную пляцоўку. Доўга адзін блукаў па алеях парка і вярнуўся дамоў толькі ў поўнач.
28 мая.
Віктар злуецца і амаль не размаўляе са мною. Дзівак! Я жадаю яму толькі дабра. Аб Наташы — ні слова. Мне яе таксама хочацца забыць, але гэта, мабыць, вельмі цяжка. Яна разбудзіла ў душы нейкае невядомае мне да гэтага часу пачуцце. Я нават пачынаю злавацца на самога сябе. Няўжо я такі бязвольны? Да таго-ж, я даў слова Віктару, што не буду перашкаджаць яму ў адносінах яго да дзяўчыны.