— Ды выпусціце нас жывымі. Страўнік замучылі, — гаварыў Іван Іванавіч высокаму ў акулярах прафесару. — Пульс, ціск, дыханне — усё ў норме.
— Не, галубок, не, мы яшчэ раз праверым, — адчуваючы сваю ўладу, жартаўліва адказваў той і старанна выстукваў грудзі.
Віктар Машук стаяў ля канапкі, апранаўся.
— У вас, малады чалавек, здароўя на пяць палётаў, — сказаў задаволена старшыня камісіі, аглядаючы яго муекулістае цела.
— Калі ў яго на пяць, у Алега на дзесяць, — у тон яму заўважыў Іван Іванавіч. — Мы з ім ужо старыя падарожнікі…
Але агляд Алега нешта зацягваўся. Рыжавалосая жанчына падазрона аглядала яго твар, некалькі разоў падлічыла пульс і, нарэшце, прапанавала змераць тэмпературу.
Алег незадаволена зморшчыўся. Падышоў Іван Іванавіч Дзянісаў і стаў нецярпліва чакаць выніку агляду.
— Ну, што? — пацікавіўся ён, калі доктар выцягнула з-пад пахі хлопца градуснік.
— 35,6 градуса, — абвясціла яна, здзіўлена ўскінуўшы вочы. — Ператамленне… Што з вамі здарылася?
— Нічога асаблівага, — адказаў Алег. — Малавата спаў — вось і ўсё.
— Усё-ж я вымушана затрымаць вас, — засмучана сказала яна i павярнулася да Дзянісава. — Іван Іванавіч, у вас ёсць запасныя людзі?
Дзянісаў незадаволена бліснуў вачыма.
— Наталля Сдяпанаўна, што-ж гэта атрымліваецца? Вы гвалтоўна адбіраеце ў мяне бывалага штурмана…
— Усё гэта правільна, але ў нас такі абавязак: дазваляць палёт толькі здаровым. Разумееце?
Дзянісаў захваляваўся.
— Наталля Сцяпанаўна, вы-ж самі ведаеце: Алег прайшоў усе трэніроўкі, паказаў найлепшыя вынікі. Я ўпэўнены за яго, спадзяюся…
Алег спалохаўся, аж збялеў. Якая непрыемная гісторыя! Не выканаў распарадак дня — і вось лыпай вачыма.
Віктар, пачуўшы ўзбуджаную размову Дзянісава з доктарам, падышоў да іх. Задаволенне мільганула ў яго ўсмешцы, якую ён адразу-ж паспяшаўся пагасіць. Нейкі момант Віктар стаяў нерухома, як-бы нешта абдумваючы. Потым штурхнуў у плячо Алега.
— Схітрыў? Так? — ціха, з несхаванай нянавісцю спытаў Віктар. — Але май на ўвазе: пераможца атрымлівае ўсё!
— Віктар, пра што ты? — спалохана зірнуў на таварыша Алег. Потым дакорліва пакруціў галавой і сказаў: — Нікчэмныя ў дябе думкі, Віктар. Я думаў, ты разумнейшы… — і адвярнуўся ў бок.
Урачы спрачаліся, даказвалі адзін аднаму. Алег зразумеў: у іх не было пэўнай цвёрдай думкі і рашэння. I вось Алегам зацікавіўся галоўны ўрач. Ён сам агледзеў яго, выслухаў.
— Галава не баліць?
— Не.
— Не адчуваеце стомы?
— Не.
— Жадаеце ляцець?
— Што за пытанне, доктар, — усхвалявана адказаў Алег. — Не толькі хачу, я жыву гэтым палётам!
— Бачу, бачу, таварыш Дрозд, — усміхнуўся галоўны ўрач. — Ваша шчасце, што я добра ведаю вас i ваш арганізм. А то давялося-б ля тэлевізафона сумаваць. Апранайцеся!
Алег быў рады. Калі падарожшкі пачалі развітвацца, хлопец шчыра^ з удзячнасцю паціснуў руку галоўнаму ўрачу і жартаўліва сказаў:
— Я веру, доктар, прыдзе час, і вы будзеце спецыяльна пасылаць хворых на Месяц, дзе мы пабудуем санаторыі і лячэбніцы.
— Ляціце! Шчаслівай вам дарогі.
Калі яны выйшлі з санітарнага пункта, іх зноў акружыў гаманлівы натоўп. У рукі перадаваліся блакноты, кніжкі, і яны таропкім росчыркам самапісак пакідалі там свае аўтографы.
Карэспандэнты радыё даймалі Дзянісава просьбамі сказаць некалькі слоў перад мікрафонам.
I вось высока, над стэпам узляцела сігнальная ракета.
— На старт! — загучала каманда.
Аднекуль выбеглі піонеры з пышнымі букетамі кветак і ўручылі іх пад апладысменты праважаючых смелым падарожнікам.
Дзянісаў, Віктар і Алег, развітаўшыся са знаёмымі і служачымі касмадрома, пайшлі па бетаніраванай дарожцы да ўзлётнай эстакады. Следам за імі несліся ўрачыстыя воклічы, грымела нескладанае, але радаснае «ўра».
I вось непадалёку — доўгі верацёнападобны корпус «Вулкана». Здавалася, гэта ляжаў магутны акіянскі кіт, толькі што выцягнуты з вады. Ільоніліся, блішчалі пад сонцам дбала адпаліраваныя крутыя бакі карабля.
Іван Іванавіч Дзянісаў паважна ўзняўся па лесвіцы да ўваходнага люка, адчыніў яго і павярнуўся да натоўпу. У той-жа момант шырокім прыбоем загучала ўрачыстая магутная мелодыя гімна. Падарожнікі ўвайшлі ў ракету.
Алег паглядзеў у ілюмінатар. У неба зноў узляцела ракета, і ўсе людзі, што былі на каемадроме, заспяшаліся да сховішчаў. Некалькі хвілін — і члены экіпажа занялі свае імесцы. Старт пачаўся зусім нечакана. Ужо беглі ў нейкім ліхаманкавым разгоне за ілюмінатарамі пакатыя бето-нныя бакі будынкаў касмадрома, высокія вежы антэн лакатараў, басейны, фантаны, істужкі дарогі, — а ў ракеце яшчэ ніхто не адчуваў руху. Нарэшце, пачуўся прарэзлівы посвіст, які раптам ператварыўся ў грымотны грукат.