Выбрать главу

— Мала яны дапамогуць, калі сустрэнецца цэлая скала. У такіх выпадках толькі рукі i вочы.

— Вядома, — згадзіўся Алег. — Для чаго-ж мы будзем у ракеце? Даляцім, Віктар, даляцім!

Нечакана дзверы ў пакой адчыніліся, i хлопцы ўбачылі на парозе Івана Іванавіча Дзянісава. Ён быў у парусінавым светлым касцюме, які здаваўся для яго постаці крыху мешкаватым, у лёгкім капелюшы з рысавай саломкі. Прафесар быў нечым усхваляваны. Ён агледзеў прыжмуранымі вачыма штурманскі пакой, зняў капялюш і, бадзёра ўоміхнуўшыся, падышоў да хлопцаў.

— Магу вам паведаміць па сакрэту, — сказаў ён, — на карабель пагружаюць абсталяванне для рэтрансляцыйнай тэлевізійнай станцыі.

— Нарэшце! — усклікнуў Алег і, па-вайсковаму выцягнуўшыся, спытаў: —Таварыш камандзір карабля, што загадаеце…

Дзянісаў перапыніў:

— Запомні, Алег, я начальнік экспедыцыі і ніякі не камандзір.

Штурман здзівіўся.

— Карабель i без камандзіра?.. Дзіўна… — і паціснуў плячыма.

— Дарэмна так думаеш. Ён ёсць, — растлумачыў Дзянісаў, — але, клянуся, не я!

— Хто-ж тады? — у адзін голас запыталіся Алег і Віктар.

Іван Іванавіч хітравата прыжмурыў вочы:

— Прыдзе час, ён сам аб’явіцца…

Хлопцы здзіўлена паглядалі адзін на аднаго, добра не разумеючы, жартуе Іван Іванавіч ці гаворыць праўду.

Уее, нібы дамовіўшыся, разам падышлі да высокага, расчьіненага насцеж акна. На захадзе палымнеў рознакаляровасцю фарбаў вечар. 3 шырокіх алеяў, дзе згусціліся цені, струменіў халадок, павявала вільгаццю.

Перад імі раскінуўся — неабсяжны прастор. Яго ўпрыгожвалі не толькі прырода, але і чалавечы геній — удалечыні між зеляніны віднеліся купалы і стрэльчатыя вежы будынкаў, мачты, аркі, каланады палацаў. Перад імі ляжала ва ўсёй велічы і вечаровай прыгажосці Зямля — калыска розуму, крылатай думкі, дзёрзкіх сэрцаў.

Любаванне адкрытым ва ўсе бакі прасторам выклікала ў іх душы не толькі радасць, захапленне, але і роздум, нейкі незразумелы смутак.

Іван Іванавіч зняў капялюш, выцер хусцінкай лоб. Блакітныя вочы яго блішчэлі нецярплівай радасцю, на вуснах застыгла ўсмешка.

Нечакана пачуўся нізкі, працяглы гудок: уепыхнуў экран тэлевізафона. Чорнабровая, з пухлымі губамі дзяўчына, як-бы пазіраючы ў вочы Івану Іванавічу, прамовіла:

— Гаворыць Масква! Слухайце экстранае паведамленне ўрада Саюза ССР. 25 чэрвеня з спецыяльнага касмадрома ў 12.00 адбудзецца старт ракеты «Вулкан», якая возьме курс на Месяц. Мэта палёту — вывучыць прыроду Месяца, даведацца аб магчымасцях арганізацыі там навукова-даследчага гарадка, заснаваць рэтрансляцыйную тэлевізійную станцыю, апрача ўсяго, — выратаваць членаў экіпажа ракеты «Анаконда», якая пацярпела аварыю ў космасе.

Малінавыя водсветы зары палалі ў шыбах вокнаў, у шырокім люстры басейна, што быў непадалёк ад ракетапорта, на вільготных стужках асфальтавых дарог. Дзянісаў глядзеў у сіняваты купал неба прагна, зачаравана, як быццам у ім ён бачыў найвялікшую ў свеце прыгажосць.

* * *

Члены экіпажа «Вулкан» прыляцелі з Масквы на касмадром на паветраным аўтамабілі. Узыходзіла сонца. Дыміўся, зіхацеў ранішніімі росаімі шырокі стэп. Хоць воблакі ў небе стаялі амаль на месцы, няцяжка было лрыкмеціць, як яны паступова раставалі. Свежыя патокі паветра цяклі — не ўздоўж па стэпу, а ад зямлі ў неба.

На касмадроме іх сустрэлі члены ўрадавай камісіі і карэспандэнты розных газет свету. Праважаючых было вельмі мала, бо раён касмадрома з’яўляўся небяспечнай зонай. Старт павінен перадавацца тэлецэнтрамі буйнейшых гарадоў краіны, і яго ўбачаць мільёны людзей.

Дзянісаў, Віктар Машук і Алег Дрозд… Здавалася, гэта стаялі два сыны з бацькам, апранутыя па-дарожнаму. Успыхвалі агні «бліцаў», стракаталі кінокамеры. Такімі — гордымі, са стрыманымі ўсмешкамі — бачылі іх у гэтую хвіліну ў Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Мінску…

Нарэшце да Дзянісава падышоў начальнік касмадрома.

— Прабачце, апошні раз турбуем. Вас просяць зайсці на санітарньг пункт.

— Ах, гэтыя праверкі! Замучылі нас, — уздыхнуў прафесар і кіўнуў хлопцам, каб ішлі за ім.

Яны спусціліся па бетонных прыступках у падземны будынак. Віктар мала спаў гэтай ноччу. Надакучлівыя думкі былі неадчэпнымі. Прад вачыма мільгалі малюнкі карабля, пустога чорнага неба, уяўляліся нечаканыя сустрэчы з метэарытамі.

У санітарным пункце касмічных падарожнікаў акружыў цэлы натоўп урачоў.