Выбрать главу

Але нават добра разумеючы гэта, я колькі разоў лавіў сябе на думках аб Наташы. Сярод людзей я міжвольна шукаў яе постаць…

Сёння ў інстытуце міжпланетных зносін на чарговай лекцыі нам паведамілі, што ў нашай ракеце будзе пастаўлены дадатковы рухавік, заснаваны на фатоннай энергіі. Прынцып яго дзеяння просты; цягавая сіла карабля ўзнікае непасрэдна ад прамяністай энергіі ядзернай рэакцыі. Мы шчыра ўзрадаваліся. Якая цудоўная перамога нашай навукі!

Я не толькі штурман, мне даводзіцца авалодваць прафесіяй радыста, картографа, метэаролага i нават кіноаператара. Віктар — другі штурман карабля, у дадатак, ён абавязаны будзе весці фізічныя і хімічныя доследы, збіраць мінералагічныя і петраграфічныя калекцыі на Месяцы.

Які будзе экіпаж, мы яшчэ не ведаем. Цяпер ад нас патрабуюць аднаго — вучобы, трэніровак, ведаў.

10 чэрвеня.

Сёння не займаліся. Раніцай усёй школай выехалі на ракетадром. У цэнтры поля ўбачылі аграмадную металічную вежу, у сярэдзіне якой стаяла хвастом уніз ракета. Каля вежы хадзілі людзі, рухаліся аўтамашыны, цягачы. Нам паведамілі: гэта аўтаматычная ракета «Алмаз». Сёння будзе дадзены старт, i яна стане штучным спадарожнікам Месяца.

Сотні апаратаў і прылад, устаноўленых на ракеце, дадуць магчымасць лепш вывучыць Месяц, выбраць надзейную пляцоўку для пасадкі пасажырскага касмічнага карабля. Як гэта правільна, разумна! Мы не маем права рызыкаваць жыццём чалавека. Кожны наш крок у нязведанае павінен быць прадуманы, надзейны. Ракета «Алмаз» пракладзе першую трасу да Месяца, разведае яе. Колькі перашкод i нечаканасцей можа ўзнікнуць на шляху палёту! Самым небяспечным для ракеты з’яўляецца, вядома, сустрэча з метэорамі. Мы іх называем касмічнымі снарадамі.

Нам раздалі карты, на якіх нанесена траса ракеты. Тут разлічана ўсё да драбніц — хуткасць, кожная секунда палёту, участкі касмічнай прасторы. На ёй дакладна паказаны шляхі метэорных патокаў. Іх трэба абмінуць! Інакш праца соцень людзей, якія стварылі ракету, загіне марна..

Хутка час старту. I вось — аграмадная вежа падзялілася на дзве роўныя часткі, якія па рэйках адсунуліся далёка ў бок. На полі на шэрай оеташраванай пляцоўды застыла ракета. У яе тонкае прыгожае цела, яна падобна на стралу, на аграмаднае казачнае кап’ё.

Адзін за адным мы зайшлі ў бетонныя падземныя ўкрыцці. Цяпер мы назіралі за ракетадромам праз тоўстае кварцавае шкло ды праз спецыяльныя падзорныя трубы.

I раптам — што гэта — абвал, землетрасенне? Бетонны дзот цяжка здрыгануўся. Грамавы, раскацісты гул запоўніў прастору. Мільганулі i тут-жа пагаслі ў клубах дыму снапы барвовага шалёнага полымя. Мы павярнуліся да радыёлакатара. На мяккай белесаватай паверхні яго імкліва нёсся ўверх чорны язычок.

У добры час! Разведка паслана. Цяпер можна рыхтаваць сур’ёзны штурм вялікага шостага акіяна i яго цытадэлі — Месяца. Мы — першыя капітаны касмічных крэйсераў, павядзем іх наперад смела і ўпэўнена. Зоркі будуць нашымі маякамі, сэрцы — запаветным компасам.

Ракета «Алмаз» трохступенная. Першыя дзве ступені з паветрана-рэактыўнымі і праматочнымі рухавікамі адпрацавалі і адваліліся. Мы бачым, як яны апускаюцца на Зямлю на парашутах. Цяпер у ракеце працуе атамны рэактар, куды ўпырскваецца вадкі вадарод. Хуткасць палёту павялічваецца. Тры… чатыры… пяць кілометраў у секунду. А вось і праектная— 11,2 кілометра!

Як дакладна працуюць аўтаматы! Радыёімпульсы лакатараў будуць суправаджаць ракету на ўсім яе шляху. Калі спатрэбіцца змяніць курс палёту, ён будзе зменены. I гэта зробіць чалавек з Зямлі, знаходзячыся далёка ад касмічнага карабля…

Цяжка перадаць пачуцце, якое ахапіла нас. Мы крычалі «ўра!», аблымаліся, віталі адзін аднаго з перамогай. I як было не хвалявацца! Услед за гэтай ракетай паляціць другая, у якой будуць людзі, астранаўты.

13 чэрвеня.

«Алмаз» дасягнуў Месяца. ГІалёт гірадаўжаўся крыху болын 50 гадзін. Атрыманы першыя тэлевізійныя перадачы. Мы ўбачылі адваротны бок Месяца. Некаторыя вучоныя сцвярджалі, што там яго паверхня мае форму ўвагнутай чашы. Няпраўда! Тыя-ж самыя горы, кратэры, шчыліны, чорныя правалы — малюнак пустэльнасці і безжыццёвасці.

«Алмаз» стаў спадарожнікам нашага начнога свяціла. Нарэшце мы ўпершыню ўбачылі з далечыні сваю Зямлю. На тэлеэкранах яна з’явілася перад намі ў выглядзе блакітнага шара з прыплюснутымі полюсамі. Дык вось ты якая, маці-Зямля! Цягіер мы бачым i твой твар, такі велічны i прыгожы, што доўга не можам адарвацца ад тэлевізараў.