Выбрать главу

— Усё ў парадку! Не трывожцеея, містэр…

— Мы зніжаемся?

— Так, маторы ўжо выключаны.

Поль Арноль адвязаўся ад канапкі, наблізіўся да пульта кіравання і паглядзеў на высотамер.

— 800 кілометраў…— прамовіў Поль іціха, насцярожана. — Чаму мы рухаемся, чорт пабяры? Калі-ж пачнецца пасадка?

— Не ведаю, — разгублена паціснуў плячыма Макс. — Кіруюць пасадкай з Зямлі…

Поль націснуў на кнопку тэлевізара. Успыхнуў экран. Але што за ліха? Ён маўчаў. Што здарылася? Аварыя? Позірк адшукаў бліскучы цыферблат паказчыка гаручага ракеты. Стрэлка стаяла на нулі.

— О, божа! Мы загінулі! — зняможана сказаў Поль і апусціўся ў 'крэсла штурмана. Вочы яго ліхаманкава бегалі па прыладах, як-бы шукаючы ратунку. Потым ён усхапіўся, рэзка павярнуўся ў бок Макса.

— Якога д’ябла ты глядзеў? Як усё здарылася? — загрымеў ён на ўсю каюту. — Адказвай!

— Капітан, палёт праходзіў правільна, — прамовіў штурман. — Вось мае запісы. Потым вы страцілі прытомнасць, i я з Робам ратавалі вас. На маю думку, мала працавалі маторы. Вось мы і ляцім па кругавой арбіце вакол Месяца.

— А чаму іне дзейнічае радыё, тэлевізар? — запытаў капітан і тут-жа ўскрыкнуў:— Адбылася аварыя. Клянуся небам, гэта так! Куды ты глядзеў, Макс? — наступаў на штурмана Арноль. — Ты павінен быў прадухіліць аварыю! Павінен! Што паказвалі лаката'ры?

Макс выцягнуў з апарата плёнку, пракруціў яе праз павелічальны светлавы фільтр. На плёнцы быў адзначаны след двух певялікіх метэораў, якія пранесліся ў 50 кілометрах ад карабля.

— Як бачыце, містэр, — прамовіў Макс. — Метэоры тут ні пры чым_

— Аслы! Ідыёты! Адказвайце, што здарылася! — нерваваўся Поль, размахваючы сціснутымі ў бяссільнай злосці кулакамі.— Ты памрэш, Макс! Ты нас падвёў.

— Містэр Поль, я не прашу літасці, але я не вінаваты…

Арноль стау ля пульта кіравання, круціў рычажкі, націскаў кнопкі. Кантрольныя і вымяральныя прылады былі ў спраўнасці. Тады ён уключыў рэактар і загадаў спецыяльным машынам падаць вадкі вадарод. Яны запрацавалі, але дарэмна: у рэактар не трапляла ніводнай кроплі паліва.

— Містэр Поль, мы дарэмна трацім час, — прамовіў Макс. — Па майму падліку, наша ракета не можа стаць спадарожнікам Месяца. Дазвольце праверыць антэну. Нам трэба звязацца з Зямлёй.

— Ідзіце!

Макс з дапамогай Роба хутка апрануў касмічны касцюм, напоўніў балон паветрам і ўвайшоў у шлюзавую камеру. Роб уключыў вакуумныя домпы, потым адчыніў знешнюю дзверцу ракеты.

Макс злёгку адпіхнуўся нагамі і вылецеў у чорную бездань суеветнай прасторы. Тут-жа азірнуўся: карабель стаяў нерухома на адным месцы. Бось дзіва! I ён сам нікуды не падае, не ляціць, хоць унізе, пад нагамі, жахлівае бяздонне, усыпанае безліччу зорак.

Чакайце, дзе-ж тут ніз, верх, бакі? Яны зніклі. Існуе толькі чорная маўклівая глыбіня, якая праглынула ўсё — і Месяц, і Зямлю, і Сонца, і карабель…

Няўжо ракета стаіць на месцы? Не! Яна ляціць і вельмі хутка. Яе спакой з’яўляецца ўяўным, адносным.

Што-ж здарылася з ёю? Макс уключыў рэактыўны маторчык і касцюмны ліхтар. Наблізіўшыся да срабрыстай сталёвай грамады, ён накіраваў прамень ліхтарыка на антэну.

Антэны не было. Бяда не толькі ў тым, што нехапіла паліва — цяпер няма ніякай магчымасці паслаць у эфір сігналы аварыі, прасіць з Зямлі дапамогу.

Макс пільна агледзеў месца злучэння антэны з бартом карабля. Над сталёвай абшыўкай тырчэў тоўсты медны шпянёк, на якім быў выразна. відаць злом. Не засталося на ракеце і тэлевізійнай антэны.

У сё стала зразумела: ад вібрацыі ў часе тармажэшя яны не вытрымалі. Аграмадны сусвет замкнуўся ў адной кропцы. Цяпер яны былі адарваны ад Зямлі i ад жыцця. 1х карабель ператварыўся ў металічную труну.

— Макс? — пытаўся па радыётэлефону Поль. — Чаго маўчыш? Мы чакаем тваіх вестак. Што з антэнай?

— Бяда, містэр Поль, вялікая бяда, — цяжка ўздыхнуў штурман. — .Мы загінулі, — і ён падрабязна расказаў аб сваім абследаванні.

— Праверце ўсё вакол ракеты, пашукайце ix — i хутка назад.

— Будзе зроблена, капітан!

Макс уключыў маторчык і паімчаўся за карму ракеты. Свой шлях ён не асвятляў. Калі-б антэны па інерцыі ляцелі ўслед за ракетай і знаходзіліся недалёка, яны былі-б добра бачны.

I раптам — што гэта? Уперадзе з’явілася круглая бліскучая зорка, яна з кожнай хвілінай павялічвалася, рабілася ярчэйшай.

Толькі цяпер здагадаўся Макс: гэта-ж совецкая аўтаматычная ракета! Якраз на вышыні 800 км праходзіць яе арбіта. У грудзях Макса затрапятала сэрца. Думка, дзёрзкая, смелая, авалодала ўсёй яго істотай. Цуда! Ці не бог хоча дапамагчы ім. Калі ракета наблізіцца, ёсць магчымасць прычапіцца да яе, забрацца ў яе каюту i даць на Зямлю сігнал аб няшчасці на караблі «Анаконда».