Але Наташа не ўсміхнулася яму, яна была па-ранейшаму строгай, як чалавек, які выконвае свой службовы абавязак. Алегу яна нічога не сказала, толькі паглядзела на яго тым доўгім, праніклівым позіркам, які гаворыць больш, чым словы.
— Іван Іванавіч, уключаю Акадэмію навук, — сказала Наташа, і ў дынаміку пачулася гльібокае ўздыханне. Алег устрапянуўся. Было зразумела: дзяўчына хвалявалася, пакутавала ад невядомасці будучага. Алег памахаў ёй рукой…
Віктар украдкай паглядаў на Алега. «Ага, ты хацеў нас пасварыць з Наташай, — здавалася, гаварыў яго позірк. — Але дарэмна. Яна вярнулася да мяне,» будзе чакаць…» Ён узяўся за штурвал з адчуваннем сваей перавагі над Алегам. Рукі яго працавалі спрытна i хутка, пчаліным роем кружыліся думкі. Паглядзеўшы на прыборы, Віктар раптам урачыста абвясціў:
— Увага! Выходзім на стацыянарную арбіту.
Як вядома, старт з гэтай арбіты неабходна правесці строга з вызначанага пункта, каб у той час, калі ракета наблізіцца да Месяца, Зямля была павернута да яго якраз тым бокам, на якім размешчана станцыя радыё- і тэлекіравання.
Іван Іванавіч сеў побач з Віктарам, уключыў электронны лічыльны апарат. I вось атрыманы вынік. Пятнаццаць хвілін засталося да падачы каманды. Віктар паставіў штурвал на аўтаматычнае кіраванне і напружана сачыў за гадзіннікам.
Набліжаецца самы важны і адказны час палёту. Успыхнула сігнальная лямпачка—і адразу запрацавалі маторы. Але не надоўга — ракеце трэба павялічыць хуткасць усяго толькі на 1,02 кілометра ў секунду.
На экіпаж карабля навальваецца сіла цяжару. Алегу здаецца, ён трапляе да некага ў жорсткія, няласкавыя абдымкі. На шчасце, непрыемныя адчуванні дягнуцца нядоўга. Ракета набірае хуткасць — i нябачны цяжар як-бы звальваецца з плеч.
Зноў у караблі ўсё набывае касмічную незвычайнасць — знікае разуменне верху, нізу, напрамкаў. Калі-б прылады i розныя рэчы на караблі не былі як след прымацаваны, раптоўнае знікненне сілы цяжару выклікала-б сапраўдньі бунт. Усё сарвалася-б з сваіх месц, кружылася-б, ляцела, ламалася-б на часткі. Толькі тут, у ракеце, па-сапраўднаму адчуваеш i разумеет дзівосную ўладу Зямлі.
Іван Іванавіч устаў з свайго крэсла і задаволена абвясціў:
— А цяпер, саколікі, паабедаем!
Першы абед у косм асе! Дзянісаў, Алег і Віктар накіраваліся да задняй сценкі ракеты, на якой віднеўся надпіс: «Сталовая». Пад надпісам была намалявана бліскучая каструля, з якой густа валіла пара. Дзянісаў уключыў маленькі рубільнік, у поўзмрочным кутку каюты, над галавой і па баках запаліліся бледнаблакітным агнём доўгія, падобныя на сігары, трубкі. Сцяна рассунулася — і павольна, нячутна аднекуль з глыбіні высунуўся невялікі стол і лёгк'ія плеценыя крэслы. Хвіліна — і ўсе ўжо сядзелі за сталом. Перад кожным членам экіпажа на стале была таблічка з пералікам рознастайных блюд.
Алег усміхнуўся. Што ні кажы, добра прыдумана. Ён націснуў пятую з трыццаці кнопак.
— Борчш беларускі заказаў? — весела спытаў Дзянісаў.
— Так. А вы што?
— Рыбную салянку.
Праз дзве хвіліны ў сцяне адкінуліся дзверцы, Алег працягнуў руку і паставіў перад сабой каструлю. Збоку яе тырчала мяккая і пругкая трубка, зробленая з белай пластмасы.
Хутка механічныя афіцыянты падалі заказаны абед Дзянісаву і Віктару. Крыху дзіўна было глядзець, як мужчыны зусім па-дзіцячаму цягнулі праз трубкі страву. Але што зробіш— ні ваду, ні малако, ні чай нельга тут утрымаць у простай шклянцы. Не дагледзіш — яны разальюцца і запоўняць ракету шарамі рознай велічыні. Бегай тады за імі, лаві. Калі датыкнешся да такога шара, цябе адразу абдасць з ног да галавы вадой, як быццам ты трапіў пад сапраўдны лівень.
Вось чаму для нябесных падарожнікаў кухня ў ракеце абсталявана па самаму апошняму слову тэхнікі. Яна працавала на акумулятарах цяпла, што ствараліся невялікімі атамнымі батарэйкамі.
Час за абедам прамільгнуў весела. Хлопцы шмат жартавалі, успаміналі цікавыя гісторыі і прыгоды. Дзянісаў не без гордасці глядзеў на сваіх штурманаў. Арлы — хлопцы! Адно толькі яму не падабалася — нейкая стрыманасць заўважалася ў адносінах паміж імі. Чаго яны не падзялілі?
Як звычайна, у час абеду хлопцам стала горача, яны ўспацелі. Дзянісаў уключыў вентылятар, і чыстае, халаднаватае паветра весела загуляла па каюце.
— А цяпер прагуляемся па лесе, — сказаў ён латуценна, з усмешкай.
Святло было выключана, запрацавалі апараты.
На Алега і Віктара дыхнула водарнай вільгаццю. Нават пачуўся шум дрэваў, мяккі, пяшчотны. Здавалася, яны сапраўды апынуліся ў лясным гушчары. Выразна адчуваўся пах маладога лісця, ранішняга туману, сонечных, усыпаных суніцамі пагоркаў. I ўрэшце за ўсёй гэтай казачнай, імітаванай спецыяльнымі прыборамі хвілінай — у каюце пачуўся тонкі птушыны посвіст.