— Хавайце знаходку! Узарвецца ракета!
Але Дзянісаў ужо i сам добра ўсё зразумеў. Ён хуценька націснуў у «лабараторыі» кнопку, i са сцяны высунуліся два цяжкія свінцовыякругі. Паміж імі ён паклаў незвычайны шарык, і праз момант ён быў схаваны,
Тым часам Віктар у рэактары змяніў камбінацыю ўранавых стрыжняў, паставіў паміж імі больш надзейныя графітавыя заслонкі. Самазапал уранавых стрыжняў быў ліквідаваны. Замоўклі маторы.
Ад напружанасці і хвалявання на ілбе Віктара выступіў халодны пот.
— Ух, — уздыхнуў зняможана ён і зласліва паглядзеў на Алега. — Як маленькі, дадкі табе розныя трэба…
Дзянісаў папераджальна махнуў рукой.
— Не бурчы, Віктар. Тут гаворка не аб гэтым. Алег, — устрывожана падышоў ён да юнака і крануў яго за плячо. — Як сябе адчуваеш?
Алег сядзеў у крэсле з бледным тварам і пасінелымі губамі. Рукі яго дрыжалі.
— Кружыцца галава… Нудзіць…
— А як зрок?
— Усё, як у тумане, — шаптаў ён і разводзіў па баках рукамi. — Падыдзіце бліжэй. Я вас не бачу…
Дзянісаў замітусіўся на месцы, потым рэзкім узмахам рук адарваўся ад намагнічанай падлогі і паляцеў у дальні кут ракеты. Там ён дастаў з белай эмаліраванай шафы чорны флакон з гумавай трубкай i хуценька паднёс яе Алегу.
— Выпі гэтай вады, і ўсё пройдзе.
Алег чуў голас Дзянісава, але не мог ужо бачыць ні яго твару, ні прынесенага ім флакона з лекавай вадой. У целе разлівалася цяжкая стома, самі сабой заплюшчваліся павекі.
— Ды вось трубка, — дапамог Алегу Дзянісаў.— Адхіліся назад i пг, хутчэй ni!
Забулькала вада, Алег не паспяваў яе глытаць, і некалькі кропляў' вырвалася з рота і павісла ў каюце маленькімі алавянымі шарыкамі.
Дзянісаў тут-жа ўключыў спецыяльныя апараты для назірання за хворым. Убаку на сцяне засвяціліся два рады рознакаляровых агеньчыкаў, нешта застукала, загуло. Апараты паказвалі стан і сілу крывезвароту, наяўнасць радыёактыўнасці ў розных частках цела. Выздараўленне ішло проста на вачах. Хутка прадаўгаватая трубка, што паказвала, як кроў забяспечвае мозг, засвяцілася блакітна-сінім святлом.
Дзянісаў радасна ўсміхнуўся. Да Алега вярталіся бадзёрасць і сіла.
Каб папярэдзіць i сябе ад захворвання, Іван Іванавіч адпіў некалькі глыткоў цудадзейнай вады і перадаў флакон Віктару.
Небяспека паражэння экіпажа карабля інтэнсіўным радыёактыўным выпраменьваннем была ліквідавана. Вось колькі клопатаў прынёс з сабою пасланец ад далёкай зоркі Сірыуса. Некалькі кубічных сантыметраў знойдзенага рэчыва важылі, як вылічыў Дзянісаў, больш трох тон. Можна меркаваць, які небывалы ціск пануе ў недрах зорнага неба, калі атамы-ядры там маглі так цесна наблізіцца адзін да аднаго і стварыць рэчыва такой нечуванай шчыльнасці.
— Ну, усё! — сказаў Дзянісаў.— Цяпер аб усім можна перадаць на Зямлю, — і ён наблізіў да сябе чорны кубачак дыктафона.
Алег устаў і з нечаканай зухаватасцю прайшоўся па каюце.
— Ты, брат, мабыць, у сарочцы нарадзіўся, — сказаў Віктар, усміхаючыся. — У пекла лезеш, і хоць-бы што!
— 3 шчасцем добра жыць, — заўважыў стрымана на гэта Алег.
У каюцё запанавала цішыня. Кожны заняўся сваёй справай. Нават Алег не хацеў сядзець без заняткаў. Узяўшы кіноапарат, ён падышоў да шырокага акна абсерваторыі і пачаў здымаць Зямлю, якая холадна свяцілася ўнізе аранжава-блакітнай плямай.
Цяжка было адарвацца ад гэтай незвычайнай карціны. У галаве адна за адной узнікалі думкі — яркія, гарачыя, імклівыя.
Алег павярнуўся да Дзянісава і міжвольна ўздрыгнуў. На мазаіцы экрана, у які ўглядаўся Іван Іванавіч, трапяткім бэзавым полымем мільганула дзявочае плацце. Яму здалося, што ўсё гэта — уяўленне, выкліканае думкамі. Але вось Дзянісаў гіавярнуў ручку настройкі, і на гэты раз эфір вынес на экран лёгкую, рухавую постаць дзяўчыны. Наташа! Вось дык сустрэча! Алег ледзь не ўскрыкнуў ад радасці. Наташа ветліва ўсміхнулася, кіўнула галавой. Зірнуўшы на Алега і Дзянісава, спытала:
— Як адчувае сябе Віктар?
Віктар, пачуўшы сваё імя, павярнуўся ў шырокім штурманскім крэсле і паглядзеў на экран. Адразу загарэліся, заззялі яго вочы. Хлопец не мог схаваць сваёй радасці. Губы яго непрыкметна ўздрыгнулі, i ён лагодна сказаў:
— Дзякую, Наташа, за клопат. Мы адчуваем сябе добра. Ляцім па курсу.
— Не хвалюешся? — спытала Наташа.
— Усё сваё хваляванне пакінуў на Зямлі, — адказаў Віктар. Ён хітравата ўсміхнуўся i павольным важным жэстам прыгладзіў рыжаваты чуб.
Юнак прыняў увагу да сябе дзяўчыны як знак прымірэння.