Выбрать главу

Высока ў небе, над горадам, вісеў аграмадны шар, асветлены мяккім, жаўтаватым святлом. Вакол яго на чорным аксаміце вышьгні ўсплывалі, расцякаліся агністыя словы: «Месяц — народу Штатаў. Купляйце акцыі на ўчасткі! Вы будзеце самьімі багатымі ў свеце. Адзін долар на Зямлі — мільёны на Месяцы».

Гандлёвы азарт, прага нажывы затуманілі свядомасць буйных і дробных бізнесменаў. Яны крычалі, прабіваліся наперад, падалі, падымаліся і зноў беглі… Твары іх успацелі. Пранырлівыя, сквапныя вочы наліваліся крывёю…

Да самай раніцы бушаваў вялікі горад, абуджаны незвычайнай весткай. I вось з палацаў, гмахаў небаскробаў нібы нехта сарваў зорны, зіхатлівы дыван. Небаскробы цяпер вырысоўваліся шэрымі непрывабнымі веліканамі… Дым і туман запоўніў каменаыя цясніны вуліц. Узышло сонца. Здавалася, некуды знік, патануў дзівосны горад-прывід, сатканы з агнёў і мігатлтага полымя. На яго месцы засталося толькі нагрувашчанне каменя, сталі і шкла.

Першы дзень продажу акцый на ўчасткі на Месяцы… Бізнесмены шалелі ад гарачкі нажывы.

Палац «Кароль Рэсіпублікі», — самы велізарны будынак на Юніён-скверы — зрабіўся падобны на чалавечы мурашнік. Тут размясцілася галоўная маклерская біржа па продажу акцый. На ўсіх пятнаццаці паверхах— больш трох тысяч кас. У аграмадных залах i файэ не бачна твараў людзей — толькі адны капелюшы і модныя кепі. Пад распісанай i аздобленай цяжкай люстрай столлю — сіняватае воблачка ад папяроснага дыму.

У самым канцы палаца ля закратаванага акна высокі і плячысты джэнтльмен, стаўшы на сплеценыя рукі сваіх калег, гаворыць прамову. Слоў не чутно, ён энергічна, з запалам махае рукамі, горда ўстрасае галавой…

I вось на двух супрацьлеглых сценах у плеценых залатых рамах успыхваюць малочна-белыя экраны.

Натоўп замірае. Чорныя капелюшы шчыльней ціснуцца да сцен. На экранах узнжае добрадушны твар сенатара Уолтэра… Ён выцірае хусцінкай з ілба пот, не спяшаючыся, гаворыць:

— Вітаю вас, дарагія суайчыннікі, з вялікім святам. Сёння мы падзелім самы тлусты пірог, які падаравала нам неба. Бачыць бог, мы ўмеем жыць, мы разумеем цану жыцця i яго прыгажосць. У нас існуе права долара i больш ніякага права! Месяц наш, бо ў нас долары. Мы пабудуем там гасцініцы, чыгункі, рэстараны. Калі хочаце заўтра прачнуцца багатымі, купляйце акцыі нашага канцэрна. Сёння кожны квадратны метр Месяца — долар. Заўтра — за гэтую цану вы яго не купіце. Хачу пахваліцца, лэдзі i джэнтльмены. Мой даўні сябар Франк Уэст закупіў Мора Дажджоў. Наступным летам ён запрашае вас адпачыць у яго нябесным санаторыі. Спяшайцеся! Падлічвайце долары! Да вашых паслуг адкрываюцца касы… — закончыў з уздымам сенатар, зняў капялюш з пляшывай галавы, пакланіўся.

Адкрыліся акенцы хрустальных кабін, на сценах i «окнах загарэліся назвы ўчасткаў на Месяцы, лічбы іх кошту. Зашамацелі чэкі… Незвычайны гандаль пачаўся…

Сенатар Уолтэр, заклаўшы рукі за спіну, паважна хадзіў па пакоі. На мяккай з сіняга плюшу канапе сядзелі Фрэнк Уэст i генерал Колінг. Яны густа дымілі цыгаркамі, маўчалі. Паголены твар Колінга блішчаў, як медзь. Пад рыжымі жорсткгмі брывамі варочаліся пукатыя вочы.

Уолтэр спыніўся, паглядзеў у велізарны праём акна і стаў задаволена штосьці паціху насвістваць. Там, на вуліцах, гудзеў натоўп. Там плыло яго багацце. Якая гэта магутная сіла — золата! Яно — дыктатар жыцця, законадаўца, крыніда радасці i асалоды, яно будуе гарады, запальвае агні, ператвараецца ў бомбы…

Золату пакланяюцца, як богу. I вось, нарэшде, прышоў час, калі яно хлынула ракой у яго, Уолтэра, сейфы. Дрыжыце, людзі! Цяпер Уолтэр — кароль Зямлі i Месяца, уладар банкаў і біржы. Там, за акіянам, ёсць дзе i над чым папрацаваць. Ёнпастараецца зрабіць так, каб зноў зашугала вайна. К д’яблу мірнае суіснаванне! Зямля адна, i на ёй павінен панаваць капітал.

Сёння сенатар стаў вядомы ўсяму свету. На стале — куча тэлеграм. У кожнай — віншаванні, пажаданні. Фрэнк Уэст i генерал Колінг прыехалі асабіста павіншаваць сенатара. Уолтэру прыемна гэтая ветлівасць. Яна сведчыць пра тое, якую еілу і ўладу атрымаў ён у Штатах. Ен, Уолтэр, яшчэ падумае і, магчыма, выставіць сваю кандыдатуру на бліжэйшых прэзідэнцкіх выбарах…

Прадаўгаваты, парэзаны маршчынамі твар сенатара ззяў ад радасці і ўзрушанасці. Ён павярнуўся да гасцей і павольна сказаў:

. — Джэнтльмены, вы ведаеце мой дэвіз: не паспею чаго-небудзь пажадаць, а ўжо бяру рукамі. Я загадаў пабудаваць дваццаць касмічных ракет. Я яшчэ перакую, джэнтльмены, наш срабрысты Месяц у золата. Гэта маё слова гонару! Няхай бог пакарае мяне бяссмерцем, калі я не дасягну гэтага.