Эластычны матрац выгнуўся пад Алегам, і юнак выразна адчуў, як на яго грудзі зваліўся нябачны магутны цяжар.
Цяжкая стома завалодала ўсім целам, нехапала паветра. На ілбе выступіў халодны ліпкі пот. Калі Алег адчуў гэта, захваляваўся. Ці не звыш нормы павялічвалася паскарэнне? Ён націснуў на спецыяльную кнопку, і ў ракеце пачуўся голас:
— Вышыня 20 тысяч метраў, тэмпература мінус 42 градуса, паскарэнне 2,5 кілометра ў секунду.
Гэта гаварыў аўтаматычны індыкатар, які з дапамогай мініятурнай электроннай машыны праз кожную хвіліну палёту мог даваць усе неабход: ныя для экіпажа звесткі.
Алег супакоіўся. Палёт праходзіў дакладна па плану. На сёмай хвіліне індыкатар паведаміў:
— Вышыня 2 тысячы кілометраў, тэмпература — 215 градусаў, пад намі Сахалін, паскарэнне 5,7 кілометра ў секунду.
Яшчэ некалькі стамляючых хвілін чакання і «Вулкан» набывае хуткасць 7,8 кілометра ў секунду. Выключаюцца маторы. Ракета робіць шырокі круг вакол Зямлі.
Падарожнікі ўстаюць з гумавых канапак і, ператварыўшы іх у крэслы, зручна садзяцца.
Алег пазірае ў чорнае, як сажа, неба і ўключае кароткахвалевыя перадатчыкі.
— «Вулкан!», «Вулкан!» — даносіцца з эфіра. — Мы бачым цябе. Прымі прывітанне ад «Амура».
— Гаворыць Прага! Члены калектыву навуковай станцыі Чэхаславацкай Рэспублікі моцна ціснуць вашы рукі і жадаюць шчаслівага плавання.
— Мы з Дуная!.. Мы з Дуная!.. Кланяйцеся ад нас Месяцу.
Потым слова было перададзена «Луары», «Варшаве» і «Каўказу» — усім касмічным астравам, якія курсіравалі па сваіх дарогах-арбітах вакол роднай планеты.
Хутка «Вулкан» павінен быў наблізіцца да «Зоркі Кэц», прыняць ад яе падрыхтаванае паліва, неабходнае для далейшага падарожжа ракеты.
Алег уключыў тэлевізар. На пульсуючым, нібы з вады, шкле вырысавалася аграмаднае вобад-кола. Яно ззяла, пералівалася сотнямі агнёў. Там жылі, працавалі людзі. Штучны спадарожнік ляцеў па сваёй арбіце з хуткасцю да васьмі кілометраў у секунду.
— Сябры! Мы падыходзім да вас, сустракайце! — прамовіў Алег, убачыўшы ў экране капітанскую каюту і вясёлыя твары яе жыхароў.
— Мы гатовы! Высылаем на вашу арбіту хуткаоныя ракеты з цыстэрнамі, — пачулася ў адказ. I Алег пераключыў тэлевізар, каб паглядзець, як з гэтых дыстэрн будзе перапампоўвацца паліва-акісляльнік.
Пятнаццаць хвілін — i «Вулкан» быў запраўлены. Цяпер ён выходзіў на трасу свайго вялікага падарожжа.
Вобад «Зоркі Кэд» схаваўся за рамку экрана, бліснуў двума яркімі снапамі пражэктараў. Бывай, Зямля! Ты апошняя праводзіш нас у далёкі шлях, зычыш шчасдя і поспехаў.
Хоць падарожшкі прайшлі ўсе трэніроўкі на Зямлі, але страта вагі выклікала непрыемныя адчуванш. Здавалася, яны некуды падаюць, правальваюцца. Ныла, замірала сэрда ў грудзях…
Толькі тут, у касмічным караблі, можна па-сапраўднаму зразумець значэнне сілы цяжару. Што было-б, калі-б раптам наша планета страціла гэтую сілу? Паветра адразу знікла-б у касмічнай прасторы, выпарыліся-б моры і акіяны; паязды, аўтамашыны і людзі пры нязначным руху адрываліся-б і ляделі ў бездань. Толькі пры пералётах з адной планеты на другую чалавеку даводзіцца сустракацца з бязважкасцю. Калі-б у ракеце ўсе рэчы не былі прымацаваны да сцен спецыяльнымі скобамі, кручкамі і гумавыімі цясёмкамі — яны зрушыліся-б з меец і блукалі-б, як жывыя, з кута ў кут, ад сцяны да сцяны.
Іван Іванавіч сядзеў ля тэлескопа, Віктар заняў месца ля пульта кіравання. У Алега быў вольны час.
«Вулкан» павялічыў хуткасць. Па шырокай поўэліптычнай крывой накіраваўся на стацыянарную арбіту. Яна адрозніваецца ад усіх арбіт тым, што ракета, праходзячы па ёй, будзе як-бы прывязана да аднаго i таго-ж пункта Зямлі. Гэта ствараецца таму, што «Вулкан» будзе рабіць поўны круг вакол планеты за 24 гадзіны.
Спакойна рухаліся стрэлкі прыбораў. Марудна бег час. Над цыферблатам скораметра ўспыхваў чырвоны агеньчык. Няспраўнасць? Так, ракета ў сваім палёце адстае ад графіка на 500 метраў.
Віктар павярнуўся да Алега, кіўнуў галавою: паглядзі, зроблена першае папярэджанне штурману. Але ён нават i не дакрануўся да прыбораў. Яны самі выправяць памылку апаратаў, дадуць каманду павялічыць хуткасць.
Так яно і атрымалася. Вестка аб адставанні была прынята своечасова, i цяпер Віктар назіраў, як стрэлка скораметра пачала хутка схіляцца да жоўтай рыскі.
Чырвоны трывожны агеньчык патух. Ракета ідзе дакладна па графіку.