Я зірнуў на тэлевізар. На экране ў пярэдняй частцы ракеты як-бы выраслі вусы — пышныя, доўгія. Пачалося тармажэнне. Экран мігцеў, свяціўся, i на ім хвалямі прабягалі нейкія загадкавыя цені. Я паглядзеў на Івана Іванавіча. Ён паклаў на маё плячо руку, спакойна і бадзёра сказаў:
— Малайцы! Тармажэнне правялі правільна.
— Дзе-ж ракета? — усклікнуў нехта.
— Праверце факусіроўку экрана…
Прайшло некалькі хвілін напружанага чакання. I вось у правым баку экрана з’явілася шэрая сігара карабля. Ракета рабіла кругавы аблёт Месяца.
У мяне ў душы была і радасць, i нейкая горыч нездавальнення. Хацелася сказаць Дзянісаву з дакорам:
«Першынство за імі! Нам давядзецца толькі паўтарыць чужыя подз'вігі. Эх, Іван Іванавіч!..»
Не ведаю, якім чынам, але ён адгадаў мае думкі. Падышоўшы да мяне, моцна сціснуў плячо, ціха сказаў:
— Не сумуй, хлопча, перамагае той, хто ўмее чакаць!
Экран на нейкі час патух. Адлюстраванне ракеты адсунулася за рамку, знікла. Хвіліна — i на экране, заняўшы ўсю яго плошчу, узнік твар чалавека з задаволенай, пагардлівай усмешкай на вуснах. На ім быў чорны з іголачкі смокінг, гальштук у буйную гарошыну. Гэта быў^Поль Арноль. Зрабіўшы жэст, дастойны тэатральнага героя, ён загаварыў:
— Містэр прэзідэнт! Лэдзі і джэнтльмены Штатаў і ўсяго свету!
Слухайце і глядзіце нас! Мара чалавецтва здзейснена. Мы наблізіліся да Месяца, ён унізе пад намі. Хэло, сябры! Палёт прайшоў выдатна. Адчуванне ў нас самае найлепшае. Элсі, я в$ру i спадзяюся, ты бачыш мяне. Рыхтуйся да сустрэчы на Зямлі. Мы выканаем заданне Штатаў. Хай ведае ўвесь свет — з гэтай хвіліны наша краіна павялічваецца на адзін штат. Губернатарам яго па волі прэзідэнта прызначаюся я. Для ўсіх прылятаючых на Месяц караблёў устанаўліваецца строгі тарыф — за адну гадзіну стаянкі ў любым месцы плата 2 ООО долапаў. Слухайце і глядзіце ўсе, усе! Першая перадача з барта карабля на Месяцы заканчваецца. Экіпаж ракеты рыхтуецца да пасадкі. Мы разгорнем палотнішча сцяга Штатаў у кратэры Капернік. Няхай жыве новы штат! Слухайце і глядзіце нашы наступныя перадачы.
Хоць Арноль гаварыў на англійскай мове, усе прысутныя ў гэтай зале разумелі яго. Алег паглядзеў на Рэндола. Тэты заўсёды спакойны чалавек сёння нерваваўся. Мускулісты прадаўгаваты твар быў напружаны, вочы звузіліся, і нязменны іх бляск нібы быў патушаны. Зморшчыны на высокім ілбе нібы паглыбіліся, зблізіліся.
Я зразумеў яго настрой. Ён ніколі не мог спакойна адносіцца да самазадаволеных балбатуноў.
Іван Іванавіч Дзянісаў стаў у баку, назіраў за ўсім і ўсміхаўся. Што ён думаў? Цяжка адказаць. Мне здаецца, што ён і пагардліва адносіўся да фанабэрыстага замежнага калумба, але ўсё-ж крыху шкадаваў яго. Няўжо ён угадваў яго незайздросны далейшы лёс? Ці верыў, што совецкая экспедыцыя пахваліцца не такімі подзвігамі? Дакладна на гэта я не мог адказаць.
Мы вярталіся дадому разам з Віктарам. Гаварылі, вядома, пра апошнюю падзею. Я адчуў у яго словах нейкую абыякавасць да будучага нашага палёту. «Усё гэта выдумка, непатрэбшчына! — гаварыў ён. — Месяц… Месяц».
Я, вядома, заспрачаўся з ім. Мы гаварылі горача, потым я спытаў яго: «Можа ты адмовішся ляцець? У цябе-ж такія думкі!»
Ён змоўк і некалькі хвілін ішоў як-бы аб нечым разважаючы. Пасля рэзка спыніўся, сказаў: «А ведаеш, дальбог, адмовіўся-б. Але ты ляціш, і я ад цябе не адстану!» «Баішся, што славу забяру ўсю?» — спытаў я з’едліва. Ен нічога не гэта не адказаў. Бачу я: мы ўсё больш і больш аддаляемся адзін ад аднаго. Шкада!
Я па-ранейшаму думаю аб Наташы. Ці дружыць Віктар з ёю? У апошнія дні нідзе яе не бачыў. Хоць я не веру ў прыкметы, але сустрэча двойчы на адным і тым-жа месцы не так сабе. А як шчыра яна гаварыла! I апошнія яе словы… Не, яна не кахае Віктара, не кахае!
Раздзел шаснаццаты
Сенатар Уолтэр сустрэў Фрэнка Уэста на парозе дома.
— Вельмі рад бачыць вас, — весела прамовіў ён. — Як справы фірмы?
— О-о-о, веры-веры гуд! — падкінуўшы капялюш, задаволена адказаў той.
— Вы не спазніліся. Заходзьце, палюбуйцеся: нашы хлопцы чорту рогі збіваюць. Ведаеце, я сцвярджаў i зараз сцвярджаю: найвялікшым палкаводцам нашага часу з’яўляецца Долар! Ён выйгравае такі рашаючыя бітвы ў свеце, што любы генерал можа пазайздросціць. Як вы думаеце?
Фрэнк Уэст ветліва ўсміхнуўся:
— Я пакланяюся вашаму палкавоццу ўжо болын сарака год і цалкам згодны з вамі ў ацэнцы яго вартасцей.
Доўгі лёкай з вусікамі адчыніў перад імі дзверы. Сенатар праводзіў свайго старога друга ў гасціную.