Сёння ва ўсіх газетах апублікавана паведамленне Акадэміі навук СССР аб старце міжпланетнага карабля «Алмаз». На вуснах усіх — імёны канструктараў і вучоных, дзякуючы намаганням якіх заваявана новая перамога. Нават цяжка сабе ўявіць грандыёзнасць падзеі, што адбылася.
Мы падышлі блізка да Месяца. Бачым яго грозныя бастыёны — востраканечныя горы, нізіны. Табой, Месяц, маглі любавацца закаханыя i паэты, але хадзіць па тваіх прасторах будуць толькі смелыя, з мужнымі сэрцамі людзі.
Ага! Не магу без хвалявання пісаць. Позна ўвечары адбыўся небывалы ў гісторыі чалавецтва салют. 3 ракеты «Алмаз» роўна ў 22 гадзіны па маскоўскаму часу на неасветленую частку Месяца былі пасланы некалькі дзесяткаў снарадаў са спецыяльнай агністай сумессю. Усюды, у «ас, у Азіі і Афрыцы, людзі назіралі за небывальімі фіялетава-сінімі ўспышкамі. Здавалася, на Месяцы пачалася навальніца… Агністыя выбухі і сполахі нагадвалі маланкі. Усе людзі пераканаліся — ракета дасягнула Месяца!
Гэта быў трыумф совецкай навукі, найвялікшая церамога людзей над прасторай. Пройдзена 380 тысяч кілометраў! Я так расхваляваўся, што доўга не мог заснуць. Ці бачыла ўспышкі на Месяцы Ііаташа? Хацелася ведаць, як яна назірала касмічны феерверк? Хоць на душы — радасць, урачыстасць, недзе пад сэрцам жыве туга. Я раней амаль ніколі не ведаў гэтай тугі. Як адчапіцца ад яе? Мабыць, зрабіць гэтага я не здолею. Туга так прывязалася да мяне, як наша ракета да Месяца! Няўжо яна стане маім спадарожнікам? Прызнацца, я баюся гэтага.
15 чэрвеня.
Мы да драбніц вывучаем трасу свайго палёту. Кожны дзень разлікі, задачы, табліцы, вылічэнні. Самастойна складаем нябесныя карты. Завучаны на памяць графік рэйса. Калі-б мяне разбудзілі ноччу і спыталі, з якой хуткасцю будзем ляцець на адлегласці 120 тысяч кілометраў ад Зямлі, я адразу даў-бы беспамылковы адказ. I не дзіўна! Так доўга і настойліва мы рыхтуемся да адказнейшага моманту ў нашым жыцці. Дарэчы, мы будзем ляцець да Месяца не 50 гадзін, як ракета «Алмаз», а 30 гадзін. А тлумачыцца гэта асаблівасцямі астранаўтыкі. У час палёту мы ўключым фатонныя рухавікі, якія дапамогуць павялічыць хуткасць ракеты да 15,2 кілометра ў секунду.
У апошнія дні часта блукаю па лесе. Яго працяжны, крыху тужлівы шум супакойвае, напаўняе нейкай лёгкасцю i бадзёрасцю. Мне здаецца, каб у мяне былі раны, я іх гаіў-бы шумам лесу, яго цішынёй і прахалодай.
Некалькі разоў прыходзіў да ляснога возера, шукаў вачыма знаёмую постаць. Яе не было. Я чакаў, спадзяваўся, i мае наведванні возера зрабіліся яшчэ болей частымі.
Сёння ў мяне асабліва радасны настрой. Нам паведамілі, хто ляціць першым рэйсам на Месяц. Я лячу, лячу да зор! Разам са мной рыхтуецца ў рэйс Віктар. Начальнікам экспедыцыі назначаны Іван Іванавіч Дзянісаў.
На душы ў мяне — радасны непакой перад сустрэчай з чаканым, крыху загадкавым будучым днём. Я цалкам аддаўся марам. Абходжу знаёмыя сцежкі, лугавіны, лясныя сцяжынкі.
Я хутка пакіну цябе, бор, буду сумаваць па табе! Чуеш?
Меднастволы, з цёмназялёнай чупрынай, ён глядзіць на мяне, нічога не адказвае, толькі па-ранейшаму шуміць, шуміць… Можа гэта ён уздыхае, шкадуе аб ростані? Невядома.
Я не прыкмеціў, як падышоў да возера. Над кручай — высокая беланогая бярозка, непадалёку — шэры, патрэсканы камень. Знаёмая сэрцу мясціна! Я міжволі прысеў на камень. Шумелі, каціліся на пясчаны бераг хвалі. Над галавой, пад ледзь прыкметнай вясёлкай, плылі хмары. Я люблю пазіраць на ціхае, спакойнае неба. Яго прастора, халаднаватыя глыбы воблакаў чаруюць сэрца і як-бы астуджаюць пачуцці.
Але па-асабліваму прыгожым становіцца неба тады, калі раптам яно загрукоча, загаворыць магутным, уладным голасам. Хмары ў такі чае робяцца гулкімі, як звон. I хоць іх паласуюць вострыя стрэлы маланак, яны не распаўзаюцца, а плывуць дружна, пагрозліва, і цэлыя вадаспады вады абрушваюцца на палі, лугі, дубровы…
Колькі я сядзеў ля возера, не ведаю. Але нечакана адчуў прыемны подых ветру. Ён даносіў да мяне не вільгаць возера, а пахучую вільгаць далёкіх лугоў, водар кветак.
Я зірнуў на неба. Уга! Блізка навальніца. Хоць вецер не быў модны, але хмары ў вышыні неспакойна варочаліся, закручваліся ў чорны гугі вузел. I не паспеў я ўсхапіцца на ногі, як па лісдях дрэў, па траве закрапаў дождж.
У гэты-ж момант пачуліся дзявочыя галасы. Я ўздрыгнуў. 3 маладога ельніку выбегла некалькі дзяўчат. Яны мітусіліся, шукалі пад дрэвамі схованкі. Нарэшце падбеглі пад старую сасну. Адна дзяўчына адлучылася ад сябровак, заспяшалася да разгалістага нахіленага дрэва.