— Я заключыў кантракт, — адказаў з адчаем Арноль i тут-жа адчуў, што яго дрэнна трымаюць ногі: яны дрыжаць. — У выпадку… — ён запнуўся, потым дадаў: — грошы атрымае бацька.
— Брат! — усклікнуў чорны чалавек, і ў проразях маскі па-кацінаму засвяціліся вочы. — Ты зрабіў памылку. Мы ўсё ведаем! Заўтра ты пакінеш Зямлю і можа быць назаўсёды. Твае браты клавалеры будуць шанаваць тваё имя, будуць помніць твой подзвіг. Ты павінен завяшчаць пяць мільёнаў клану!
Поль Арноль ледзь не застагнаў ад роспачы. Ёнадстуніў крок назад, пахіснуўся і зваліўся-б на падлогу, каб не схапіўся за арэхавую падстаўку, дзе стаяў магнітафон і запісваў усю гэтую размову.
Доўгая чорная рука ўзняла барвовы крыж, паднесла да твару маладога джэнтльмена.
Спакойна, брат, спакойна! Не забывайся, ты — клавалер клана. Мы прынялі тваю кроў, тваё цела.
Поль Арноль убачыў, як аднекуль з цемры выплыў белы ліст паперы, лёг перад ім на круглым маленькім століку.
— Падпішы, брат! Мы — не твой бацька, мы выцягнем альбо грошы альбо жылы з Уолтэра!
Полю здалося, што яму сніцца нейкі цяжкі, страшны сон, што пройдзе хвіліна — і ўсё гэта знікне, развеецца i ён з палёгкай уздыхне.
Але гэта быў не сон. Перад ім у поўзмроку віднелася чорная востраверхая маска, за якой быў схаваны хцівы, жорсткі твар Начнога Ястраба.
О, Поль ведае яго подзвігі! Некалькі дзён ён сам ганарыўся і выхваляўся перад сябрамі-клавалерамі гэтым важатым, лідэрам клана, здзіўляўся яго халоднай разважлівасці, бесцырымоннасці і жорсткаеці,
А цяпер — калі ласка. Сам трапіў у яго бязлітасныя рукі.
Нічога іншага не прыходзілася рабіць, як пакорліва згадзіцца з патрабаваннем Начнога Ястраба.
Поль нахіліўся над столікам і, не чытаючы паперы, падпісаў яе.
— Брат! Будзь гатовы змагацца за свой Гонар, за свой Дом, за Клан i перавагу Белых. Ідзі!.. — каркнуў старэчым, надтрэснутым голасам уладар клана і паставіў неонавы крыж у левы кут залы.
Полю здалося, што яго нехта ўдарыў ззаду. Ён сагнуўся i выбег з жахлівага будынка. Трэба ісці да першай стаянкі таксі. У Поля было адчуванне, быццам нехта нахабна, у прысутнасці людзей, залез у кішэню і забраў усе яго грошы.
Свежае паветра паступова вярнула Поля да сапраўднасці.
Нейкі халодны спалох і збянтэжанасць, якія завалодалі ўсім яго целам у будынку Кложы, зніклі.
Калі як след разважыць, нічога асаблівага не здарылася. Апека клана, вядома, была-б нежаданай. Калі-ж так атрымалася, што-ж, Полю трэба цяпер быць асабліва пільным, асцярожным і абавязкова вярнуцца на Зямлю.
«Калі буду жывы, — разважаў ён, — атрымаю ўсе пяць мільёнаў, з якіх, праўда, давядзецца выдзеліць сёе-тое Максу, ^Робу i, вядома, клану. Аднак я не буду ўсё-ж у пройгрышы. Не, Роб i Макс павінны атрымаць узнагароду яшчэ ў дарозе. Так, так. Тады іх долю атрымае клан, i я стану багатым!»
Поль паскорыў крок. Уперадзе на плошчы чакалі яго ззяючыя лакам раскошныя таксі. Тысяча д’яблаў! Не ўсё прапала, ёсць верныя гарантыі, што і Элсі i долары будуць яго.
Горад яшчэ не спаў. 3 бараў і рэегаранаў даносіліся песні, крыкі, звон шклянак. Але ён нічога не чуў і не заўважаў. Перад вачыма Поля не знікалі твары Макса, Роба, Элсі і барвовы неонавы крыж.
Раздзел пятнаццаты
20 чэрвеня.
Віктар па-ранейшаму мала са мной размаўляе, трымае сябе падкрэслена строга, стрымана. Таму я часцей, чым калі-небуДзь, звяртаюся да дзённіка — майго вернага таварыша. Я давяраю яму ўсе самыя таемныя перажыванні і пачуцці.
Я жыву добра. Калі асалодай жыцця называюць радасць, то яе ў мяне — хоць адбаўляй. У нашай Галактыцы нічога асаблівага не адбылося. Але на свеце ёсць шмат цікавага. Учора газеты паведамілі аб адлёце на Месяц першай касмічнай ракеты Штатаў. Камандзір карабля Поль Арноль сказаў даволі ваяўнічую прамову. Дзівакі! Мала таго, што яны ўжо раскупілі па частках Месяц, яны збіраюцца ўстанавіць пошліны для караблёў іншых краін, якія будуць туды прылятаць.