Выбрать главу

— Ты павінна змірыцца з лёсам, — лагодна прамовіў сенатар, спыніўшыся. — Поль — нацыянальны герой Штатаў. Ягоне забудуць пакалецні…

Элсі закрыла твар рукамі. Плечы яе затрэсліся ад плачу.

* * *

— Які дзівосны свет! — усклікнуў Макс, аглядаючы праз шырокі ілюмінатар крутыя камяністыя бакі Месяца.

Задаволена свяціўся ўспацелы твар былога рыбака. Хутка яны выканаюць самае важнае заданне — разгорнуць сцяг Штатаў у кратэры Капернік. Цяпер думкі Макса былі скіраваны на Зямлю. Там, у галоўным горадзе Штатаў, для яго падрыхтаваны чэк. Ён будзе мець грошы, купіць самы лепшы рыбалоўны траўлер, зажыве ціха, спакойна, багата. Успамін аб гэтым прымусіў радасна забіцца сэрца. Макс пачаў напяваць нейкі вясёлы матыў.

— Задаволены? — спытаў Поль Арноль — Як бачыде, хлопчыкі, нам пашанцавала. Мы здзівілі ўвесь свет. Гэта называецца чыстая работа. Так, Макс?

— Вядома. Толькі трэба ўдала правесді пасадку.

— Правядзем, не турбуйся. Самае страшнае — ззаду, — адказаў з уласцівай яму самаўпэўненасцю Арноль.

Унізе віднеўся заліў Гарачыні. На ім выразнай паласой ляжала мяжа ночы і святла. I вось ракета трапіла ў густую непраглядіную цемру. Зусім іншым стала неба. На ім па-новаму, прыгожа і ласкава зіхацеў аранжава-блакітны шар Зямлі.

— Палюбуйцеся, якія тут бываюць ночы, — заўважыў Поль.

Макс і Роб прыпалі да ілюмінатараў. Густая, жахлівая цемра акружала іх. Але пад ракетай, на Месяцы, выразна былі відаць скалы, ланцугі гор.

Поль падышоў да пульта кіравання, загадаў Максу зрабіць некалькі фотаздымкаў. Ён прыняў пыхлівую паставу, нядбайна трымаючы ў руках сцяжок Штатаў. На яго твары трапятала ўсмешка захаплення.

— О’кэй! — закрычаў ён, і Макс схаваў фотаапарат. — На пасадку!

Сонца вынырнула з-за зубчатага краю Месяца. Відно, як бяжыць,

адсоўваецца ўсё далей і далей. На Месяцы пачынаецца дзень. Пара!

Вогненныя факелы газавых патокаў успыхнулі ўперадзе ракеты. Яна ўся задрыжала, як-бы нагіружылася.

— Зніжаемся! — усклікнуў Макс, павярнуўшы галаву да ілюмінатара.

Хоць пры тармажэнні ўзнікае не такая ўжо вялікая перагрузка, але падарожнікі не сядзелі, а ляжалі. Толькі Поль Арноль стаяў перад экранам тэлевізара і ўсё нешта гаварыў, перадаваў на Зямлю.

Макс радаваўся ў душы: нарэшце заканчваецца першы этап поўнага нечаканасцей падарожжа. Хутка яны вернуцца на Зямлю. Вядома, ён ажэніцца з Эдзіт, абзавядзецца гаспадаркай. У яго абавязкова будзе каменны домік, аўтамашына. З’явяцца дзеці. Зацвіце садзік ля дома. Кожны дзень яго будуць сустракаць з работы жонка, дзеці. Ён — гаспадар! Яго будуць паважаць, пры сустрэчы кланяцца, паціскаць моцна рукі. I, вядома, стануць жартаваць: «Ну, як, містэр Макс, дапамог вам Месяц?» А ён паблажліва ўсміхнецца, адкажа: «Так, сэр».

У каюце нешта гудзела, сапло. Над галавой вентылятары падавалі свежае халаднаватае паветра. Хоць грудзі сціснуліся ад перагрузкі, Макс не заўважаў удушша. Крыху адчувалася, што адліла ад галавы кроў. Невялікая, малапрыкметная пакута: хутка міне хвіліна — i яны адчуюць здзіўляючую лёгкасць у целе i амаль не будуць важыць…

Нечакана ля пульта кіравання нешта грукнула. Макс i Роб падхапіліся з канапак. На (падлозе нерухома, як мёртвы, ляжаў іх капітан. Макс падбег першы, зірнуў на Поля і ўсё зразумеў.

Трэба-ж было стаяць ля тэлевізара! 3 носа i рота капітана цякла кроў. Вочы былі закрытыя, твар, як ў мерцвяка. Поль страціў прытомнасць.

— Роб, лякарствы! — папрасіў Макс. 3 цяжкасцю перастаўляючы ногі, той падышоў да светлай пластмасавай скрынкі. У гэты-ж час Макс адчуў, што з цела нібы зваліўся вялікі цяжар.

— Слава ўсявышняму! — сказаў ён. — Маторы выключаны. Ляцім па інерцыі.

Рыбак асцярожна падняў з падлогі Поля, паклаў яго на мяккую губчатую канапку і замацаваў спецыяльнымі раменьчыкамі. Роб прынёс лякарствы. Капітану далі панюхаць нашатырны спірт. Ён паварушыўся, але вачэй не адкрыў.

— Містэр Поль! Прачніцеся! — клікаў Макс. — Вы нас бачыце?

Роб прыклаў да грудзей Арноля вуха, прыслухаўся.

— Дыханне неглыбокае, перарывістае, — сказаў ён. — Трэба даць кісларод…"

Адпіхнуўшыся ад сцяны, ён узняўся ў паветра і, як самы віртуозны акрабат, адразу апынуўся ў другім канды каюты. У санітарнай шуфлядзе Роб знайшоў балончык з кіслародам. I сам здзівіўся: як добра паклападіліся аб іх, нават самыя дробязі ўлічаны.

Глынуўшы кісларода, Поль адразу адкрыў вочы і здзіўлена паглядзеў вакол.

— Дзе я? Што са мною? — спалохана спытаў ён і прыўзняўся на канапцы.